TR | RU | UK | KK | EN |

Кансерватызм


Кансерватызм (фр.: conservatisme, ад лац.: conservo — захоўваю), ідэалагічная прывержанасць да традыцыйных каштоўнасцей і парадкаў, сацыяльных ці рэлігійных дактрын. У палітыцы — кірунак, які адстойвае каштоўнасць дзяржаўнага і грамадскага парадку, непрыйманне радыкальных рэформ і экстрэмізму. Галоўнай каштоўнасцю ў кансерватызме прымаецца захаванне традыцый грамадства, яго інстытутаў, хаця пры гэтым не адвяргаецца развіццё грамадства, калі яно будзе паступовым, эвалюцыйным. Дапушчае няроўнасць як уласцівасць грамадства.

У знешняй палітыцы кансерватызм праяўляецца праз стаўку на ўмацаванне бяспекі, прымяненне ваеннай сілы, падтрымку традыцыйных саюзнікаў, у знешнеэканамічных адносінах — пратэкцыянізм. Для кансерватызму характэрныя прыхільнасць да існуючых і ўсталяваных сацыяльных сістэм і нормаў, «скептычнае» ўспрыманне ідэй роўнасці людзей, непрыманне рэвалюцый і радыкальных рэформ, адстойванне эвалюцыйнага арганічнага, максімальна павольнага развіцця. Ідэалагічна кансерватызм супрацьстаіць як лібералізму, гэтак і сацыялізму. Кансерватызм варта адрозніваць ад рэтраградства як ад імкнення назад і варожасці да новаўвядзенняў, і ад традыцыяналізму. Сучасны кансерватызм часам аказваецца нават больш гнуткім і рухомым, чым іншыя палітычныя плыні.

Упершыню тэрмін «кансерватызм» ужыў у 1891 годзе французскі палітык і пісьменнік Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, падчас Французскай рэвалюцыі. У заходняй палітыцы кансерватызмам часцяком называюць школу мыслення, распачатую Эдмундам Бёркам, Луі дэ Банальдам і падобнымі мыслярамі. Акрамя Бёрка, вялікі ўнёсак у афармленне кансерватызму зрабілі французскі езуіт Жазеф дэ Местр і аўстрыйскі канцлер Клемент Метэрніх.

Меркаванні кансерватыўных партый у свеце вельмі розныя. Асноўнымі кансерватыўнымі палітычнымі сіламі ў сваіх краінах лічацца ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі, Рэспубліканская партыя ЗША, Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, Ліберальная партыя Аўстраліі. Светапогляд і палітыка ўсіх гэтых партый моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Гл. таксама

  • Традыцыяналізм
  • Славянафілы
  • Еўразійства
  • Кансерватызм у хрысціянстве
  • Лібералізм
  • Прагрэсівізм

Літаратура

  • Eccleshall, Robert. English Conservatism since the Restoration: An Introduction and Anthology. London: Unwin Hyman, 1990 ISBN 978-0-04-445346-8
  • Hainsworth, Paul. The extreme right in Western Europe, Abingdon, OXON: Routledge, 2008 ISBN 0-415-39682-4
  • Osterling, Jorge P. Democracy in Colombia: Clientelist Politics and Guerrilla Warfare. New Brunswick, NJ: Transaction Publishers, 1989 ISBN 0887382290, 9780887382291
  • Winthrop, Norman and Lovell, David W. "Varieties of Conservative Theory". In Winthrop, Norman. Liberal Democratic Theory and Its Critics. Beckenham, Kent: Croom Helm Ltd., 1983 ISBN 0-7099-2766-5, 9780709927662

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кансерватызм
  • Кансерватыўная энцыклапедыя




Кансерватызм Інфармацыю Аб

Кансерватызм


  • user icon

    Кансерватызм beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кансерватызм
Кансерватызм
Кансерватызм Вы праглядаеце суб'ект
Кансерватызм што, Кансерватызм хто, Кансерватызм апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...