Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў


7 студзеня 1907(1907-01-07)

Месца нараджэння

с. Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

23 мая 1987(1987-05-23) (80 гадоў)

Грамадзянства

СССР

Навуковая сфера

геалогія, геахімія, геаграфія

Вядомы як

даследчык грунтазнаўства і геахіміі кары выветрывання, заснавальнік генетычнага грунтазнаўства. Рэктар ЛДУ і БДУ

Узнагароды і прэміі


Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (7 студзеня 1907, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня23 мая 1987) — беларускі навуковец у галіне геалогіі і геахіміі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952-1957). Бацька вучонага-географа Валянціна Лукашова. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953), доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Навуковы ўклад
  • 3 Асноўныя працы
  • 4 Узнагароды і прэміі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Біяграфія

Паходзіць з заможнай сялянскай сям'і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1931). З 1931 загадчык кафедры, дэкан геолага-глебава-геаграфічнага факультэта ЛДУ. У 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Грунтазнаўства». У 1938-1939 гг. рэктар Ленінградскага ўніверсітэта. У 1939-1944 гг. працаваў у Наркамаце знешняга гандлю СССР. З 1944 г. прафесар, загадчык кафедры Інстытута знешняга гандлю СССР, з 1949 г. загадчык кафедры Маскоўскага універсітэта. У 1953-1956 гг. рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1956-1969 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР, адначасова ў 1963-1970 гг. загадчык Лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР. У 1971-1977 гг. дырэктар, адначасова з 1975 г. загадчык лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951-1967 гг., Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963-1967 гг. На працягу 1957—1960 з'яўляўся старшынёй Навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства.

Навуковы ўклад

Працы па грунтазнаўству, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі, праблемах рацыянальнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Вёў інжынерна-геалагічныя даследаванні ў Забайкаллі і Амурскай вобласці (па трасе Байкала-Амурскай магістралі). Напісаў шэраг прац па эканоміцы ЗША, праблемах мінеральных рэсурсаў і геапалітыцы. Распрацаваў занальную геахімічных класіфікацыю кары выветрывання. Прапанаваў геахімічную тэорыю лёсаўтварэння. Вывучыў літалагічныя і геахімічныя асаблівасці розных генетычных тыпаў чацвярцічных адкладаў, даў іх класіфікацыю. Арганізаваныя і праведзеныя ім працы дазволілі ўсталяваць і ахарактарызаваць геахімічныя правінцыі на тэрыторыі Беларусі, вывучыць заканамернасці міграцыі многіх хімічных элементаў у паверхневай зоне зямной кары і ландшафтах, якія з'явіліся асновай для рашэння шэрагу прыкладных задач. Абгрунтаваў перспектывы пошукаў радовішчаў металаў і неметалічнага сыравіны на тэрыторыі Беларусі. У серыі манаграфій на прыкладзе Беларусі і іншых рэгіёнаў распрацаваў навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя і біясферы. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы ў гісторыі рэспублікі доўгатэрміновы прагноз змены навакольнага асяроддзя пад уплывам тэхнагенезу ў апошняй чвэрці ХХ ст.

Асноўныя працы

Апублікаваў больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 55 манаграфій і брашур.

  • Основы литологии и геохимии коры выветривания. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1958.
  • Очерки по геохимии гипергенеза. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1963.
  • Образование и миграция нефти. Мн.: Вышэйшая школа, 1974 (совм. с А.В. Кудельским).
  • Научные основы охраны окружающей среды. Мн.: Вышэйшая школа, 1980 (совм. с В.К. Лукашевым).
  • Эколого-геохимическое изучение биосферы в научных и прикладных аспектах. Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с И.К. Вадковской).

Узнагароды і прэміі

  • Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
  • Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі (1972) за адкрыццё і разведку нафтавых радовічшаў Прыпяцкай нафтагазаноснай зоны БССР
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1966)
  • Ордэн Дружбы народаў (1977)
  • Медаль ім. акадэміка Вавілава
  • Залаты медаль ВДНГ СССР

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах, Т.9, Мн., 1999, С.362

Спасылкі

  • Нацыяналььная акадэмія навук Беларусі - Акадэмік Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч
Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Уладзімір Пічэта (1921—1929) · Іосіф Каранеўскі (1929—1931) · Іван Ермакоў (1931—1933) · Ананій Дзякаў (1934—1935)  · Нічыпар Бладыка (1937—1937) · Ануфрый Андрушчанка (в. а. 1937 — 1938) · Уладзімір Бабраўніцкі (1938—1938) · Парфён Савіцкі (1938—1946) · Уладзімір Тамашэвіч (1946—1949) · Іван Чымбург (1949—1952) · Канстанцін Лукашоў (1952—1957) · Антон Сеўчанка (1957—1972) · Усевалад Сікорскі (1972—1978) · Уладзімір Белы (1978—1983) · Леанід Кісялеўскі (1983—1989) · Фёдар Капуцкі (1990—1995) · Аляксандр Казулін (1996—2003) · Васіль Стражаў (2003—2008) · Сяргей Абламейка (з 2008)

 


Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў Інфармацыю Аб

Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў


  • user icon

    Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў
Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў
Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў Вы праглядаеце суб'ект
Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў што, Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў хто, Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Фатон, штучны спадарожнік

Фатон, штучны спадарожнік

«Фатон» — серыя савецкіх і расійскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. Спускальны апарат спадарожніка...
Хутар Вуглы

Хутар Вуглы

Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — хутар у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Увах...
Германік

Германік

Герма́нік Ю́лій Цэ́зар Клаўдзія́н (лац.: Germanicus Iulius Caesar Claudianus), народжаны Тыбе́рый Кл...
NGC 6107

NGC 6107

1 ліпеня 1880 Абазначэнні NGC 6107, UGC 10311, MCG 6-36-14, ZWG 19624, KUG 1615+350C, PGC 57728 ...