TR | RU | UK | KK | EN |

Касмапалітызм


Касмапалітызм (ад стар.-грэч.:κοσμοπολίτης (kosmopolites) — касмапаліт, чалавек свету) — ідэалогія, светапогляд, згодна з якім, ўсе чалавечыя этнічныя групы належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай маралі. Касмапалітызм можа пацягнуць за сабой ідэю стварэння свайго роду сусветнага ўрада, ці можа проста звярнуцца да больш шырокіх маральных, эканамічных і / ці палітычныя адносін паміж дзяржавамі і асобамі з розных краін. Чалавек, які прытрымліваецца ідэі касмапалітызму ў любых яго формах называецца касмапалітам. Касмапалітызм гэта таксама ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі, альбо такі паняцце ўвогуле адмаўляюць.

Касмапалітычная супольнасць можа грунтавацца на ўсёабдымнай маралі, агульных эканамічных адносінах, альбо палітычнай структуры, якая ўключае ў сабе розныя народы. Напрыклад, Квамэ Энтані Апіа прадугледжвае магчымасць існавання касмапалітычнае супольнасці, у якой людзі з розных месцаў, прастораў (фізічных, эканамічных і іншых) уваходзяць у адносіны ўзаемнай павагі, нягледзячы на розныя вераванні і перакананні (рэлігійныя, палітычныя і іншыя).

Гісторыя

Ідэі касмапалітызму мы можам упершыню бачыць у Дыягена з Сінопа (каля 412 да н.э.), бацькі-заснавальніка руху кінікаў у Старажытнай Грэцыі. Дыягена на пытанне, адкуль ён прыйшоў, адказаў:«Я грамадзянін свету (kosmopolitês)». Гэта была наватарска канцэпцыя, таму што шырокая аснова сацыяльнай ідэнтычнасці ў Старажытнай Грэцыі ў той час была за асобнымі гарадамі-дзяржавамі (полісамі) альбо за ўсімі грэкамі (элінамі) у цэлым. Стоікі, якія пазней прынялі ідэю Дыягена і ператварылі ў натуральна поўнамаштабную канцэпцыю, пры гэтым падкрэслівалі, што кожны чалавек жыве адразу ў двух грамадствах — мясцовай супольнасці, дзе ён нарадзіўся, і супольнасці чалавечых аргументаў і памкненняў. Заняпад палітычнага жыцця грэчаскіх гарадоў пасля Пелапанескай вайны, а таксама развіццё філасофскае думкі прывялі да адмоўных адносін элінаў да патрабаванняў абмежаванага мясцовага патрытызму. Цяпер, са стратай незалежнасці і ўвогуле — са скарачэннем значэння гарадоў у эканоміцы (асабліва пасля македонскага і рымскага заваявання Грэцыі), элін пачаў усведамляць сябе грамадзянінам усяго свету.

У Сярэднявеччы касмапалітызм меў рэлігійны характар і разглядаўся ў імкненні каталіцкай царквы стварыць папскую тэакратыю, але не развіваўся ў тэарэтычным плане. Пачынаючы з XVI стагоддзя касмапалітызм носіць пераважна свецкі характар. У 1544 годзе Гіём Пастэль нанова вынаходзіць тэрмін «касмапалітызм», укладваючы ў яго не нябесны, а зямны сэнс, уяўляючы сабе сусветную дзяржаву як наднацыянальнае і пазарэлігійныя брацтва, заснаванае на свабодным выбары кожнага. Тым не менш, касмапалітызм знаходзіўся яшчэ ў стадыі станаўлення, развіваючыся ў тайных таварыствах алхімікаў і герметыстаў.

