TR | RU | UK | KK | EN |

Карл Маркс

карл маркс, карл маркс капитал pdf
5 мая 1818(1818-05-05)

Месца нараджэння

Трыр,
Прусія

Дата смерці

14 сакавіка 1883(1883-03-14) (64 гады)

Месца смерці

Лондан
Вялікабрытанія

Грамадзянства

 Германія
Q223050?

Навуковая сфера

эканоміка -->, сацыялогія, атэізм, філасофія, журналістыка

Альма-матэр

Берлінскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Бруна Баўэр

Вядомы як

Заснавальнік марксізму, аўтар тэорыі дададзенага кошту

Подпіс

Карл Маркс (ням.: Karl Marx; 5 мая 1818, Трыр, Германія — 14 сакавіка 1883, Лондан, Вялікабрытанія) — філосаф, грамадскі дзеяч, палітычны журналіст. Яго публікацыі сфармавалі аснову камуністычнага і сацыялістычнага руху — марксізм.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Светапогляд
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў нямецкім горадзе Трыр. Яго бацька, спадар Мардэхай, пры хрышчэнні змяніў прозвішча на Маркс, каб пазбегнуць уціску на праўніцкай працы ў сувязі з іўдаісцкім веравызнаннем.

У 1835—1841 гадах навучаўся на факультэтах права ў Бонскім і Берлінскім універсітэтах. У 1842 годзе стаў рэдактарам «Рэйнскай газеты», а пасля яе закрыцця ў 1843 пераехаў у Парыж. У 1845—1848 жыў у Бруселі, дзе ўдзельнічаў у «Саюзе камуністаў» і разам з Фрыдрыхам Энгельсам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1849). Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Германіі быў галоўным рэдактарам «Новай Рэйнскай газеты». У 1849 годзе яго выслалі з краіны.

Маркс быў арганізатарам і лідарам 1-га Міжнародніцтва (1864—1876). У 1867 годзе была выдадзеная яго кніга «Капітал». Пасля роспуску 1-га Інтэрнацыянала ён лічыў асноўнай палітычнай задачай стварэнне пралетарскіх партый у асобных краінах.

Светапогляд

У юнацтве быў рэвалюцыйным дэмакратам. Яго філасофскія погляды складваліся пад уплывам філасофіі Г. Гегеля, яе левага кірунку — младагегельянства.

У 1867 апублікаваны 1-ы том «Капітала» — асноўны твор Маркса, у якім дадзены аналіз развіцця капіталізму і абгрунтавана непазбежнасць яго рэвалюцыйнай змены камуністычнай фармацыяй. Працу над 2-м і 3-м тамамі «Капітала» Маркс не завяршыў, іх падрыхтаваў да выдання Ф. Энгельс. У працы «Грамадзянская вайна ў Францыі» (1871) К. Маркс зрабіў вывад аб тым, што не парламентарная рэспубліка, а палітычная арганізацыя тыпу Парыжскай камуны з'яўляецца найбольш мэтазгоднай формай дыктатуры пралетарыяту. У «Крытыцы Гоцкай праграмы» (1875) ён сфармуляваў тэзіс аб 2 фазах (стадыях) камунізму.

Карл Маркс з'яўляецца заснавальнікам дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму, пралетарскай палітычнай эканомікі, тэорыі класавай барацьбы і сацыяльнай рэвалюцыі. Асноўныя палажэнні гэтых і іншых тэарэтычных канцэпцый марксізму выкладзены таксама ў працах «Святая сям'я» і «Нямецкая ідэалогія» (абедзве разам з Энгельсам), «Убоства філасофіі», «Васемнаццатага брумера Луі Банапарта», «Эканамічна-філасофскія рукапісы 1844 года», «Тэзісы аб Феербаху» і інш.

Гл. таксама

  • Марксізм

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі

  • Біяграфія Карла Маркса(ням.) 
  • Карл Маркс (англ.)  на сайце Internet Movie Database

карл маркс, карл маркс биография, карл маркс и энгельс, карл маркс капитал pdf, карл маркс намтар, карл маркс портрет, карл маркс про армян, карл маркс уикипедия, карл маркс фото, карл маркс фотография


Карл Маркс Інфармацыю Аб

Карл Маркс


  • user icon

    Карл Маркс beatiful post thanks!

    29.10.2014


Карл Маркс
Карл Маркс
Карл Маркс Вы праглядаеце суб'ект
Карл Маркс што, Карл Маркс хто, Карл Маркс апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...