TR | RU | UK | KK | EN |

Кандрат Крапіва

кандрат крапіва байка, кандрат крапіва
Кандрат Кандратавіч Атраховіч

Псеўданімы:

Крапіва

Дата нараджэння:

5 сакавіка 1896(1896-03-05)

Месца нараджэння:

в. Нізок, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

7 студзеня 1991(1991-01-07) (94 гады)

Месца смерці:

Мінск, СССР

Грамадзянства:

Расійская імперыя, СССР

Род дзейнасці:

драматург, паэт
пісьменнік
літаратуразнавец

Жанр:

сатыра

Дэбют:

1922

Прэміі:

Узнагароды:

Кандра́т Крапіва́, сапр.:Кандра́т Кандра́тавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7 студзеня 1991, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

Народны пісьменнік Беларусі (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). З 1940 — член-карэспандэнт, а з 1950 — акадэмік АН БССР. Доктар філалагічных навук.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Творчасць
    • 2.1 Сатырычна-гумарыстычныя кнігі
    • 2.2 П'есы
    • 2.3 Зборнікі
  • 3 Навуковая дзейнасць
  • 4 Узнагароды
  • 5 Памяць
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Пасля заканчэння ў 1913 здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне. У сакавіку 1916 года скончыў Гатчынскую школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце(руск.) бел.. Як настаўнік у лютым 1918 дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920—1923 — камандзір у Чырвонай Арміі. З 1924 зноў настаўнічаў на Уздзеншчыне ў пасёлку Астравок.

У 1925 пераехаў у Мінск. Быў членам літаб'яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ ў 1930. Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925—1926), загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932—1936). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939—1940). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда», у 1943—1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945—1947 — рэдактар часопіса «Вожык», у 1947—1952 загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР, дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956).

У 1946 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956 — студзені 1982 — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік 1989 — вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947—1990), старшынёй ВС БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).

Памёр 7 студзеня 1991, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць

К. Крапіва (3-ці справа) на III з'ездзе пісьменнікаў БССР. 1954 год

Яго першы друкаваны твор — фельетон у вершах «Жылі-былі», быў апублікаваны ў газеце «Красноармейская правда» у 1922 годзе. Першы твор Крапівы на беларускай мове — сатырычны верш «Сваты» — з'явіўся ў газеце «Савецкая Беларусь» 23 мая 1922 года. Да гэтага часу ён паспеў пабыць і сельскім настаўнікам, і прапаршчыкам на франтах Першай сусветнай вайны, і камандзірам РСЧА. І вось цяпер ён шукаў сваё месца ў новым жыцці, уладкоўваючы яе дзейсным словам сатыры. Сатырычная накіраванасць, востры гумар, актуальнасць, выразная класавая пазіцыя выявіліся ў кнігах малых сатырычных формаў.

Кандрат Атраховіч становіцца Кандратам Крапівой. Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі ўсё часцей з'яўляюцца на старонках беларускіх газет і часопісаў пад гэтым псеўданімам. Неўзабаве ён становіцца майстрам камедыйнага жанру, яго п'есы «Хто смяецца апошнім» і «Спяваюць жаўрукі» ідуць па ўсёй краіне, па іх здымаюцца кінафільмы. На працягу ўсяго свайго творчага жыцця Кандрат Крапіва, шчодра адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, званнямі і прэміямі, будзе яшчэ не раз, адрываючыся ад «высокіх» акадэмічных спраў і грамадскіх заняткаў, вяртацца да жанру сваёй маладосці — байкі.

Байкі, як і сатырычныя вершы, з'яўляюцца пад уражаннем нейкіх фактаў, падзей, канкрэтных прычын. Часта яны і паміраюць разам з тым часам, у якім нарадзіліся. Лепшыя байкі Кандрата Крапівы перажылі свой час.

У ранні перыяд сваёй літаратурнай творчасці Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне літаратурнай прозы. У гэтым кірунку яго асноўным жанрам стаў сатырычны аповед.

У пачатку 1930-х гадоў Кандрат Крапіва звярнуўся да драматургіі. Першым драматычным творам пісьменніка была псіхалагічная драма «Канец дружбы», у якой падымаліся складаныя маральна-этычныя праблемы.

Нават у сталым узросце не пераставаў тварыць, апошні твор — меладрама «На вастрыі» — быў напісаны ва ўзросце 86 гадоў у 1982 годзе.

У прадмове да апошняй прыжыццёвай кнігі Кандрата Крапівы «Калючы строй», якая выйшла ў 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», вядомы беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Іван Навуменка пісаў:"Калі б Кандрат Крапіва нават не напісаў сваіх драм і сатырычных камедый, рамана «Мядзведзічы», то аднымі толькі сваімі байкамі, сатырычнымі вершамі ён заняў бы адно з першых месцаў у беларускай літаратуры ". І крыху ніжэй растлумачыў:«Гэта такі згустак вострага народнага розуму, варожага смеху, абсмейвання зла і зацвярджэння дабра, якіх да Крапівы не ведала беларуская літаратура».

