TR | RU | UK | KK | EN |

Заходні Берлін

заходні берлін визначні, заходні берлін вікіпедія

Сцяг
Чатыры сектары акупацыі Берліна Заходні Берлін на карце (1978)

Заходні Берлін (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) — асаблівае палітычнае ўтварэнне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амерыканскага, французскага і брытанскага сектараў акупацыі Берліна. Заходні Берлін быў анклавам, з усіх бакоў акружаны тэрыторыяй ГДР, якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі ўласна Германіі плюс савецкі сектар у Берліне (Усходні Берлін).

Плошча 480 км², Быў падзелены на 12 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва 1,9 млн чал. (1987).

Гісторыя

Утвораны пасля II сусветнай вайны. Статус Заходняга Берліна ў перыяд яго існавання вызначаўся сукупнасцю чатырохбаковых дагавораў СССР, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі (Ялцінская канферэнцыя). Органы ўлады Заходняга Берліна былі падкантрольныя ваеннай адміністрацыі акупацыйных улад.

23.6.1948 на Заходні Берлін пашырылася грашовая рэформа, праведзеная ў Заходняй Германіі. У адказ на гэта 24.6.1948 СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні). Увесь гэты час жыццядзейнасць Заходняга Берліна праз «паветраны мост» забяспечвала авіяцыя саюзнікаў. 5.12.1948 у Заходнім Берліне праведзены выбары ў гарадскі парламент, 1.10.1950 прынята асобная заходнеберлінская канстытуцыя. У 1961 па рашэнню ўрада ГДР узведзена сістэма ўмацаванняў уздоўж мяжы Заходняга Берліна (Берлінская сцяна).

У 1971 прынята 4-баковае пагадненне, якое ўрэгулявала статус Заходняга Берліна як асобнай палітычнай адзінкі. У адрозненне ад Усходняга Берліна, які ўваходзіў у Германскую Дэмакратычную Рэспубліку і з'яўляўся, больш за тое, яе сталіцай, Заходні Берлін не быў часткай Федэратыўнай Рэспублікі Германія, ён не лічыўся федэральнай зямлёй, яго прадстаўнікі не мелі права голасу ў бундэстагу, а грамадзяне былі вызваленыя ад воінскай павіннасці. Вярхоўнай уладай у горадзе з'яўлялася трохбаковая ваенная камендатура. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляла палата дэпутатаў (парламент), што выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады, выканаўчую — Сенат Берліна (урад) на чале з кіруючым бургамістрам. Канстытуцыя ФРГ тут не дзейнічала, тым не менш, Заходні Берлін выкарыстоўваў у якасці валюты нямецкую марку ФРГ. Існаваў наземны і паветраны калідор, які злучаў Заходні Берлін і ФРГ.

Заходні Берлін быў буйным прамысловым цэнтрам — (машынабудаванне, хіміка-фармацэўтычная, харчовая, швейная прамысловасць). Асноўны знешнегандлёвы партнёр — ФРГ. Пасля аб'яднання ГДР і ФРГ (3.10.1990) асобны статус Заходняга Берліна скасаваны, абедзве часткі Берліна зліліся.

заходні берлін визначні, заходні берлін вікіпедія, заходні берлін фото, заходні берлінська


Заходні Берлін Інфармацыю Аб

Заходні Берлін


  • user icon

    Заходні Берлін beatiful post thanks!

    29.10.2014


Заходні Берлін
Заходні Берлін
Заходні Берлін Вы праглядаеце суб'ект
Заходні Берлін што, Заходні Берлін хто, Заходні Берлін апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...