Кальмордэнскі заапарк

кальмордэнскі заапарк 12

Знаходзіцца камуна Норчэпінг, Швецыя
Заснаваны 1965
Колькасць наведвальнікаў 620 000 (станам на 2009 год)
Плошча 1,75

Кальмордэнскі заапарк

Кальмордэнскі заапарк (шведск.: Kolmårdens djurpark) — заапарк у Швецыі, змешчаны ў геаграфічнай мясцовасці Кальмордэн, у камуне Норчэпінг, за 18 км на паўночны ўсход ад горада. Кальмордэнскі заапарк з'яўляецца адным з найбуйнейшых заапаркаў Еўропы паводле плошчы (1,75 км²).

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Перадгісторыя
    • 1.2 Заснаванне
  • 2 Жывёлы
  • 3 Атракцыёны
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Гісторыя

Перадгісторыя

Кальмордэнскі лес быў здаўна вядомы сваёй непраходнасцю. Сельма Лагерлёф апісвае яго ў сваёй кнізе «Незвычайныя прыгоды Нільса Хольгерсана ў Швецыі»: «Усе іншыя лясы трапяталі перад людзьмі, але Кальмордэнскі лес сам прыводзіў людзей у трапятанне. У яго нетрах маглі заблукаць і паляўнічы, і дрывасек. Ім даводзілася прабірацца глухімі сцежкамі, бо жыхары гэтых мясцін былі не ў стане пракласці праз лес дарогу… Многія знаходзілі сваю смерць, зваліўшыся з крутых адхонаў ці патануўшы ў багне». Калі праз лес усё ж праклалі дарогі, было вырашана не разбураць экасістэму, а наадварот, ператварыць лес у запаведнік.

Заснаванне

Планы заснавання Кальмордэнскага заапарку ўзніклі ў 1962 годзе. Яго ўзвядзенне распачалося 31 жніўня 1964 г., а адкрыццё адбылося 27 мая 1965 г. (У гэты дзень уваход каштаваў усяго 5 шведскіх крон і заапарк наведалі 40 000 чал.).

У 1969 г. у заапарку адчыніў дзверы дэльфінарый, у 1972 г. былі адкрытыя Сафары і Трапікарыюм, у 1993 г. - Лагуна дэльфінаў.

Да 1997 г. заапарк належыў камуне Норчэпінг, аднак потым перайшоў да прыватных уладальнікаў. З 2000 г. уладальнікам заапарку стала фірма Parks & Resorts Scandinavia.

17 чэрвеня 2012 г. у заапарку мела месца надзвычайнае здарэнне: ваўкі загрызлі да смерці супрацоўніцу заапарку.

Жывёлы

У Кальмордэнскім заапарку жывуць такія жывёлы, як рысі, сібірскія тыгры, львы, сланы, воўкі, бурыя мядзведзі, лосі, жырафы, гібоны, страусы, вярблюды, пінгвіны, драпежныя птушкі і інш. У заапарку створаны спрыяльныя ўмовы дзеля размнажэння жывёл: кожны год нараджаецца каля 400 дзіцянят розных відаў.

Атракцыёны

Падвясная канатная дарога ў Кальмордэнскім заапарку

У Кальмордэнскім заапарку ёсць шэраг атракцыёнаў:

  • дэльфінарый,
  • падвясная канатная дарога для назірання за жывёламі зверху (г.зв. «Сафары»),
  • тэматычны парк «Свет тыгра» (прысвечаны гэтай жывёле),
  • пірацкі карабель і інш.

Ёсць комплекс «Дзіцячы Кальмордэн», які ўключае тэматычны парк «Свет Бамсі» (дзіцячага мультперсанажа і героя коміксаў мядзведзя Бамсі), «Дзіцячую ферму», «Бівак на прыродзе» (Wild Camp) і «Дзіўнамордэн» (Kulmården). Пляцоўка прыстасавана пад гульні, што арганізуюцца для дзяцей-інвалідаў. У заапарку жывуць таксама каралеўскія сланы — падарунак шведскаму каралю ад караля Тайланда. Непасрэдна каля ўваходу ў заапарк знаходзяцца таксама атэль і Кальмордэнскі трапікарыум.

Зноскі

  1. ↑ Кальмордэн — сафары-парк у Швецыі (руск.)
  2. ↑ Sven Gillsäter. Ett sånt djurliv på Kolmården.— Höganäs: Bokförlaget Bra Böcker, 1983 — S.19. ISBN 9171606114

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Кальмордэнскі заапарк)
  • Афіцыйны сайт

кальмордэнскі заапарк 12


Кальмордэнскі заапарк Інфармацыю Аб

Кальмордэнскі заапарк


  • user icon

    Кальмордэнскі заапарк beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кальмордэнскі заапарк
Кальмордэнскі заапарк
Кальмордэнскі заапарк Вы праглядаеце суб'ект
Кальмордэнскі заапарк што, Кальмордэнскі заапарк хто, Кальмордэнскі заапарк апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

NGC 3277

NGC 3277

Уільям Гершэль Дата адкрыцця 11 красавіка 1785 Абазначэнні NGC 3277, UGC 5731, MCG 5-25-22, ...
Мсціслаў Раманавіч Стары

Мсціслаў Раманавіч Стары

Мсціслаў (у хрышчэнні Барыс) Раманавіч Стары (— 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародс...
Клемансі

Клемансі

Клемансі (люксемб. Kéinzeg, фр. Clemency) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Люксембург. ...
702

702

гады 700 701 702 703 704 дзесяцігоддзі 680-я 690-я 700-я 710-я 720-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...