TR | RU | UK | KK | EN |

Кацярына I (імператрыца расійская)


Кацярына I, Марта Скаўронская 15 красавіка 1684 — 17 мая 1727 — расійская імператрыца з 1721 як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая імператрыца, другая жонка Пятра I Вялікага, маці імператрыцы Лізаветы Пятроўны

Марта Скаўронская паходзіла з беларускіх сялян Мінскага ваяводства, прыгонных Сапегаў, католікаў Яе бацька Самуіл Скаўронскі паводле іншых звестак, Янка Скаўрашчук, Скаварошчанка або Скавароцкі збег у Інфлянты, дзе арандаваў фальварак каля Марыенбурга Бацькі Марты памерлі ў час эпідэміі, яе ўзяў на выхаванне і перавёў з каталіцтва ў лютэранства пастар Э Глюк з Марыенбурга У жніўні 1702 выйшла замуж за шведскага драгуна Ё Рабэ

На пачатку верасня 1702 пасля ўзяцця Марыенбурга расійскай арміяй трапіла ў палон да Б Шарамецева, які перадаў яе фаварыту цара Пятра I А Меншыкаву, а той саступіў цару Марта прыняла праваслаўе і атрымала імя Кацярына Аляксееўна

3 1705 фактычная жонка цара, у 1710 атрымала тытул гасударыні Выйшла замуж за цара ў лютым 1712, нарадзіла 8 дзяцей, з якіх засталіся 2 дачкі — Ганна 1708-28, герцагіня гальштэйнская, маці расійскага імператара Пятра III, і Лізавета 1709-62, будучая расійская імператрыца Разам з Пятром I удзельнічала ў Пруцкім паходзе 1711, дзе, ахвяраваўшы свае каштоўнасці, правяла збор грошай сярод афіцэраў і саддат, каб падкупіць турэцкага пашу і даць магчымасць арміі выйсці з акружэння Пасля паходу Пётр I у 1714 заснаваў для ўзнагароджання жанчын ордэн святой Кацярыны Мела ўплыў на цара Вакол Кацярыны гуртавалася новая знаць, у тл выхадцы з Беларусі: А Меншыкаў, П Ягужынскі, П Шафіраў і інш Кацярына I прымала ўдзел у барацьбе супраць групоўкі царэвіча Аляксея Пятровіча, каб адхіліць яго ад трона і забяспечыць яго сваім дзецям У 1724 каранавана як імператрыца У тым жа годзе ледзь не страціла статус з-за любоўнай сувязі са сваім камергерам В Монсам, які быў пакараны смерцю

Пасля смерці Пятра I 28 студзеня 1725 дзякуючы падтрымцы гвардзейскіх палкоў і новай знаці на чале з А Меншыкавым Кацярына I абвешчана імператрыцай Сама Кацярына дзяржаўнымі справамі не займалася У час яе панавання расійскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў паноў на Беларусі і ў Літве братоў і сясцёр Кацярыны Яны і іх нашчадкі ў 1742 ад імператрыцы Лізаветы Пятроўны атрымалі графскія тытулы Скаўронскія, Гендрыкавы, Яфімоўскія Пасля смерці Кацярыны I трон наследаваў сын царэвіча Аляксея Пятровіча Пётр II 1727 – 1730

У гонар яе названы горад Екацерынбург, а таксама Кацярынінскі палац у Царскім Сяле

Зноскі

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Грыцкевіч А Кацярына I // ЭГБ у 6 т Т 4 Мн, 1997
  • Андреев В Представители власти в России после Петра I: Репр воспр изд 1871 г Мн, 1990
  • Буганов В Екатерина I // Вопросы истории 1994 №11



Кацярына I (імператрыца расійская) Інфармацыю Аб

Кацярына I (імператрыца расійская)


  • user icon

    Кацярына I (імператрыца расійская) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кацярына I (імператрыца расійская)
Кацярына I (імператрыца расійская)
Кацярына I (імператрыца расійская) Вы праглядаеце суб'ект
Кацярына I (імператрыца расійская) што, Кацярына I (імператрыца расійская) хто, Кацярына I (імператрыца расійская) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...