TR | RU | UK | KK | EN |

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын)


Троіцкі касцёл — касцёл у в Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
    • 21 Інтэр'ер
    • 22 Плябанія
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Першы камень новага касцёла быў закладзены 18 ліпеня 1729 г брэсцкім архідыяканам і намеснікам суддзі Янаўскай генеральнай кансісторыі Уладзіславам Суткоўскім Будаўніцтва вялося на сродкі Станіслава Панятоўскага і завершылася ў 1733 г Паводле некаторых звестак, канчаткова касцёл быў пабудаваны і абсталяваны ў 1743 г дзякуючы намаганням чарговага ўладальніка Воўчына Міхала Чартарыйскага, якому маёнтак дастаўся ў 1738 г Работы па аздабленню інтэр'ераў працягваліся і ў наступныя гады Сярод архіўных матэрыялаў выяўлена таксама інфармацыя, што ў 1755 г у Воўчыне працаваў архітэктар Крэйц, які быў адным з лепшых вучняў Пёпельманаукр бел, Яўха, Дэйбля У канцы XVIII ст Адамам Чартарыйскім праведзены рамонт воўчынскага палаца і адначасова касцёла

Пасля паўстання 1863—1864 гг касцёл у Воўчыне быў спачатку закрыты, а потым перададзены праваслаўным вернікам Работы па перабудове касцёла ў царкву распачаліся ў 1873 г 30 жніўня 1876 г адбылося асвячэнне царквы ў імя Прасвятой Тройцы Свята-Троіцкая царква была прыпісана да воўчынскай царквы Св Мікалая Цудатворца За перыяд існавання царквы буйных рамонтаў і пераробак будынка не праводзілася

У 1918 г воўчынскі храм быў вернуты каталікам У 1925 г у касцёле адрамантавана тынкоўка, зроблена печка, умацавана канструкцыя вежы, устаўлены новыя дзверы, аконныя рамы, адрамантаваны дах У 1930-я гг сярод польскага насельніцтва рэгіёну пачалася кампанія па адраджэнні Свята-Троіцкага касцёла У касцёле захоўвалася метрыка Станіслава Аўгуста Панятоўскага — апошняга караля Рэчы Паспалітай А ў ліпені 1938 г у Воўчын з Санкт-Пецярбурга была перавезена труна з астанкамі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Перапахаванне праводзілася тайна ад грамадскасці, без выканання неабходнага ў такім выпадку рытуалу Другая сусветная вайна прыпыніла пачаты рамонт касцёла

Пасля вайны Троіцкі касцёл быў закрыты мясцовымі ўладамі і перададзены калгасу пад сховішча Воўчынскі ксёндз пакінуў мястэчка, забраўшы касцельны архіў

Руіны касцёла, 2008

У 2007 годзе было прынята рашэнне пра перадачу Пінскай дыяцэзіі будынка паўразбуранага касцёла1

Архітэктураправіць | правіць зыходнік

Дэталь касцёла: скульптура евангеліста і бельведэр з гадзіннікам

Касцёл уяўляе сабой цэнтрычны вастмігранны ў плане мураваны будынак накрыты гранёным шатровым дахам У яго завяршэнні бельведэр з гадзіннікам-курантамі знішчаны ў 1939 г, адноўлены ў 2010-х гг Уваход вылучаны нізкім прытворам, не парушаючым цэнтрычнасці агульнай кампазіцыі Шырокія грані фасадаў крапаваныя падвойнымі пілястрамі карынфскага ордара, завершаныя лучковымі франтонамі, увянчанымі скульптурнымі выявамі евангелістаў, ракайльнымі вазамі Аконныя праёмы размешчаныя ў тры ярусы: лучковыя ўнізе і на другім ярусе вузкіх граней; высокія арачныя на шырокіх гранях, круглыя і авальныя люкарны ў верхнім ярусе Ліштвы акон насычаныя прафіліроўкай, арнаментальнай лепкай, дэкарыраваны ляпнымі гірляндамі

Інтэр'ерправіць | правіць зыходнік

Інтэр'ер да рэстаўрацыі

Зала храма мае форму грэчаскага крыжа, перакрытая плоскай столлю Вуглы зрэзаныя чатырма авальнымі ў плане памяшканнямі з лоджыямі на другім ярусе, на якія вядуць вітыя ўсходы Два ярусы абмежаваны шырокім антаблементам з прафіляваным карнізам і арнаментальным фрызам Першы ярус сцен раскрапаваны карынфскімі канеліраванымі пілястрамі, другі — тонкімі лапаткамі з гірляндамі ў прасценках У дэкоры шырока выкарыстана стукавая лепка: картушы, гірлянды, букеты кветак, акантавы арнамент, гарэльефы пуцці і херувімаў Асноўнымі пластыка-дэкаратыўнымі акцэнтамі інтэр'ера з'яўляюцца тры алтары — галоўны і две бакавыя

Плябаніяправіць | правіць зыходнік

Рэстаўрацыя плябаніі

Побач з касцёлам з усходняга боку захаваўся будынак плябаніі — аднапавярховы прамавугольны ў плане аб'ём пад вальмавым дахам з мансардай

Зноскі

  1. ↑ Улады перадалі каталікам паўразбураны Воўчынскі касцёл

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік — Мн: БелЭн, 1993 — 620 с: іл — ISBN 5-85700-078-5
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — Мн: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988
  • Габрусь Т В Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т В Габрусь Мн: Ураджай, 2001— 287 с: іл ISBN 985-04-0499-X, с 227-228

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 111Г000334
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Воўчын

Касцёл Святой Тройцы на Радзімаорг


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын) Інфармацыю Аб

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын)


  • user icon

    Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын) Вы праглядаеце суб'ект
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын) што, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын) хто, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Воўчын) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...