Масонства стала першым буйным ачагом распаўсюджання касмапалітызму дзякуючы развітай структуры брацтва і палітычнаму ўплыву. Станаўленне светапогляду супала з ростам пацыфісцкіх настрояў стомленых ад войн еўрапейцаў, гэта прывяло да таго, што некаторыя дзеячы эпохі Асветніцтва, такія як Мантэск'ё і Вальтэр, сталі бачыць рашэнне праблемы ў аб'яднанні Еўропы ў адзіную рэспубліку, у якой краіны павінны стаць правінцыямі. На гэтым шляху важную ролю адыгралі праекты «Вечнага міру» Бентама і Канта, якія прапануюць стварыць у Еўропе кангрэс, галоўнай мэтай якога было б аб'яднанне дзяржаў у справе міру. У сваіх разважаннях Кант ішоў далей і бачыў у касмапалітызме вянец гісторыі, лічачы яго натуральным станам чалавека.

Адраджэнне касмапалітызму адбываецца ў XX стагоддзі на хвалі моцных грамадскіх хваляванняў, звязаных з сусветнымі войнамі і рэвалюцыямі. У самым пачатку стагоддзя з'яўляецца ў разважаннях марксісцкай інтэлігенцыі як апанент інтэрнацыяналізму, але прызнаецца, што ў параўнанні з ім ён безасабовы і непадыходзіць для сацыялізму. Аднак адзначаюць, што Уладзімір Ільіч Ленін развіваў ідэі пра знішчэнне ў далёкай перспектыве, «пасля здзяйсненнядыктатуры пралетарыята ў сусветным маштабе», не толькі «раздробненасці чалавецтва на дробныя дзяржавы і ўсякай адасобленасці нацый, не толькі збліжэння нацый, але і зліцця іх». Падобная думка развілася ў Еўропе з рухам безнацыяналізму, які можна лічыць радыкальнай галіной касмапалітызму, у 1921 годзе Эжэн Ланці засноўвае Сусветную Безнацыянальную Асацыяцыю (SAT), у задачу якой уваходзіць спрыяць знікненню ўсіх нацый як суверэнных саюзаў і выкарыстанне эсперанта як адзінай мовы культуры. У 1931 годзе публікуецца асноўны дакумент асацыяцыі - «Маніфест Безнацыяналізму».

Пасля Другой сусветнай вайны касмапалітызм у капіталістычных краінах выражаецца ў шэрагу паспяховых праектаў:10 снежня 1948 года прымаецца «Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека», якая замацавала ў міжнародным заканадаўстве натуральныя правы кожнага жыхара Зямлі, а ў 1954 годзе Гары Дэвіс засноўвае «Сусветны Урад Грамадзян Свету» (World Service Authority), некамерцыйную арганізацыю, вядомую выдачай «Пашпарта грамадзяніна свету». Працягвае развівацца філасофская платформа ў працах Жака Дэрыды і Эмануэля Левінаса.

У XXI стагоддзі касмапалітызм працягвае сваё развіццё на хвалі ўсеагульнай глабалізацыі. Частка лібертарыянцаў і нават камунітарыстаў у супрацьстаянні нігілізму і індывідуалізму разглядае касмапалітызм як адзін з найважнейшых слупоў свабоды чалавека..

Гл. таксама

  • Апатрыд
  • Безнацыяналізм
  • Барацьба з касмапалітызмам
  • Глабалізацыя
  • Інтэрнацыяналізм
  • Лібералізм
  • Мандыялізм
  • Мультыкультуралізм
  • Нацыяналізм
  • Пашпарт грамадзяніна свету
  • Патрыятызм
  • Планетарызм

Зноскі

  1. ↑ Фрейхоф Виллем. Космополитизм // Мир Просвещения. Исторический словарь
  2. ↑ Потресов А.Н. Интернационализм и космополитизм:две линии демократической политики
  3. ↑ Миф о формировании мирового государства и права в условиях глобализации
  4. ↑ Галлахер. Противостоят ли друг другу коммунитаризм и космополитизм? http://academia.edu/2371246/Are_Cosmopolitanism_and_Communitarianism_Really_Opposites


Касмапалітызм Інфармацыю Аб

Касмапалітызм


  • user icon

    Касмапалітызм beatiful post thanks!

    29.10.2014


Касмапалітызм
Касмапалітызм
Касмапалітызм Вы праглядаеце суб'ект
Касмапалітызм што, Касмапалітызм хто, Касмапалітызм апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.:Smoĺniki, руск.:Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты:38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.:Vidamlia, руск.:Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...