Комплекс Гольджы


Комплекс (апарат) Гольджы — сістэма ўнутрыклетачных мембранных структур: цыстэрнаў і пузыркоў, у якіх назапашваюцца рэчывы, сінтэзаваныя на мембранах эндаплазматычнай сеткі (ЭПС). Шэраг плоскіх паражнін у клетцы (цэлі), абмежашных мембранамі, якія накшталт сподачкаў ўскладзены адна на адну.

Рэчывы дастаўляюцца ў комплекс Гольджы ў мембранных пузырках, якія адшнуроўваюцца ад эндаплазматычнай сеткі і далучаюцца да цыстэрнаў комплексу Гольджы. Тут гэтыя рэчывы зведваюць розныя біяхімічныя пераўтварэнні, а затым зноў упакоўваюцца ў мембранныя пузыркі, і большая іх частка транспартуецца да цытаплазматычнай мембраны. Мембрана пузыркоў зліваецца з цытаплазматычнай мембранай, а змесціва выводзіцца за межы клеткі шляхам экзацытозу.

Такіх зонаў — яны атрымалі назву дыктыясомы — у цэлі можа быць некалькі. Яны функцыйна і структурна звязаны паміж сабой, маюць праксімальны (фармоўны) і дыстальны (сфармаваны) полюсы. 3 грЭПС пухірыкі з бялком пераносяцца да фармоўнай паверхні комплексу. У ім адбываецца пакаванне, кандэнсацыя і вывядзенне бялковых сакрэтаў, сінтэз вугляводаў і далучэнне іх да поліпептыдаў, фармаванне лізасом. 3 спелай паверхні дыктыясомы бесперапынна аддзяляюцца пухірыкі, напоўненыя сакрэтам (сакраторныя гранулы). Яны падыходзяць да плазмалемы і выдаляюць змесціва за межы цэлі.

У комплексе Гольджы раслінных клетак сінтэзуюцца поліцукрыды клетачнай сценкі (абалонкі). Яшчэ адна важная функцыя комплексу Гольджы — гэта ўтварэнне лізасом.

Літаратура

  • Арцішэўскі А. А. Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі: Падручнік. — Мн.: Тэхналогія, 2000. — 311 с. іл. ISBN 985-458-026-1
  • Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. — 270 с.: іл. ISBN 978-985-03-2169-5


Комплекс Гольджы інфармацыя аб

Комплекс Гольджы

Комплекс Гольджы
Комплекс Гольджы

Комплекс Гольджы аб відэа


Комплекс Гольджы Вы чытаеце гэтую тэму.
Комплекс Гольджы якія, Комплекс Гольджы хто, Комплекс Гольджы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video