TR | RU | UK | KK | EN |

Кнут Гамсун

кнут гамсун, кнут гамсун биография
Кнуд Педэрсен

Дата нараджэння:

4 жніўня 1859(1859-08-04)

Месца нараджэння:

Вога, Оплан, Нарвегія

Дата смерці:

19 лютага 1952(1952-02-19) (92 гады)

Месца смерці:

Грымстад, Эуст-Агдэр, Нарвегія

Грамадзянства:

Нарвегія

Род дзейнасці:

пісьменнік, паэт, драматург, сацыяльны крытык

Кірунак:

неарамантызм

Дэбют:

Den Gaadefulde. En kjærlighedshistorie fra Nordland (1877)

Прэміі:

Нобелеўская прэмія па літаратуры (1920)

Hamsundagene

Кнут Гамсун (нарв.: Knut Hamsun, сапраўднае імя Кнуд Педэрсен (нарв.: Knud Pedersen) ; 4 жніўня 1859— 19 лютага 1952) — нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі літаратуры (1920).

Вёў вандроўнае жыццё, змяніў шмат прафесій. З 1911 года жыў у Нарвегіі. У 1934 годзе публічна выказаў сваю падтрымку нацыстам. У 1945 годзе арыштаваны, у 1947 годзе асуджаны за калабарацыянізм.

У ранніх раманах і аповесцях "Голад" (1890), "Містэрыі" (1892), "Новая зямля" (1893), "Пан" (1894), "Вікторыя" (1898), зборніку навел "Сіеста" (1898), напісаных у традыцыях неарамантызму, адчуваецца ўплыў філасофскіх ідэй Ф.Ніцшэ, Э.Сведэнбарга, А.Шапенгаўэра. С.Кіркегара, эстэтыкі А.Стрындберга, Ф.Дастаеўскага. У раманах "Пад восеньскай зоркай" (1906), "Бенані", "Роза" (абодва 1908), "Вандроўнік грае пад сурдзінку" (1909) дамінуюць матывы самотнага вандроўніцтва, беспрытульніцтва, пошуку шляхоў да зліцця з прыродай. Раманы "Апошняя ўцеха" (1912), "Дзеці свайго часу" (1913), "Мястэчка Сегельфос" (1915), "Плён зямлі" (1917; Нобелеўская прэмія) вызначаюцца непрыняццем тагачаснай заходняй цывілізацыі (за выключэннем нямецкай). Ідэі зліцця з прыродай і зямлёй развіваюцца ў раманах "Жанчыны каля студні" (1920), "Аўгуст" (1930), "А жыццё ідзе" (1933), "Кольца замыкаецца" (1936). Аўтар драматычных твораў "Каля брамы царства" (1895), "Гульня жыцця" (1896), "Вечаровая зара" (1898), "Манах Вэнт" (1902), зборнікаў вершаў "Дзікі хор" (1904), мемуараў "На зарослых сцяжынках" (1949). Асобныя творы К. Гамсуна пераклаў на беларускую мову Лявон Баршчэўскі.

Беларускія пераклады

  • Царыца Саўская // Крыніца 1996, № 25 (10).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.



кнут гамсун, кнут гамсун биография, кнут гамсун виктория, кнут гамсун голод, кнут гамсун голод epub


Кнут Гамсун Інфармацыю Аб

Кнут Гамсун


  • user icon

    Кнут Гамсун beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кнут Гамсун
Кнут Гамсун
Кнут Гамсун Вы праглядаеце суб'ект
Кнут Гамсун што, Кнут Гамсун хто, Кнут Гамсун апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...