TR | RU | UK | KK | EN |

Клімент VIII, Папа Рымскі


Клімент VIII (лац. Clemens PP. VIII), свецкае імя:Іпаліта Альдабрандыні (італ. Ippolito Aldobrandini; 24 лютага 1536, Фано, герцагства Урбіна — 3 сакавіка 1605, Рым) — папа рымскі з 30 студзеня 1592 да 3 сакавіка 1605 года.

Біяграфія

Іпаліта Альдабрандзіні нарадзіўся 24 лютага 1536 года ў Фано, каля Фларэнцыі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. У 1585 годзе быў прызначаны кардыналам і выконваў функцыі папскага легата ў Рэчы Паспалітай, дзе падтрымліваў кандыдатуру Габсбургаў пасля смерці Стафана Баторыя. Ён сурова асуджаў практыку непатызму, але, стаўшы Папай, прызначыў кардыналамі чатырох сваіх сваякоў. Адным з іх быў П'етра Альдабрандзіні, які атрымаў пурпур у 22 гады і замяшчаў Папу ва ўсіх найважнейшых справах. Папа і яго непат ажыццяўлялі сукіраванне як у палітычных, так і ў рэлігійных справах.

Сувязі з Іспаніяй некалькі аслаблі, і апостальская сталіца зноў зблізілася з Францыяй. Крокі, прадпрынятыя Папай, дазволілі пашырыць тэрыторыю папскай дзяржавы. У рэлігійнай вобласці панавала інквізіцыя, гасячы любую праяву прагрэсіўнай думкі і развіццё свабоднай, не падпарадкаванай тэалогіі навукі. У 1600 годзе быў спалены на кастры выдатны італьянскі філосаф Джардана Бруна (нар. у 1548).

У 1596 годзе была заключана Берасцейская унія, якая прывяла да з'яўлення на ўсходзе Рэчы Паспалітай каталікоў усходняга абраду. Берасцейкая унія толькі збольшага апраўдала надзеі, якія ўскладаў на яе Папа, бо не прывяла да схілення ў каталіцтва ўсяе Русі.

У дактрынальнай вобласці Папа беспаспяхова спрабаваў вырашыць спрэчку паміж тэолагамі-езуітамі і дамініканцамі, якія дыскутавалі пра межы ўплыву літасці божай на волю чалавека грэшнага і выратаванага. Пасля працяглых спрэчак і сутыкнення розных поглядаў Папа, веды якога ў тэалогіі былі вельмі абмежаванымі, вырашыў не апавяшчаць канчатковага рашэння. Пытанне засталося адкрытым. У 1600 годзе Клімент VIII з велізарнай помпай адкрыў Юбілейны год, на які прыбыло амаль 3 мільёны паломнікаў. Тагачасныя храністы адзначылі «пышнасць».


  1. ↑ http://www2.fiu.edu/~mirandas/bios1585-ii.htm#Aldobrandini


Клімент VIII, Папа Рымскі Інфармацыю Аб

Клімент VIII, Папа Рымскі


  • user icon

    Клімент VIII, Папа Рымскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Клімент VIII, Папа Рымскі
Клімент VIII, Папа Рымскі
Клімент VIII, Папа Рымскі Вы праглядаеце суб'ект
Клімент VIII, Папа Рымскі што, Клімент VIII, Папа Рымскі хто, Клімент VIII, Папа Рымскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.:Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...