TR | RU | UK | KK | EN |

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава)


1818 — дабудаваная вежа
1866 — перададзены праваслаўным
1880 — адбыўся пажар
1883—1884 — рэстаўрацыя
1921 — вернуты каталікам
1950-я — пашкоджаны

Дата скасавання 1960 Статус ахоўваецца дзяржавай Стан рэстаўруецца1
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Лыскава  Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Лыскава на Вікісховішчы У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Лыскаве Пружанскага раёна2, збудаваны ў XVIII стагоддзі Помнік архітэктуры позняга барока

Змест

  • 1 Мінуўшчына
  • 2 Архітэктура
  • 3 Святары касцёла
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Мінуўшчынаправіць | правіць зыходнік

Магіла Ф Карпінскага на касцёльным цвінтары

У 1527 годзе ваявода віцебскі і староста жмудскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве драўляны касцёл3, перададзены Янам Быхаўцам у 1751 годзе манахам-місіянерам У 1763—1785 гг яны збудавалі на гэтым месцы мураваны Троіцкі касцёл у стылі віленскага барока У 1818 да яго прыбудавана вежа У 1841 касцёл стаў парафіяльным

У 1866 ў сувязі з падзеямі паўстання 1863 года перабудаваны ў праваслаўную царкву і набыў рысы класіцызму архітэктар Ф Афанасьеў 22 ліпеня 1880 ад маланкі згарэў гонтавы дах, засталася толькі мураваная частка4 У 1883—84 гг архітэктар П І Залатароў правёў рэстаўрацыю: зрабіў новыя скляпенні, замяніў кроквенныя канструкцыі даху і пакрыццё

У 1921, за польскім часам, касцёл вернуты каталікам

У 50-я гады XX стагоддзя моцна разбураны У 1960 афіцыйна зачынены, царкоўнае начынне перавезена ў ружанскі касцёл5

Ля касцёла знаходзіцца магіла польскага паэта і драматурга Францішка Карпінскага

Архітэктураправіць | правіць зыходнік

Алтарная частка

Стылістыка, час збудавання і рэгіён дазваляюць меркаваць, што ва ўзвядзенні касцёла прыняў удзел прыдворны архітэктар А Сапегі Ян Самуэль Бекер, майстар барочнага класіцызму

Будынак касцёла складаецца з высокага прамавугольнага нефа, алтарнай апсіды і бакавых капліц, перакрытых крыжовымі скляпеннямі, амаль квадратных у плане Бакавыя крылы трансепта і сакрысцій маюць крыжовыя скляпенні

Вежа на галоўным фасадзе чатырох'ярусная; не мае ў плане ніводнай прамой лініі; магутнымі падугамі адыходзіць ад фасаднай сцяны Куты вежы ўмацаваныя слаістымі пілястрамі ў спалучэнні з паўкалонамі і падпорнымі элементамі ў выглядзе валют Антаблемент падзяляе яе на высокую ніжнюю частку і верхнія ярусы тэлескапічнай будовы

Над уваходам у храм размешчаныя вузкія арганныя хоры Асноўнае памяшканне касцёла зальнае Інтэр'ер аформлены пілястрамі іанічнага і кампазіцыйнага ордара, паміж якімі невялікія аркі, над якімі прамавугольныя вокны Калоны размаляваныя пад мармур У інтэр'еры паўночнай капліцы ўцалелі фрагменты манахромнага роспісу ў тэхніцы грызайль

Святары касцёлаправіць | правіць зыходнік

  • Юзаф Крапіўніцкі 1908—1909
  • Ота Сідаровіч 1919—
  • Чэслаў Кардэль 1927—1933
  • Казімір Валенціновіч 1934—1935
  • Францішак Матэльскі 1936—1937
  • Гераніум Фейч 1936
  • Генрык Запёт 1936—1937
  • Станіслаў Перзхала 1937
  • Ян Ірвуць 1938—1939
  • Алаізі Зелязнік 1939
  • Міхаіл Варанецкі 1945—19466

Зноскі

  1. ↑ Уладзімір Хількевіч, Алена Даўжанок і Яўген Пясецкі Белавежскую пушчу «акальцавалі» абходам Праверана 30 снежня 2011
  2. ↑ Лыскава — парафія Найсвяцейшай Тройцы Беларусь Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі Праверана 30 снежня 2011
  3. ↑ Łysków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskichTom V: Kutowa Wola — Malczyce — Warszawa, 1884 S 863
  4. ↑ Лыскава / Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Помнікі архітэктуры Беларусі Alaksandr Alejnik, Vasil Matoh Праверана 30 снежня 2011
  5. ↑ Witold Karpyza Łysków // Ziemia Wołkowyska — Lębork, 2005 Т 2
  6. ↑ Маракоў, Леанід Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі 1917—1964 Праверана 30 снежня 2011
Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000621

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Габрусь Тамара Віктараўна Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока — Мн: Ураджай, 2001 — 287 с — ISBN 985-04-0499-Х
  • ВВ Алисейчик 1597 Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии Брестская область / Редкол: С В Марцелев гл ред и др — Мн: БелСЭ, 1990 — 424 с — 25 000 экз — ISBN 5-85700-017-3

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • object на сайце Radzimaorg
  • Наталля Пракаповіч Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны
  • Фатаздымкі на «Глобусе Беларусі»


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава) Інфармацыю Аб

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава)


  • user icon

    Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава) Вы праглядаеце суб'ект
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава) што, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава) хто, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...