TR | RU | UK | KK | EN |

Коста-Рыка

коста рыкалов, коста рыкалина
Каардынаты: 9°43′00″ пн. ш. 84°03′00″ з. д. / 9.716667° пн. ш. 84.05° з. д. (G) (O) (Я)9.716667, -84.05

Дэвіз: «Няхай жывуць праца і мір!» Гімн: «Высакародная Айчына, твой цудоўны сцяг» Дата незалежнасці 15 верасня 1821 год. (ад Іспаніі) Афіцыйная мова іспанская Сталіца Сан-Хасэ Найбуйнейшы горад Сан-Хасэ, Пунтарэнас, Эрэдыя Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Лаура Чынчылья Міранда
Альфіа Піва Месен
Луіс Ліберман-Гінсбург Дзярж. рэлігія Каталіцызм Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 125-я ў свеце
51 100 км²
0,7 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
4 253 897 чал.
85 чал./км² ВУП
  • Разам (2006)
  • На душу насельніцтва
$48,77 млрд  (83-ы)
$10,752 Валюта Калон Інтэрнэт-дамен .cr Тэлефонны код +506 Часавы пояс -6
  1. ↑ Costa Rica. CIA The World Factbook.
  2. ↑ З іх $ 342 000 на сталіцу.

Коста-Рыка, Рэспубліка Коста-Рыка (ісп.: Costa Rica, República de Costa Rica) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, мяжуе з Нікарагуа на поўначы і з Панамай на паўднёвым усходзе, на захадзе і поўдні абмываецца Ціхім акіянам, а на усходзе — Карыбскім морам. Дзяржаўная мова — іспанская. Сталіца — горад Сан-Хасэ. Краіна падзяляецца на 7 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).

У г. Санта-Ана (правінцыя Сан-Хасэ) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Прырода
  • 3 Гісторыя
  • 4 Адміністрацыйны падзел
  • 5 Эканоміка
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі
  • 8 Зноскі

Дзяржаўны лад

Заканадаўчая асамблея Коста-Рыкі

Коста-Рыка — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1949 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4 гады. Вышэйшы заканадаўчы орган — Заканадаўчая асамблея Коста-Рыкі (57 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады). І прэзідэнт, і дэпутаты могуць быць абранымі толькі на адзін тэрмін. Прэзідэнт як кіраўнік урада (кабінета міністраў) назначае членаў кабінета, і яны адказныя перад ім. Губернатараў правінцый назначае прэзідэнт. У кантонах насельніцтва выбірае муніцыпальныя саветы. якія карыстаюцца абмежаванай аўтаноміяй у пытаннях мясцовага кіравання. Вышэйшы судовы орган — Вярхоўны суд, якому належыць і права канстытуцыйнага нагляду. Дзейнічаюць 4 апеляцыйныя суды і касацыйны суд, суды правінцый і мясцовыя суды.

Прырода

вулкан Арэнал

Большую частку краіны займаюць вулканічныя хрыбты з дзеючымі вулканамі Ірасу (3432 м), Поас (2704 м), Міравальес (2020 м) і міжгорнае вулканічнае цэнтральнае плато (Цэнтральнае Месета) вышынёй 900—1200 метраў. На паўднёвым захадзе плато абмежавана хрыбтом Кардыльера-дэ-Таламанка з найвышэйшым пунктам краіны гара Чырыпа (3820 м). На поўначы і ўзбярэжжах — нізіна. Бываюць разбуральныя вывяржэнні вулканаў і землетрасенні. З карысных выкапняў ёсць невялікія радовішчы жалезнай, меднай, марганцавай руд, серы, баксітаў, нафты, срэбра і золата. Клімат субэкватарыяльны. На нізінах сярэднямесячныя тэмпературы 23-25 °C, на плато 19-20 °C. Ападкаў на ўсходзе да 3000 мм за год, на захадзе 1000—1500 мм, сухі сезон з лістапада да красавіка. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. На ўсходніх узбярэжжах — вечназялёныя вільготнатрапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, на заходнім — лістападныя лясы, месцамі саванны. У гарах вышынная пояснасць, дубовыя лясы з падлескам з вечназялёных лаўровых раслін. Нацыянальныя паркі Каркавада, Брауліа-Карыльё, Чырыпа. У склад краіны ўваходзіць востраў Какос.

