TR | RU | UK | KK | EN |

Камбоджа

камбоджа, камбоджа карта
Камбоджа — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі на поўдні Індакітайскага паўвострава. Плошча — 181 035 км². Мяжуе з В'етнамам, Лаосам і Тайландам. Сталіца — Пнампень (1,3 млн чал.). Нацыянальнае свята — 9 лістапада — Дзень незалежнасці (1953). Афіцыйная мова — кхмерская. Грашовая адзінка — рыель (больш 4100 рыелей = 1 дол. ЗША).

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Дзяржаўны лад
  • 4 Знешняя палітыка
    • 4.1 Беларуска-камбаджыйскія сувязі
  • 5 Эканоміка
  • 6 Гл. таксама
  • 7 Зноскі

Прырода

Большую частку краіны займае Камбаджыйская раўніна, размешчаная ў ніжнім цячэнні р. Меконг. На захадзе — горы Кравань вышынёй да 1813 м (г. Араль), на поўначы — паўднёвыя адгор'і куэставага ўступа Дангрэк, на ўсходзе — заходнія адгор'і Чыангшон. Карысныя выкапні: жалезныя і марганцавыя руды, фасфарыты, каменны вугаль, баксіты, алавяныя, свінцова-цынкавыя і вальфрамавыя руды, золата, будаўнічыя матэрыялы, запасы каштоўных камянёў (сапфір, рубін, цыркон).

Клімат субэкватарыяльны, з сухім сезонам у снежні — красавіку. Тэмпература паветра ўвесь год 25-30 °C. Ападкаў на раўніне 700—1500 мм, у гарах да 2000 мм.

Рачная сетка густая. Галоўная рака — Меконг. Самае вялікае возера — Танлесап.

Лясы і рэдкалессі займаюць каля 75 % тэрыторыі краіны.

Насельніцтва

Насельніцтва — каля 14 млн чал. 90 % яго складаюць кхмеры. Дзяржаўная рэлігія — будызм, каля 4 % карэнных жыхароў вызнаюць іслам (чамы).

Дзяржаўны лад

Камбоджа — канстытуцыйная манархія. Кароль Нарадом Сіхамоні абраны Саветам кароны 29 кастрычніка 2004. Паводле Канстытуцыі 1993 манарх «уладарыць, але не кіруе».

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з двух палат — Сената і Нацыянальнай Асамблеі (НА). Старшыня Сената — Чэа Сім — у адсутнасць караля з'яўляецца в.а. кіраўніка дзяржавы. Старшыня ніжняй палаты парламента — Хенг Самрын.

Каралеўскі ўрад узначальвае Прэм'ер-міністр Хун Сен.

Вышэйшы орган судовай улады — Вярхоўны суд. Маюцца Канстытуцыйны савет і Вышэйшы савет суддзяў.

Сітуацыя ў Камбоджы ў цэлым характарызуецца стабільнасцю. Чарговыя парламенцкія выбары прайшлі ў ліпені 2003. Па выніках галасавання 73 мандата ў НА атрымала Народная партыя Камбоджы (НПК), 26 — раялісцкая ФУНСІНПЕК, 24 — апазіцыйная Партыя Сам Рэнсі (ПСР).

Аднак затым незадаволеныя вынікамі галасавання ФУНСІНПЕК і ПСР аб'ядналіся ў т.зв. «Альянс дэмакратаў» і амаль год сабатавалі скліканне парламента. Гэта прывяло да ўзнікнення ў краіне палітычнага крызісу. У выніку дасягнутага паміж НПК і ФУНСІНПЕК у ліпені 2004 кампрамісу быў сфарміраваны дзеючы ў цяперашні час кааліцыйны двухпартыйны ўрад. Партыя Сам Рэнсі засталася ў апазіцыі.

У кастрычніку 2004 кароль Камбоджы Нарадом Сіанук заявіў аб адрачэнні ад стальца. Новым манархам быў абраны яго сын — Нарадом Сіхамоні (1953 г. нар.).

Выбары ў Сенат у студзені 2006 прайшлі спакойна. Большасць месцаў у верхняй палаце парламента атрымала НПК.

У красавіку 2007 у Камбоджы прайшлі выбары ў мясцовыя органы ўлады. З вялікай перавагай перамагла Народная партыя Камбоджы. Другое месца заняла апазіцыйная Партыя Сам Рэнсі.

У апошні час адбылося прыкметнае астуджэнне адносін паміж партнёрамі па ўрадавым альянсе — НПК і ФУНСІНПЕК. Фармальнай падставай для гэтага стала рашэнне прэм'ер-міністра Хун Сена аб адмене партыйных квот на размеркаванне пасад у дзяржапараце. У выніку шэраг высокапастаўленых фунсінпекаўцаў пазбавіліся прэстыжных пасад ва ўрадзе. У знак пратэсту супраць гэтага кроку Хун Сена лідар раялістаў прынц Нарадом Ранарыт сыйшоў у адстаўку з пасады спікера Нацыянальнай Асамблеі. У сувязі з тым, што прынц быў таксама адхілены ад пасады кіраўніка партыі ФУНСІНПЕК, ён стварыў новую Партыю Нарадома Ранарыта.

Чарговыя парламенцкія выбары прызначаныя на 27 ліпеня 2008 г.

