Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў


Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў (25 снежня 1909 (7 студзеня 1910), Асташкаў, Цвярская губерня — 14 лістапада 1942, вёска Купаваць, Віцебская вобласць) — савецкі партызан, герой Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір партызанскага атрада і брыгады, з кастрычніка 1942 камандуючы ўсімі партызанскімі сіламі аршанскай зоны.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Узнагароды
  • 3 Памяць
  • 4 Сям'я
  • 5 Спасылкі

Біяграфія

У. Хрусталёў. «Канстанцін Заслонаў» У. Хрусталёў. «Канстанцін Заслонаў дае заданне»

Нарадзіўся ў сям'і рабочага 7 студзеня 1910 года (па новым стылі) у горадзе Асташкаў Цвярской губерні. Бацька ўтрымліваў невялікую гаспадарку: меў каня, жарабя і дзвюх кароў. У 1930-я гады ўся сям'я (бацька, дзве яго сястры і два браты) была раскулачана і выслана на Кольскі паўвостраў, у Хібінагорск (цяпер Кіраўск). Грошай не хапала, і васьмігадовы Косця працаваў пастухом, а праз год пайшоў у школу. Першая настаўніца Заслонава, Ганна Васільеўна Раздзерава, пазней успамінала, што ён вылучаўся сярод усіх дзяцей сваімі выдатнымі здольнасцямі і ўседлівасцю. Сястра Таццяна расказвала: «Косця быў адным са старэйшых дзяцей, яму даводзілася працаваць нараўне з дарослымі. Бывала, разбудзяць да світання малаціць, ён прапрацуе гадзіны тры-чатыры і так, недаспаўшы і напрацаваўшыся, ішоў у школу». У 1927 годзе школьная камсамольская арганізацыя накіравала Канстанціна як выдатніка ў Вялікалукскую прафтэхшколу чыгуначнага транспарту, якую ён скончыў у 1930 годзе.

Па камсамольскім прызыве разам з жонкай Заслонаў быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе аднаўляў дэпо на станцыі Вяземская пад Хабараўскам. У 1935 годзе ён стаў памочнікам начальніка паравознага дэпо Новасібірска. У сям'і нарадзілася дачка Муза. З-за голаду здароўе жонкі стала рэзка пагаршацца, і Канстанцін адправіў яе разам з дачкой у Віцебск. Але самому паехаць было нельга, каб не «зняславіць гонар камсамольца-добраахвотніка». Як успамінала дачка, прыбыўшы ў Віцебск, жонка паслала назад паштоўку, нібыта Заслонава тэрмінова выклікаюць на вучобу ў Ленінградскі інстытут інжынераў дарожнага транспарту, і яго адпусцілі вучыцца.

Так ён вярнуўся ў Віцебск і стаў працаваць у чыгуначным дэпо. З 1937 года быў начальнікам дэпо станцыі Рослаў, а з кастрычніка 1939 года — станцыі Орша.

У пачатку вайны пры падыходзе нямецкіх войскаў да Оршы эвакуіраваўся ў Маскву і працаваў у дэпо імя Ілліча.

У кастрычніку 1941 па ўласнай просьбе быў адпраўлены ў тыл ворага ў складзе групы чыгуначнікаў. Партызанскі псеўданім — «Дзядзька Косця». Стварыў падпольную групу, удзельнікі якой шляхам ўжывання «вугальных мін» (міны, замаскіраваныя пад каменны вугаль) за тры месяцы падарвалі 93 нямецкія паравозы.

З прычыны пагрозы арышту ў сакавіку 1942 года Заслонаў з групай пакінуў Оршу і арганізаваў партызанскі атрад, які правёў шэраг паспяховых баявых рэйдаў у раёне Віцебск — Орша — Смаленск, знішчыўшы вялікую колькасць варожых салдат і тэхнікі.

13 лістапада 1942 года Канстанцін Заслонаў загінуў у баі з карным атрадам ля в. Купаваць Сенненскага раёна.

Узнагароды

  • Пасмяротна прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства (Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1943 г.).
  • Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і медалямі.

Памяць

  • Аршанскі мемарыяльны музей Канстанціна Сяргеевіча Заслонава

Сям'я

  • Дачка Муза — кінарэжысёр.
  • Дачка Ірына — пісьменнік, мастак-акварэліст.
  • Унук Раман Заслонаў (нар. 1962) — вядомы беларускі мастак, жыве ў Францыі.
  • Праўнук Філіп Заслонаў (нар. 1993) — дызайнер[1].

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў)
  • Дасье БелТА
    • ↑ АртДайджест-Беларусь Филипп Заслонов дебютировал «Ломаной линей»


    Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў інфармацыя аб

    Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў

    Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў
    Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў

    Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў аб відэа


    Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў Вы чытаеце гэтую тэму.
    Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў якія, Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў хто, Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў апісанне

    There are excerpts from wikipedia on this article and video