Кенгуровыя


Macropodidae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   179922
NCBI   9307
EOL   7617

Кенгуровыя (Macropodidae) — сямейства сумчатых млекакормячых.

Выдзяляюцца 3 падсямействы, 17 родаў, каля 55 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі на а-вах Новая Гвінея, Тасманія, архіпелагу Бісмарка; акліматызаваны ў Новай Зеландыі.

Даўжыня цела 25—160 см, хваста 15—110 см, маса 1,4—90 кг. Заднія канечнасці даўжэйшыя і мацнейшыя за пярэднія; хвост моцны, большасць відаў карыстаецца ім як балансірам пры скачках (да 13 м у даўжыню) са скорасцю да 50 км/гадз.

Большасць відаў — наземныя, некаторыя прыстасаваны да жыцця на дрэвах. Актыўныя ў прыцемках. Трымаюцца групамі. Расліннаедныя; некаторыя кормяцца насякомымі і чарвямі.

Раз у год нараджаюць адно дзіцяня (зрэдку два—тры) і выношваюць у вывадкавай сумцы на жываце самкі 6—8 месяцаў.

Шэраг відаў — аб'екты промыслу. Гадуюць на фермах.

Літаратура

  • Самусенка Э. Кенгуровыя // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.


Кенгуровыя інфармацыя аб


Кенгуровыя
Кенгуровыя
Кенгуровыя Вы чытаеце гэтую тэму.
Кенгуровыя якія, Кенгуровыя хто, Кенгуровыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video



Выпадковыя артыкула

Сацыяльных рахункаў

Facebook Twitter VK
Copyright © 2014. Пошукавая