TR | RU | UK | KK | EN |

Земляробства


Земляробства — навука і галіна сельскай гаспадаркі, заснаваная на выкарыстоўванні зямлі для вырошчвання раслінных культур.

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Узнікненне земляробства
    • 1.2 Развіццё тэхналогій
    • 1.3 Фармаванне сучаснага земляробства
  • 2 Асноўныя галіны земляробства
  • 3 Спасылкі

Гісторыя

Узнікненне земляробства

Земляробства як тып забеспячэння чалавека пачало развівацца ў Малой Азіі і на Блізкім Усходзе каля 9 тысячагоддзя да н. э. Прычыны пераходу ад збіральніцтва да гэтага віду дзейнасці застаюцца да канца не высветленымі. Паколькі першабытныя земляробы яшчэ не мелі дастаткова ўраджайных сартоў раслін, а іх ручная праца патрабавала значных высілкаў, то тэзіс аб большай прадукцыйнасці земляробства ў параўнанні з ужо існуючымі на той момант тыпамі забеспячэння (лоў рыбы, паляванне, збіральніцтва) з'яўляецца спрэчным. Мяркуюць, што пераход да земляробства адбыўся ў сувязі з ростам насельніцтва на канкрэтных тэрыторыях, калі магчымасці для вядзення форм гаспадаркі, заснаваных на прысвойванні прыродных багаццяў, значна скараціліся, або, што гэта адбылося ў выніку кліматычных зменаў, калі ўрадлівасць дзікарослых зёлкавых і бабовых зменшылася з-за пахаладання і недахопу вільгаці.

Археалагічныя раскопкі на ўсходзе Турцыі, у Сірыі, Ізраілі, Іарданіі і Ліване (гл. Урадлівы паўмесяц) выявілі, што мясцовае насельніцтва перайшло да земляробства ў друг. пал. 9 тысячагоддзя да н. э., вырошчвала зёлкавыя культуры (пшаніцу, ячмень, проса, авёс) і бабовыя, багатыя бялкамі. Старажытнымі земляробчымі культурамі таксама з'яўляюцца аліва і фінікавая пальма. З Малой Азіі і Блізкага Ўсходу земляробства распаўсюдзілася ў Месапатамію, Еўропу, Паўночную Афрыку, Закаўказзе і г. д. У Еўропе найстаражытнейшымі цэнтрамі земляробства былі ўзбярэжжа Міжземнага мора, рачныя даліны Дуная, Роны, рэк на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы.

Даволі працяглы час земляробства заставалася экстэнсіўным і перамяжалася з іншымі формамі здабычы ежы. Так, у Еўропе некалькі тысячагоддзяў паселішчы земляробаў перамяжаліся з паселішчамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў. Паміж імі існаваў сталы абмен. Цікава, што даследаванні шкілетаў старажытных земляробаў у Заходняй Еўропе выявілі тое, што яны стала пакутавалі ад голаду і практыкавалі канібалізм, у той час як паляўнічыя і збіральнікі забяспечвалі сябе ежай адносна добра. Акрамя найстаражытнейшага цэнтра ўзнікнення земляробства ў Малой Азіі і Блізкім Усходзе, вылучаюць і іншыя — рачныя даліны Кітая, Анды ў Паўднёвай Амерыцы, Цэнтральная Амерыка, даліна ракі Інд, Паўднёва-Усходняя Азія, Эфіопія, Новая Гвінея, Заходняя Афрыка.

Развіццё тэхналогій

Найстаражытнейшай з вядомых форм земляробства з'яўляецца падсечна-агнявая, якая суправаджалася ачысткай пэўных тэрыторый ад дзікіх раслін і дзёрну з дапамогай высякання дрэў і хмызнякоў, а таксама выпальвання. Першымі прыладамі працы для апрацоўкі зямлі былі завостраны кол і матыка. Аднак такая форма адрознівалася значнымі працаёмкасцю і экстэнсіўнасцю. Глебы хутка бяднелі, і палеткі гублялі ўраджайнасць.

Ужо на старажытным Блізкім Усходзе ўзніклі ірыгацыя і селекцыя, якія дапамагалі павялічыць прыбытковасць. Асаблівы поспех мелі земляробы Месапатаміі, якія з 4 тысячагоддзя да н. э. акрамя ірыгацыі карысталіся севазваротам розных культур, плугам і цяглавымі жывёламі (асламі і быкамі).