Творы Кандрата Крапівы перакладзены на многія мовы свету. Сам пісьменнік шырока вядомы як перакладчык рускай і замежнай класікі. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя працы К. Маркса, Фрыдрыха Энгельса, Уладзіміра Леніна, творы Уільяма Шэкспіра, Дзяніса Фанвізіна, Івана Крылова, А. С. Пушкіна, Мікалая Гогаля, Аляксандра Астроўскага, Антона Чэхава, Уладзіміра Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага, Тараса Шаўчэнка і іншых.

Сатырычна-гумарыстычныя кнігі

Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925, 4-е перапрац. і дап. выд. 1932), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў» (1930), «Хвядос — Чырвоны нос» (1931, вершаваная казка), «Калючы строй» (1932), «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы» (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і гнеў» (1946), «Сатыра і гумар» (1954), «Жаба ў каляіне» (1957), «Байкі, вершы, п'есы» (1960), «Сорак баек» (1966), «Вершы і байкі» (1967, 1990), «Байкі і вершы» (1971), «Пучок жыгучкі» (1973), а таксама кніжкі для дзяцей «Загадкі дзеда Кандрата»

П'есы

Аўтар п'ес «Канец дружбы» (апублікавана і пастаўлена ў 1934), «Партызаны» (апублікавана і пастаўлена ў 1937), «Хто смяецца апошнім» (апублікавана і пастаўлена ў 1939, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1954 г. аднайменны кінафільм), «Проба агнём» (апублікавана і пастаўлена ў 1943), «Валодзеў гальштук» (1945, пастаўлена ў 1946, аднаактоўка), «Мілы чалавек» (1945, 1956, пастаўлена ў 1946), «З народам» (апублікавана і пастаўлена ў 1948), «Пяюць жаваранкі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1953 г. аднайменны кінафільм), «Зацікаўленая асоба» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Людзі і д'яблы» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Брама неўміручасці» (1973, пастаўлена ў 1974), «На вастрыі» (1982, пастаўлена ў 1983).

Зборнікі

Выдаў зборнікі прозы «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), раман «Мядзведзічы» (кн. 1, 1932), нарыс «Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі» (1943). Выдадзены Збор твораў у 3-х (1956), 4-х (1963), 5-ці (1974—1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1986).

Навуковая дзейнасць

Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я.Коласам і П.Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962, выданне 2-е перапрацаванае і дапоўненае ў 1988—1989), «Русско-белорусского словаря» (выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае, 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984) і інш. Выбітны знаўца беларускай мовы, Крапіва ўзначальваў Тэрміналагічную камісію Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, непасрэдна займаўся распрацоўкай тэрміналогіі ў розных галінах навукі. Кандрат Крапіва — акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук.

Разам з Р. І. Аванесавым і Ю. Ф. Мацкевіч выпусціў працу «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).

Узнагароды

Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР:у 1941 за п'есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 за п'есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 — за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п'есу «Брама неўміручасці».

Памяць

  • Пра Кандрата Крапіву створаны дакументальны фільм «Кандрат Крапіва» (1983, рэж. М. Купеева)
  • У гонар Кандрата Крапівы названы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ИИЭФ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Уздзенская сярэдняя школа № 2
  • У Мінску на доме № 76 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка
  • У 1996 годзе ў гонар Кандрата Крапівы ў Беларусі выпушчана паштовая марка
  • Імя Кандрата Крапівы носяць вуліцы ў Мінску і Уздзе

Зноскі

  1. ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 Крапива Кондрат Кондратьевич // Биографический справочник —Мн.:«Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 329. — 737 с.
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 К 115-летию народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы (руск.) 
  3. ↑ 3,0 3,1 Родился Кондрат Крапива (руск.) 

Літаратура

  • Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі (1917—1990):Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.:Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.:іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі:Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.:БелЭн, 1992—1995.
  • Лаўшук С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. — 2-е выд. — Мн., 2002.
  • Сабалеўскі А. Кандрат Крапіва:Постаць і творы. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн., 2003.

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Кандрат Крапіва)
  • Кандрат Кандратавіч Крапіва ў базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
  • Біяграфія на Slounik.org
  • Творы на «Беларускай Палічцы»
  • Помнік К. Крапіве на Усходніх могілках

кандрат крапіва, кандрат крапіва байка


Кандрат Крапіва Інфармацыю Аб

Кандрат Крапіва


  • user icon

    Кандрат Крапіва beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва Вы праглядаеце суб'ект
Кандрат Крапіва што, Кандрат Крапіва хто, Кандрат Крапіва апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.:Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.:Vysokija, руск.:Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.:A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Ракі Валгаградскай вобласці

Ракі Валгаградскай вобласці

Па тэрыторыі Валгаградскай вобласці працякае каля 190 рэк рознай велічыні [1]. Яны ставяцца да басей
Старых, Юрый Уладзіміравіч

Старых, Юрый Уладзіміравіч

Юрый Уладзіміравіч Старых 25 кастрычніка 1957, Кіраў - савецкі футбаліст, які выступаў на пазіцыі аб
Фелтону, Рэбека Латимер

Фелтону, Рэбека Латимер

Ребéкка Эн Лáтимер Фéлтон англ Rebecca Ann Latimer Felton; 10 чэрвеня 1835 года, Деке
Волжскі 109-й пяхотны полк

Волжскі 109-й пяхотны полк

17 мая 1797 г. - 1918КраінаРасіяУваходзіць у28-я Пех. дзіў. (20-й арм. Корп.)Тыппяхота