Касцёл Святога Стэфана, Полацк

касцёл святога стэфана полацк википедия, касцёл святога стэфана полацк фота
Касцёл Святога Стэфана — колішні рымска-каталіцкі храм у Полацку, помнік архітэктуры сталага барока. Касцёл з'яўляўся асноўным элементам буйнога ансамбля Полацкага калегіума езуітаў і несумнеўна ўяўляў сабой асноўную кампазіцыйную дамінанту не толькі Параднай плошчы (цяпер плошча Свабоды), але і ўсёй цэнтральнай часткі Полацка ў XVI—XIX стагоддзях, адыгрываючы галоўную ролю ў стварэнні непаўторнага кампазіцыйна завершанага сілуэту горада.

Змест

  • 1 Гісторыя будаўніцтва
  • 2 Знішчэнне
  • 3 Архітэктура
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Гісторыя будаўніцтва

Касцёл Св. Стэфана, малюнак Н. Орды

У 1579 годзе войска новаабранага караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя вызваліла Полацк ад 17-гадовай расійскай акупацыі. Вялікі Пасад быў амаль цалкам спустошаны. Стэфан Баторы, жадаючы як мага хутчэй засяліць спустошаны край, а таксама распаўсюдзіць уплыў каталіцызму на ўсходзе ВКЛ, пасяляе ў Полацку езуітаў (1580) і перадае ім усе праваслаўныя манастыры і цэрквы (за выключэннем сабора Святой Сафіі) з іх маёмасцю і землямі (уклад 1582 г.), а таксама і замак. Кароль прапанаваў размясціць касцёл на Верхнім замку, а калегіум на востраве на Дзвіне, аднак езуіты вырашылі будаваць іх на рыначным пляцы.

З дакументаў сярэдзіны XVII ст. вядома, што езуіты захапілі частку гарадскіх земляў, у прыватнасці «ратушнае месца». У другой палове XVII стагоддзя на месцы спаленага ў 1660 годзе збору быў пабудаваны драўляны езуіцкі калегіум. Магчыма, што ў гэты ж час быў ўзведзены і драўляны езуіцкі касцёл, асвячоны ў гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Св. Стэфана, нябеснага заступніка караля-заснавальніка Стэфана Баторыя.

У той часам ужо склалася рэнесансная кампазіцыя плошчы. З усходу, поўначы і поўдня да рынку падыходзіла па тры вуліцы, што тыпова для рэнесансу і мела пэўную сакральную задуму, а галоўная восевая магістраль візуальна завяршалася езуіцкім храмам на заходнім боку плошчы.

Драўляны касцёл не прастаяў доўга і пасля чарговага пажару былі разабраныя пасля ўзяцця Полацку расійскім войскам у 1654 г.

У пачатку XVIII стагоддзя на месцы драўлянага быў збудаваны каменны касцёл. Яго будаўніцтва галоўным чынам было завершана ў 1738 годзе, але працы працягваліся і пасля яго асвячэння ў 1745 годзе.

У 1750 годзе на месцы знішчанага пажарам драўлянага калегіума пачалося будаўніцтва новага каменнага грандыёзнага комплексу, які разам з касцёлам стваралі велічны архітэктурны ансамбль. У сістэме вышынных збудаванняў горада езуіцкі касцёл стаў галоўным.

У лютым 1833 г. касцёл Святога Стэфана быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву ў гонар святога Міколы Мірлікійскага, якая пазней стала кафедральным саборам Полацка-Віцебскай епархіі.

Знішчэнне

Інтэр'ер касцёла Св. Стэфана

Магчыма, моцная горадабудаўнічая актыўнасць культавага збудавання стала прычынай таго, што ў 1936 г. вежы касцёла разабралі. Раней на адной з іх знаходзіліся званы, а на другой — унікальны гадзіннік работы віленскага майстра Густава Мудні.

Стан помнікаў: касцёла і калегіума езуітаў пасля заканчэння вайны няўхільна пагаршаўся. У Полацк зачасцілі рэспубліканскія і абласныя камісіі з Мінска і Віцебска. Апошняя з іх, узначаленая тагачасным намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР В. Г. Каменскімі і старшынёй Дзяржбуда БССР архітэктарам У. А. Каралём прыняла рашэнне аб «немэтазгоднасці і немагчымасці» аднаўлення комплексу. Будынкі былі зняты з уліку помнікаў гісторыі і культуры. На іх знішчэнне «целевым назначением» з бюджэту вобласці было вылучана 30 тысяч тагачасных рублёў. У студзені 1964 г. касцёл Святога Стэфана і частка калегіума былі ўзарваны. Пасля разбурэння атрымалася каля 50 тысяч кубічных метраў «добраякаснай цэглы і шчэбня, якія прадпрыемствамі і насельніцтвам на працягу года былі выкарыстаны на добраўпарадкаванне горада». «За хорошо выполненные работы по обрушению здания кадетского корпуса в городе Полоцке» ўдзельнікам акцыі была аб'яўлена падзяка, двое з іх узнагароджаны ганаровымі граматамі гарвыканкама. Сапраўдныя дакументы па рэалізацыі гэтага акта вандалізму, доўгі час надзейна схаваныя ад цікаўных у Полацкім архіве, нарэшце апублікаваны ў першым нумары гісторыка-літаратурнага часопіса «Полацкі летапісец».