У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. у Кітаі быў вынайдзены плуг з жалезным адвалам, а крыху пазней — трубкавая сеялка.

Адно з першых дэталёвых апісанняў працы земляроба пакінуў Гесіёд у дыдактычнай паэме «Дні і турботы». У Старажытнай Грэцыі і Рыме з'явіліся першыя трактаты аб вядзенні сельскай гаспадаркі, вывучаліся і класіфікаваліся расліны.

На мяжы 1 і 2 тысячагоддзяў н. э. на Блізкім Усходзе, Егіпце, Еўропе пачаў шырока ўводзіцца трохпольны севазварот.

Развіццё тэхналогій апрацоўкі зямлі, з'яўленне новых культурных раслін, новых метадаў перапрацоўкі і захавання ўраджаяў садзейнічалі інтэнсіфікацыі земляробства. У выніку, у XIV  — XVI стст. у Паўночнай Італіі, а потым у Нідэрландах узнікла так званая «высокая сельская гаспадарка», для якой былі характэрныя меліярацыя, разумнае спалучэнне земляробства і жывёлагадоўлі, увядзенне ўраджайных або прыбытковых культур, абавязковая селекцыя, выкарыстанне розных відаў угнаенняў і сучаснага тэхнічнага абсталявання, у тым ліку ветракоў, цяпліц, парнікоў. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў спрыяла распаўсюджванню новых ураджайных культур, перш за ўсё кукурузы, бульбы, тытуню. Шырэй пачалі вырошчвацца камерцыйныя культуры — цукровы трыснёг, кава, бавоўна, перац і інш.

У XIX ст. з'явілася механізаваная сельская гаспадарка, сталі развівацца як самастойныя земляробчыя навукі — аграномія, глебазнаўства, эналогія (вывучэнне розных аспектаў развіцця вінаробства) і г. д. Узніклі спецыялізаваныя навуковыя і вучэбныя ўстановы. Прычым, адна з першых, Горы-Горацкі земляробчы інстытут, быў адчынены ў 1836 г. на Беларусі.

З 1930 г. для патрэб земляробства выкарыстоўваецца аэрафатаграфаванне, якое ў наш час хутка выцяснецца фатаздымкамі з касмічных спадарожнікаў.

Фармаванне сучаснага земляробства

У 1943 г. у Мексіцы быў распрацаваны комплекс мер для пераўладкавання земляробства на аснове навуковых тэхналогій для павышэння ўраджайнасці і прыбытковасці. Пазней ён пашырыўся на іншыя краіны і атрымаў назву Зялёнай рэвалюцыі. Яна адыграла значную ролю ў інтэнсіфікацыі земляробства, палепшыла забеспячэнне харчам і тэхнічнымі культурамі насельніцтва Зямлі, але пагоршыла агульны стан экалогіі.

З канца XX ст. у земляробстве шырока распаўсюджваюцца генетычна мадыфікаваныя расліны, але разам з гэтым клопат пра навакольнае асяроддзе садзейнічаў узнікненню пермакультуры і адраджэнню арганічнай сельскай гаспадаркі.

Асноўныя галіны земляробства

  • Збожжавая гаспадарка
  • Садоўніцтва — вытворчасць садавіны
  • Агародніцтва — вытворчасць гародніны
  • Лясная гаспадарка
  • Кветкавая гаспадарка
  • Ландшафтнае земляробства
  • Галіны, спецыялізаваныя на вырошчванні пэўных культур (вінаградарства, бульбяная гаспадарка, баваўняная гаспадарка і г. д.)

Спасылкі

  • Chronology of Horticulture
  • Horticulture Origins
  • HORTICULTURAL SOCIETIES
  • Development and History
  • Evidence of mass cannibalism uncovered in Germany
  • History of Agricultural Technology


Земляробства Інфармацыю Аб

Земляробства


  • user icon

    Земляробства beatiful post thanks!

    29.10.2014


Земляробства
Земляробства
Земляробства Вы праглядаеце суб'ект
Земляробства што, Земляробства хто, Земляробства апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...