TR | RU | UK | KK | EN |

Кастрычніцкая рэвалюцыя


Расійская рэспубліка

Дата

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917

Прычына

Гл. Перадгісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі

Асноўная мэта

Звяржэнне Часовага ўрада

Вынік

Перамога бальшавікоў
Пачатак Грамадзянскай вайны
Стварэнне Расійскай Савецкай Рэспублікі

Арганізатары

РСДРП (б)
Другі Усерасійскі з'езд саветаў

Рухаючыя сілы

Рабочыя
Чырвонагвардзейцы

Колькасць удзельнікаў

10,000 матросаў
20,000 — 30,000 чырвонагвардзейцаў

Праціўнікі

Часовы ўрад Расіі

Загінула

Прынамсі 6 ці 7 чалавек з абодвух бакоў падчас штурму Зімняга палаца

Паранена

50 чалавек

Арыштавана

Часовы ўрад Расіі

Кастрычніцкая рэвалюцыя, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, Кастрычніцкі пераварот — узброены дзяржаўны пераварот (рэвалюцыя), які адбыўся ў Расіі 25-25 катрычніка (7-8 лістапада) 1917.

Ва ўмовах татальнага эканамічнага і палітычнага крызісу, у якім знаходзілася Расійская дзяржава, скарыстаўшы няздольнасць дэмакратычных сіл сфарміраваць устойлівыя ўрадавыя структуры і вывесці краіну з крызісу, радыкальная партыя бальшавікоў змагла поўнасцю выкарыстаць дадзеную сітуацыю і ажыццявіць рэвалюцыю, якую самі называлі доўгі час дзяржаўным пераваротам. Гэтае паўстанне павінна было быць прымеркавана да 2-га Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які павінен быў легімітызаваць юрыдычна новую сістэму ўлады. Крайне нізкі ўзровень прававой свядомасці расійскіх рабочых, сялян, салдатаў — сацыяльнай апоры бальшавікоў — дазволіў РСДРП (б) разгарнуць агітацыю за неадкладнае ажыццяўленне папулісцкіх лозунгаў «Мір — народам!», «Зямля — сялянам!», «Фабрыкі — рабочым!», «Права нацый на самавызначэнне!».

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 ў Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі быў скінуты Часовы ўрад, а да ўлады прыйшоў урад, створаны II з'ездам Саветаў, большасць у якім незадоўга да перавароту атрымала партыя бальшавікоў — РСДРП(б).

У першых дэкрэтах аб міры і зямлі бальшавікі толькі на словах улічвалі настрой і пажаданні простага народа, пры гэтым абсалютна не лічыліся з тым, што рэалізацыя дадзеных законаў можа прывесці да расколу ў грамадстве. Гэта і выклікала ў выніку грамадзянскую вайну ў Расіі.

Гл. таксама

  • Крэйсер Аўрора
  • Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту

Літаратура

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.

Шаблон:Расійскія паўстанні

Шаблон:Расійская апазіцыя


Кастрычніцкая рэвалюцыя Інфармацыю Аб

Кастрычніцкая рэвалюцыя


  • user icon

    Кастрычніцкая рэвалюцыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кастрычніцкая рэвалюцыя
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Кастрычніцкая рэвалюцыя Вы праглядаеце суб'ект
Кастрычніцкая рэвалюцыя што, Кастрычніцкая рэвалюцыя хто, Кастрычніцкая рэвалюцыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...