TR | RU | UK | KK | EN |

Капраліты


Капраліты (ад стар.-грэч. Κόπρος - «памёт» і λίθος - «камень») — выкапнёвыя, акамянелыя экскрыменты.

Капраліт яшчаркі з эацэну, знойдзены ў Бурундзі

Капраліты былі ўпершыню навукова інтэрпрэтаваныя Уільямам Баклэндам у 1829 годзе. Да гэтага яны былі вядомыя як «выкапнёвыя шышкі» і «безааравыя камяні». У каменнавугальных адкладах Германіі выяўлены, усярэдзіне шарападобных сцягнутых сферасідэрытаў, канічныя капраліты з няяснымі спіральнымі разорамі, якія прыпісваюцца архегазаўру. Яшчж, з крэйдавых адкладаў як Германіі, так і Англіі даўно вядомыя разнастайныя, па форме нагадваюць то яловую, то лістоўнічную шышку, капраліты рыб (Macropoma і інш.), ад 2 да 5 см у даўжыню і складаюцца, галоўным чынам, з фосфарнакіслай вапны. Знойдзены і апісаны капраліты некаторых марскіх рэптылій (Ichthyosaurus).

Капраліты адрозніваюць ад палеафекалій. Як і ў іншых акамянеласцях, у капралітах вялікая частка арганікі заменена неарганічнымі мінераламі, такімі як сілікаты і карбанат кальцыю. У палеафекаліях вялікая частка арыгінальнага арганічнага складу захавалася і можа быць даследаваная. Вылучаюць таксама ураліты — прадукты эрозіі, створаныя заканчэннем вадкіх спаражненняў і мачавых вылучэнняў.

Памер капралітаў пазваночных жывёл часам дасягае да 60 см у даўжыню, маючы падоўжаную форму з кольчатымі выгібамі; колер - ад бурага да чорнага; аснова хімічнага складу - фасфат кальцыю. Памер капралітаў бесхрыбтовых складае ад 0,06 да 2 мм; іх часам яшчэ называюць фекальнымі пелетамі.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.29

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капраліты


Капраліты Інфармацыю Аб

Капраліты


  • user icon

    Капраліты beatiful post thanks!

    29.10.2014


Капраліты
Капраліты
Капраліты Вы праглядаеце суб'ект
Капраліты што, Капраліты хто, Капраліты апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...