TR | RU | UK | KK | EN |

Земавіт (князь палян)


Земавіт польск: Siemowit — паўлегендарны князь палян, вядомы толькі з хронікі Гала Ананіма

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Гістарычнасць
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура

Біяграфіяправіць | правіць зыходнік

Старэйшы сын стальмаха Пяста і Жапіхі таксама вядомай як Рэпка, бацька князя Лешака Земавіт быў абраны на княжанне вечам палян пасля таго, як яго бацька Пяст адмовіўся заняць месца князя Попела II, заедзенага па легендзе мышамі Першым дакладна вядомым польскім князем з'яўляецца праўнук Земавіта Мешка

Хроніка Гала Ананіма не ўтрымлівае падрабязнасцей пра жыццё Земавіта Са слоў храніста, ён «мужнеў і з кожным днём выказваў сваю высакароднасць да такой ступені, што Цар цароў і Князь князёў гэта значыць Бог да ўсеагульнай радасці прызначыў яго князем Польшчы» Стаўшы князем, Земавіт, грэбуючы забавамі, праславіўся сваёй высакароднасцю і пашырыў межы княства больш, чым хто-небудзь да яго1

Традыцыйна імя князя вымаўляецца як Земавіт, у той час як лінгвістычныя даследаванні лічаць гэта імя вытворным ад славянскага слова «сям'я» Адпаведна імя князя больш правільна было б вымаўляць як Семавіт2:

Гістарычнасцьправіць | правіць зыходнік

Пытанне пра гістарычнасць Земавіта паўстала толькі ў канцы XIX стагоддзя, да гэтага рэальнасць яго існавання не падвяргалася сумневу З канца 60-х гадоў XX стагоддзя апавяданне Гала Ананіма пра продкаў Мешка I большасцю даследчыкаў прызнаецца сапраўдным У выпадку, калі Земавіт сапраўды існаваў, гады яго жыццё павінны прыпадаць прыкладна на 845—900 гады, прыход да ўлады ў якасці князя палян адносяць да другой паловы IX стагоддзя Месца смерці і пахавання князя невядома

У гістарыяграфіі існуе дыскусія наконтгістарычнасці Земавіта, Лешака і Земамысла На карысць рэальнасці існавання Земавіта выказваліся Генрык Лаўмянскі, Герард Лабуда і Казімір Ясінскі Супрць рэальнасці існавання Земавіта сведчаць археалагічныя даследаванні, паводле якіх актыўнае развіццё дзяржавы палян пачалося ў 20-я гады X стагоддзя, так што кіраванне Земавіта, Лешака і Земамысла павінна было быць вельмі кароткім Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што прыведзеныя ў Хроніцы імёны продкаў Мешка маюць сімвалічнае значэнне і маглі быць выдуманы храністам Не выключана таксама, што ў апавяданні Гала выдумана толькі іх княжанне, у той час як імёны сапраўды з'яўляюцца імёнамі продкаў Мешка I

Зноскі

  1. ↑ Галл Аноним Хроника или деяния князей или правителей польских Книга I // Славянские хроники / перевод Л М Поповой — М: Глагол, 1996 — С 333—334
  2. ↑ Jasiński K Rodowód pierwszych Piastów — Warszawa, 1992 — S 46-47

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Галл Аноним Хроника или деяния князей или правителей польских Книга I // Славянские хроники / перевод Л М Поповой — М: Глагол, 1996 — С 333—334

Шаблон:Легендарныя кіраўнікі палян


Земавіт (князь палян) Інфармацыю Аб

Земавіт (князь палян)


  • user icon

    Земавіт (князь палян) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Земавіт (князь палян)
Земавіт (князь палян)
Земавіт (князь палян) Вы праглядаеце суб'ект
Земавіт (князь палян) што, Земавіт (князь палян) хто, Земавіт (князь палян) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...