На месцы зруйнаваных будынкаў у 1976—1979 гг. узведзены «прэстыжны» дзевяціпавярховы жылы дом для правінцыйнай эліты.

Архітэктура

Часта касцёл Св. Стэфана адносяць да віленскага барока, але гэта пытанне вельмі спрэчнае, як і дата яго будаўніцтва. Храм быў практычна збудаваны да 1738 годзе, такім чынам, віленскае барока закранула яго толькі ў мастацкім афармленні аблічча на завяршальным этапе, а менавіта ва ўзвядзенні верхніх ярусаў вежаў і афармленні інтэр'ера.

Касцёл Св. Стэфана будавалі па праекце італьянскага дойліда, на рэгулярнай, амаль квадратнай плошчы, планіроўка якой склалася, магчыма, яшчэ да спалення Вялікага Пасада ў час войнаў. Размяшчэнне езуіцкага касцёла адпавядала яго дамінуючай ролі — ён размяшчаўся на падоўжнай восі ансамбля плошчы, замыкаючы перспектыву галоўнай, амаль прамой на той час Віцебскай вуліцы (правы бок сучаснага пр. К. Маркса). Арыентацыя на храм на вялікім працягу галоўнай магістралі падкрэслівала яго значэнне ў структуры цэнтра і гарады ў цэлым.

Пры традыцыйнай форме базілікальнага плану сяродкрыжжа зноў, як у касцёлах першай паловы XVII ст., ён завяршаўся купалам на высокім барабане. Вонкавае архітэктурнае афармленне вельмі стрыманае, але агульныя памеры збудавання (24×47 м у плане) і яго стройныя прапорцыі надаюць касцёлу асаблівую выразнасць, накіраванасць угору, да вытанчаных галовак вежаў. Ступень дэкаратыўнай апрацоўкі павялічваецца ў напрамку да верху разам з памяншэннем памераў асобных элементаў. Дзякуючы гэтаму, касцёл не перанасычаны, як шматлікія сучасныя яму помнікі, дэталямі аздаблення і ў той жа час яму ўласцівы выцягнутасць і вертыкалізм, характэрныя для віленскага барока. Тут гэты стыль знайшоў выяўленне ў сваім сілуэце і агульнай кампаноўцы аб'ёмаў будынка. Інтэр'еры касцёла не захаваліся.

Пасля выгнання езуітаў з Расіі (1820) калегіум быў перададзены ордэну піяраў, а затым (1830) адышоў пад кадэцкі корпус. Пераўтварэнне касцёла ў праваслаўны сабор (1838) патрабавала пераабсталявання храма. Па інвентарах вядома, што яго алтары былі багата аздоблены стукам і жывапісам, пазалочанай і пасярэбранай меддзю, а скляпенні і сцены размаляваны фрэскамі, падлога выкладзeна цёсаным каменнем, у прэзбітэрыі ў шахматным парадку чаргаваліся чорныя і белыя мармуровыя пліткі. Пакрыццё даху складалася з медных лістоў. На вежах знаходзіліся званы і гадзіннік з боем.

Перабудова ў царкву

У пач. ХХ ст. вежы касцёла Св. Стэфана дамінавалі над Полацкам

Як сведчыць малюнак Н. Орды другой паловы XIX ст., значных змен у сваім вонкавым выглядзе помнік не зведаў. Тое ж бачна і на старых паштоўках Полацка, дзе пастаўлены высока па рэльефе храм стварае асноўную сілуэтную дынаміку гораду, нават больш значную за Сафійскі сабор.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Я. Д. ФИЛИППЕНКО. ИСТОРИЧЕСКИЙ И КОМПОЗИЦИОННЫЙ АНАЛИЗ ГРАДООБРАЗУЮЩЕЙ РОЛИ ЦЕНТРАЛЬНОЙ ПЛОЩАДИ ПОЛОЦКА XVI—XIX ВЕКОВ
  2. ↑ Чантурия, Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI — первой половины XIX века / Ю. В. Чантурия. — Минск: Белорус. наука, 2005.
  3. Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце: у 4 т. / А. І. Лакотка; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск: Беларус. навука, 2006. — Т. 2: XV — сяр. XVIII ст.

Літаратура

  • Страчаная спадчына. Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю.У Чантурыя, М. А. Ткачоў. Мн.,2003
  • Квитницкая Е. Д. Белорусские коллегиумы XVIII века. В: Архитектурное наследство. М., 1972.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Стэфана, Полацк

касцёл святога стэфана полацк википедия, касцёл святога стэфана полацк фота


Касцёл Святога Стэфана, Полацк Інфармацыю Аб

Касцёл Святога Стэфана, Полацк


  • user icon

    Касцёл Святога Стэфана, Полацк beatiful post thanks!

    29.10.2014


Касцёл Святога Стэфана, Полацк
Касцёл Святога Стэфана, Полацк
Касцёл Святога Стэфана, Полацк Вы праглядаеце суб'ект
Касцёл Святога Стэфана, Полацк што, Касцёл Святога Стэфана, Полацк хто, Касцёл Святога Стэфана, Полацк апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...