Знешняя палітыка

З'яўляючыся членам ААН з 1955, Камбоджа мае дыпадносіны з 118 дзяржавамі, а таксама Еўрасаюзам і Мальтыйскім ордэнам. З 30 красавіка 1999 з'яўляецца членам АСЕАН. У верасні 2003 на міністэрскай сустрэчы СГА у Канкуне (Мексіка) Камбоджа стала 146-м членам гэтай арганізацыі. У кастрычніку 2004 на саміце Форума «Азія-Еўропа» у Ханоі (В'етнам) каралеўства было прынята ў АСЕМ.

Найболей цесныя сувязі падтрымліваюцца з Кітаем, краінамі-членамі АСЕАН, Японіяй, Карэяй і Францыяй.

Беларуска-камбаджыйскія сувязі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Камбоджа ўстаноўлены 25 студзеня 1995 года. У траўні 1999 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства нацыянальнай абароны Каралеўства Камбоджа на чале з першым намеснікам Міністра Пор Бун Сро.

6 ліпеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь Садоха ўручыў Каралю Камбоджы даверчыя граматы ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа (па сумяшчальніцтве). У верасні 2011 г. у Камбоджы ў рамках 32-й сесіі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН Парламенту Беларусі быў прысвоены статус назіральніка пры названай арганізацыі.

У сакавіку 2012 г. Камбоджу наведала дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Прымай В.А. У чэрвені 2012 г. адбыўся візіт у Беларусь старшыні Нацыянальнай асамблеі Парламента Каралеўства Камбоджы Хенгам Самрынам. Адбыліся яго сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.В., кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2012 Камбоджу наведала дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Свідэрскага Г.Б. У лютым 2013 года адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ў Камбоджу. Адбыліся яго сустрэчы і перамовы з Старшынёй Нацыянальнай асамблеі Парламента Каралеўства Камбоджа Хенгам Самрынам, Прэм'ер-міністрам Камбоджы Хун Сенам.

Эканоміка

Камбоджа ў катэгорыі найменш развітых краін. Тэмпы росту эканомікі ў 2007 склалі 9,5 %. Аб'ём ВУП дасягнуў 6,9 млрд дол. ЗША. Інфляцыя — 5-6 %. Золатавалютныя запасы ў 2007 — 1,6 млрд дол. Тэмпы прыросту насельніцтва — 2,5 %. Прыбытак на душу насельніцтва 689 дол.

Сельская гаспадарка, дзе занята больш 80 % працаздольнага насельніцтва, з'яўляецца асноўнай галіной эканомікі. Галоўная харчовая культура — рыс, тэхнічная — гевея. Вырошчваецца таксама кукуруза, батат, соя, арахіс, алейная пальма, спецыі. Важнае месца ў эканоміцы належыць рыбалоўству.

Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2007 г. склала 9,8 млрд дол., у т.л. экспарт — 4,3 млрд дол., імпарт — 5,5 млрд дол.

Прамысловая вытворчасць расце, галоўным чын, за рахунак кошт тэкстыльна-швейнай прамысловасці. Практычна ўся прадукцыя гэтай галіны экспартуецца ў ЗША, Канаду і Еўрасаюз. Аснову імпарту складаюць нафтапрадукты, будаўнічыя матэрыялы, сыравіна, машыны і механізмы, транспартныя сродкі, прадукты харчавання.

Транспартная сетка развітая досыць слаба. Асноўныя перавозкі здзяйсняюцца аўтамабільным і водным транспартам. Камбоджа мае авіязносіны з В'етнамам, Кітаем, Лаосам, Малайзіяй, Сінгапурам, Тайландам, Тайванем, Паўднёвай Карэяй і Японіяй (з 2007 пачаліся авіярэйсы ў Камбоджу з Еўропы — «Finnair» і з Японіі — «Japan Airlines»). Каралеўства валодае марскім портам — Сіануквілем і рачным — Пнампенем.

У 2007 Камбоджу наведалі каля 2 млн замежных турыстаў.

Знешняя запазычанасць Камбоджы — 3,9 млрд дол. (80 % доўгу прыходзіцца на Расію і ЗША).

Найбуйнейшыя інвестары: Рэспубліка Карэя, Кітай, ЗША, Малайзія, Тайвань, Сінгапур і Тайланд. Прамыя замежныя капіталаўкладанні ў 2007 склалі больш 1 млрд дол.

Галоўныя донары — Японія, Францыя, Аўстралія, ЗША, АЗБР, МВФ, СБ, ПРААН і ЕС. На першым паседжанні Форума супрацоўніцтва па развіцці Камбоджы (былая Кансультатыўная група донараў) у Пнампені ў чэрвені 2007 прынята рашэнне аб вылучэнні Каралеўству 689 млн дол. у выглядзе нізкапрацэнтных крэдытаў і бязвыплатнай дапамогі.

Гл. таксама

  • Туол Сленг
  • Іенг Сары

Зноскі

Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Краіны паўвострава Індакітай

 Бангладэш ·  В'етнам ·  Камбоджа ·  Лаос ·  Малайзія ·  М'янма ·  Тайланд

  Краіны ля Сіямскага заліва

В'етнам • КамбоджаМалайзія • Тайланд

 


камбоджа, камбоджа википедия, камбоджа карта, камбоджа на карте, камбоджа отдых, камбоджа отзывы, камбоджа ресторан ирина, камбоджа сезон дождей, камбоджа столица, камбоджа фото


Камбоджа Інфармацыю Аб

Камбоджа


  • user icon

    Камбоджа beatiful post thanks!

    29.10.2014


Камбоджа
Камбоджа
Камбоджа Вы праглядаеце суб'ект
Камбоджа што, Камбоджа хто, Камбоджа апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...