Гісторыя

Каменныя шары Коста-Рыкі

Са старажытнасці гэтую тэрыторыю насялялі індзейскія плямёны (уэтары). У 1502 годзе яна адкрыта Хрыстафорам Калумбам, з 1513 года пачалося заваяванне іспанцамі. У 1560 годзе ўключана ў склад генерал-капітанства Гватэмала. У час вайны за незалежнасць іспанскіх калоній (1810-26) насельніцтва Коста-Рыкі выступіла супраць іспанскага панавання і прымусіла іспанскага губернатара адмовіцца ад улады. 15 верасня 1821 года абвешчана незалежнасць Коста-Рыкі. У 1822 годзе яна далучылася да мексіканскай імперыі Ітурбідэ, а ў 1823 годзе ўвайшла ў федэрацыю Злучаных Правінцый Цэнтральнай Амерыкі; сталіцай Коста-Рыкі стаў горад Сан-Хасэ. У 1825 годзе прынята першая канстытуцыя. У 1838 годзе Коста-Рыка вылучылася ў самастойную дзяржаву. У 1850-я гады пачалася вытворчасць кавы і бананаў на экспарт.

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў чэрвені 1992 года.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Коста-Рыкі Адміністрацыйны падзел Коста-Рыкі

Коста-Рыка падзяляецца на 7 правінцый:

  • Алахуэла
  • Картага
  • Гуанакастэ
  • Эрэдыя
  • Лімон
  • Пунтарэнас
  • Сан-Хасэ

Правінцыі падзеленыя на кантоны і раёны. Кантонаў — 81, раёнаў — 470.

Эканоміка

дзелавы цэнтр Сан-Хасэ

Эканоміка Коста-Рыкі грунтуецца на турызме, сельскай гаспадарцы і вытворчасці і экспарце электронікі (мікрапрацэсараў і медыцынскіх прыбораў). Замежным інвестыцыям спрыяюць палітычная стабільнасць, кваліфікацыя працоўнай сілы, а таксама падатковыя ільготы.

ВУП на душу насельніцтва ў 2009 годзе — 10,9 тыс. дал (99-е месца ў свеце).

Прамысловасць (25 % ВУП, 22 % працуючых) — вытворчасць мікрапрацэсараў, харчовая прамысловасць, медыцынскае абсталяванне, тэкстыль і адзенне, будаўнічыя матэрыялы, угнаенні.

Сельская гаспадарка (6 % ВУП, 14 % працуючых) — бананы, ананасы, кава, дыні, дэкаратыўныя расліны, цукар, кукуруза, рыс, бабовыя, бульба; ялавічына, птушка, малочныя прадукты; лесанарыхтоўкі.

Сфера абслугоўвання — 69 % ВУП, 64 % працуючых.

Асноўныя пакупнікі — ЗША 23,9 %, Нідэрланды 13,3 %, Кітай 13 %, Вялікабрытанія 5 %, Мексіка 4,9 %.

Імпарт у 2008 — 14,6 млрд дал — сыравіна, спажывецкія тавары, прамысловае абсталяванне, нафтапрадукты.

Асноўныя пастаўшчыкі — ЗША 42,7 %, Мексіка 6,9 %, Венесуэла 6,3 %, Японія 5,4 %, Кітай 4,6 %.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коста-Рыка
  • Коста-Рыка — турыстычны сайт
  • Коста-Рыка
  • Коста-Рыка en

Зноскі

  1. ↑ Афіцыйны спіс Міністэрства Інфраструктуры

Шаблон:Цэнтральная Амерыка

Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  

Шаблон:Цэнтральнаамерыканскі агульны рынак

Нейтральныя дзяржавы

Аландскія астравы | Аўстрыя | Ватыкан | Ірландыя | Коста-Рыка | Ліхтэнштэйн | Мальта | Панама | Сан-Марына | Туркменістан | Фінляндыя | Швейцарыя | Швецыя

 

коста рыка дори, коста рыкалина, коста рыкалов


Коста-Рыка Інфармацыю Аб

Коста-Рыка


  • user icon

    Коста-Рыка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Коста-Рыка
Коста-Рыка
Коста-Рыка Вы праглядаеце суб'ект
Коста-Рыка што, Коста-Рыка хто, Коста-Рыка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...