TR | RU | UK | KK | EN |

Канстытуцыя Венгрыі


Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 18 красавіка 2011 года Парламентам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 года прэзідэнтам краіны і набыла моц з 1 студзеня 2012 года.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Асноўныя палажэнні
  • 3 Крытыка
  • 4 Папраўкі 2013 года
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

Да 2012 года асноўным законам Венгрыі была канстытуцыя 1949 года, у якую, пачынаючы з 1989 года, былі ўнесены радыкальныя змены.

У 2010 годзе на парламенцкіх выбарах кансерватыўны спіс Фідэс-ХДНП атрымаў больш дзвюх трацін мандатаў — канстытуцыйная большасць.

Асноўныя палажэнні

Назва краіны змяняецца з «Венгерская рэспубліка» на проста «Венгрыя», хоць форма кіравання застаецца рэспубліканскай. У прыватнасці, змяненне ўказвае на неабходнасць успрымання краіны без акцэнтавання ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя венгры прызнаюцца роўнымі ў правах.

Крытыка

У новай венгерскай канстытуцыі канстатуецца, што народ Венгрыі аб'ядноўваюць «Бог і хрысціянства». За дзяржавай замацоўваецца абавязак абароны жыцця, прычым абумаўляецца, што жыццё пачынаецца з моманту зачацця. Фактычна даны артыкул канстытуцыі можа тлумачыцца як забарона на аборты. Таксама шлюб у новай канстытуцыі тлумачыцца як «саюз мужчыны і жанчыны», у сувязі з чым крытыкі дакумента лічаць, што канстытуцыя стварае глебу для дыскрымінацыі гомасексуалаў і тых жыхароў краіны, якія не з'яўляюцца хрысціянамі.

15—17 красавіка 2011 года ў Венгрыі прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць прыняцця новай канстытуцыі. У гэтай сувязі ўрад прадпрымае крокі з мэтай атрымання міжнароднай падтрымкі (у тым ліку і рэлігійных арганізацый) на карысць прынятага дакумента.

Папраўкі 2013 года

У сакавіку 2013 года парламент ухваліў пакет паправак да канстытуцыі, які выклікаў крытыку як унутры краіны, так і па-за ёй.

Зноскі

  1. ↑ У Венгрыі прынята Канстытуцыя, якая замацоўвае права на жыццё з моманту зачацця. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012.
  2. ↑ «Hungarian president signs new constitution despite human rights concerns», Deutsche Welle от 25 апреля 2011 года
  3. ↑ Венгрыя: новая канстытуцыя забараняе аборты і «аднаполы шлюб»
  4. ↑ Адбылася сустрэча старшыні АЗЦС з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства дзяржаўнага кіравання і юстыцыі Венгерскай Рэспублікі
  5. ↑ Fourth Amendment to Hungary’s Fundamental Law(англ.) 
  6. ↑ Q&A: Hungary's controversial constitutional changes Би-би-си(англ.) 

Спасылкі

  • Канстытуцыя па стане на пачатак 2011 года(англ.) 
  • Праект канстытуцыі, прыняты ў 2011 г.(англ.) 


Канстытуцыя Венгрыі Інфармацыю Аб

Канстытуцыя Венгрыі


  • user icon

    Канстытуцыя Венгрыі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Канстытуцыя Венгрыі
Канстытуцыя Венгрыі
Канстытуцыя Венгрыі Вы праглядаеце суб'ект
Канстытуцыя Венгрыі што, Канстытуцыя Венгрыі хто, Канстытуцыя Венгрыі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...