TR | RU | UK | KK | EN |

Крывічы


Крывічы́ (гістар. крэвы, магчыма скрэвы) — усходнеславянскае племя (саюз плямёнаў), заходняга паходжання (магчыма, з земляў сучаснай Польшчы або Германіі). Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя.

Існуе, аднак, і прынцыпова іншае меркаванне. Шэраг навукоўцаў лічыць, што крывічы — гэта балцкі этнас, роднасны літоўцам, латышам, латгалам, прусам, яцвягам, жамойтам, які ў выніку культурнага ўплыву з першай паловы ІХ ст. стаў пераходзіць на славянскую мову.

Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву «крывічы»: ад прозвішча старэйшага роду Крыў (Крыва), што найбольш верагодна, ад слоў «крэўныя» (блізкія па крыві, у сэнсе параднёныя), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, ад «крывізны» гарыстай мясцовасці і інш.

Крывічы займалі значны абшар Усходняй Еўропы. Яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні ад Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны ў «Аповесці мінулых гадоў» пры апісанні падзей 9-10 ст. і папярэдняга часу. Пра крывічаў пісаў таксама візантыйскі гісторык 10 ст. Канстанцін Парфірародны.

У час славянскай каланізацыі масава рассяляліся з захаду на ўсход, занялі землі паміж Пскоўскім возерам на поўначы і верхнім Сожам і Дзясной на поўдні; паміж Кастрамскім Паволжам на ўсходзе і Верхнім, магчыма, і Сярэднім Панямоннем на захадзе. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі узаемна перамешваліся з землямі дрыгавічоў.

Гл. таксама: Крывіція, Крывы горад, "Качачкі".

Паводле займаных водных сістэм, адрозніваюцца крывічы нёманскія, дзвінскія, дняпроўскія, пскоўскія, волжскія.

Даследчыкамі вывучаліся на тэрыторыі рассялення крывічаў-палачан гарадзішчы і паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічаў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры. Таму ў этнаграфічных адносінах яны часта разглядаюцца як полацка-смаленская група.

Крывічы — адна з асноўных крыніц утварэння беларускай народнасці, у склад якой увайшлі полацкай і смаленска-віцебскай галінамі; трывалы этнонім. Яшчэ ў 1859 пры перапісе жыхароў Віленскай губ. 23 тыс. назваліся крывічамі (у пар., 150 тыс. — беларусамі).

Гл. таксама: Славяне, Вялікае перасяленне народаў, Славянская каланізацыя Беларусі, Крывіцкая канцэпцыя.

Зноскі

  1. ↑ Відаць, патронім ад імя Крэва. Ермаловіч…
  2. ↑ Паводле К. Бугі, А. Спіцына, В. Сядова, працыт. у: Ермаловіч, С. 29.
  3. ↑ Ермаловіч, С. 28.
  4. ↑ Дзермант А. Крывічы. Гістарычна… С. 19.
  5. ↑ Грынблат, С.134.

Літаратура

  • Гринблатт. Белорусы. 1968.
  • Дзермант А. Крывічы. Гістарычна-этнагенетычны нарыс. — DRUVIS № 1, 2005.
  • Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.

Спасылкі

  • Ян Станкевіч. «Беларускія плямёны. Крывічы.»


Крывічы Інфармацыю Аб

Крывічы


  • user icon

    Крывічы beatiful post thanks!

    29.10.2014


Крывічы
Крывічы
Крывічы Вы праглядаеце суб'ект
Крывічы што, Крывічы хто, Крывічы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...