TR | RU | UK | KK | EN |

Карыбскае мора

карыбскае моральный, карыбскае моравия
Карыбскае мора, мора басейну Атлантычнага акіяна. Абмывае на поўдні Венесуэлу, Калумбію, Панаму; на захадзе — Коста-Рыку, Нікарагуа, Гватэмалу, Беліз і мексіканскі паўвостраў Юкатан; на поўначы — Вялікія Антыльскія астравы (Куба, Гаіці, Ямайка, Пуэрта-Рыка); на ўсходзе — Малыя Антыльскія астравы.. Плошча мора — 2,7 млн км², найбольшая глыбіня — 7,5 км.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Гісторыя

Калі іспанцы прыбылі на Антыльскія астравы, яны былі заселены індзейцамі таіна, якія прыкладна ў I стагоддзі да н.э. мігравалі туды з Паўднёвай Амерыкі. У 1492 годзе першая экспедыцыя Хрыстафора Калумба высадзілася на Багамах, знаходзячыся ў поўнай упэўненасці, што імі быў адкрыты новы шлях у Азію. На востраве, які атрымаў назву Эспаньёла, было заснавана першае іспанскае паселішча, якое паклала пачатак панавання Іспаніі ў рэгіёне. З 1506 па 1511 гады з удзелам Эрнана Картэса і Дыега Веласкеса дэ Куэльяру астравы Эспаньёла і Куба былі заваяваны, а мясцовае насельніцтва пераўтворана ў рабоў. У 1517 годзе Франсіска Эрнандэс дэ Кордава адкрыў паўвостраў Юкатан, дзе іспанцы ўпершыню сустрэліся з развітой цывілізацыяй мая. Далейшыя экспедыцыі Хуана дэ Грыхальвы (1518) і Эрнана Картэса (1519) паклалі пачатак заваёвы і каланізацыі Мексікі.

Іншыя еўрапейскія імперыі таксама сталі пашырацца на захад, накіроўваючы караблі ў Новы Свет. Першыя брытанскія калоніі з'явіліся на Бермудскіх астравах (1612), астравах Сент-Кітс (1623) і Барбадас (1627) і былі затым выкарыстаны для каланізацыі іншых астравоў рэгіёна. Французская Вест-Індыя таксама пачалася з вострава Сент-Кітс (1624), затым былі заснаваны паселішчы на астравах Гвадэлупа і Марцініка (1635). Брытанія і Францыя таксама паспяхова адваёўвалі астравы ў слабеючай іспанскай імперыі: у 1655 годзе пад кантролем англічанін апынулася Ямайка, а ў 1697 годзе французы захапілі заходнюю частку Эспаньёлы. У XVII стагоддзі на астравах Кюрасаа, Сен-Мартэн, Аруба і шэрагу іншых з'явіліся галандскія калоніі, якія пазней увайшлі ў склад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў. Дацкія ўладанні ў рэгіёне з'явіліся ў 1672 годзе на астравах Сент-Джон і Сент-Томас.

Еўрапейскія дзяржавы актыўна завозілі афрыканскіх рабоў і вывозілі прадукцыю сельскай гаспадаркі (тытунь, цукар, фарбавальнікі) і каштоўныя металы (золата і серабра), выкарыстоўваючы для гэтага нават спецыяльныя флатыліі. Рэгіён Карыбскага мора ператварыўся ў пляцоўку гандлю новымі для Еўропы таварамі, што пацягнула развіццё пірацтва.

Гл. таксама

  • Нідэрландскія Антылы
  • Цёркс і Кайкас
  • Горад Марыго

Зноскі

  1. ↑ The Caribbean Sea (англ.) 
  2. ↑ Карыбскае мора (Атлантычны акіян). Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карыбскае мора


карыбскае моравия, карыбскае морал, карыбскае моральный, карыбскае мораторий


Карыбскае мора Інфармацыю Аб

Карыбскае мора


  • user icon

    Карыбскае мора beatiful post thanks!

    29.10.2014


Карыбскае мора
Карыбскае мора
Карыбскае мора Вы праглядаеце суб'ект
Карыбскае мора што, Карыбскае мора хто, Карыбскае мора апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...