TR | RU | UK | KK | EN |

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)


Касцёл св Тройцы — каталіцкі храм у беларускай вёсцы Ішкалдзь, размешчанай у Петкавіцкім с/с, за 36 км ад Баранавічаў

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
  • 3 Крыніцы
  • 4 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Царква ў 1876 на малюнку Напалеона Орды

Храм быў закладзены ў 1449 г Мікалаем Неміровічам, які тады ж назначыў храму забеспячэнне ад сваіх маёнткаў права на гэта забеспячэнне пазней згадваецца і ў завяшчанні Неміровіча ў 1471 годзе Дабудаваны касцёл быў толькі ў 1472 г Пры жыцці Мікалая Радзівіла Чорнага касцёл быў перададзены кальвіністам, а ў 1-й палове XVII ст зноў вернуты каталікам Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863—1864 гг касцёл быў закрыты, будынак перададзены праваслаўным вернікам і пераасвячоны ў царкву Святой Тройцы Да таго ж пастаўлены іканастас, надбудаваны дзве цыбулепадобныя галоўкі У 1891 г асобна была пабудавана драўляная званіца У 1921 г храм зноў пачынае дзейнічаць як касцёл Пасля 1945 г быў закрыты і стаяў пусты да канца 1970-х гг, пакуль не быў вернуты каталікам У 1980-х рэстаўраваны і з тых часоў па гэты дзень адкрыты і выкарыстоўваецца як каталіцкі храм

Архітэктураправіць | правіць зыходнік

Касцёл з боку апсіды Інтэр'ер касцёла

Касцёл уяўляе сабой мураваны храм зальнага тыпу памерамі 26,4х14 м разам з апсідай, накрыты двухсхільным дахам Троіцкі касцёл не мае ўзнёслай вертыкальнай кампазіцыі, багатага скульптурнага афармлення, характэрных для гатычнай архітэктуры Заходняй Еўропы Але яго стромкія шчыты на тарцах будынка, масіўныя сцены, умацаваныя контрфорсамі, стральчаты праём увахода, зорчатае нервюрнае скляпенне ў апсідзе і іншыя асаблівасці характарызуюць храм як унікальны для Беларусі ўзор гатычнага культавага дойлідства

Крыніцыправіць | правіць зыходнік

Паштовая марка Беларусі
  • Архітектура Беларусі Энцыклапэдычны даведнік Мінск: БелЭн, 1993
  • Баравы Р В Невядомы помнік беларускай готыкі//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1987, № 2 С20-24
  • Всеобщая история архитектуры В 12т:Т6 Архитектура России, Украины и Белоруссии XIV — первая половина XIX в М, 1968
  • Габрусь Т В Мураваная сакральныя архітэктура Беларусі перыяду Вялікага княства Літаўскага да стварэння Рэчы Паспалітай канец XIII — трэцяя чвэрць XVI ст Готыка і рэнесанс // Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце Т1 Мінск, 2005 С212—295
  • Габрусь Т В Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т В Габрусь Мн: Ураджай, 2001— 287 с, с 31-32: іл ISBN 985-04-0499-X
  • Лакамка А І Нацыянальныя рысы беларускай архітэкруры Мінск: Ураджай, 1999
  • Туронак Ю Фарміраваньне сеткі рымска-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387—1781 гадах// Наша Вера 1995, № 1 С22—29
  • Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej Krakow, 1948 № 197,270,271

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000057
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Траецкі касцёл
  • Касцёл Найсьв Тройцы в Ішкольдь 1472 г


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь) Інфармацыю Аб

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)


  • user icon

    Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь) Вы праглядаеце суб'ект
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь) што, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь) хто, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...