TR | RU | UK | KK | EN |

Замбія

квартет нігеря-замбія, замбія
Каардынаты: 14°07′00″ пд. ш. 27°38′00″ у. д. / 14.116667° пд. ш. 27.633333° у. д. (G) (O) (Я)-14.116667, 27.633333

Дэвіз: «Адна Замбія, Адна нацыя (англ.: One Zambia, One Nation)» Гімн: «Стой і спявай пра гордую і свабодную Замбію» Дата незалежнасці 24 кастрычніка 1964 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская Сталіца Лусака Найбуйнейшыя гарады Ндола, Кабвэ Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт Эдгар Лунгу Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 38-я ў свеце
752 614 км²
1 Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Перапіс (2009)
• Шчыльнасць
14 222 233 чал. (71-я)
▲ 12 935 000 чал.
17,2 чал./км² ІРЧП  ▼ 0.481 (нізкі) (164-ы) Валюта Замбійская квача (ZMK) Інтэрнэт-дамен .zm Тэлефонны код +260 Часавы пояс +2

За́мбія (англ.: Zambia), Рэспу́бліка За́мбія (англ.: Republic of Zambia) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе паўночным захадзе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на поўначы з Танзаніяй, на ўсходзе Малаві і Мазамбікам, на поўдні з Зімбабве, Батсванай, Намібіяй і Анголай. Выхаду да акіяну не мае. Сталіца — горад Лусака. Краіна падзяляецца на 9 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (24 кастрычніка).

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Геаграфія
  • 3 Гісторыя
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Беларуска-замбійскія адносіны
  • 6 Літаратура
  • 7 Зноскі

Дзяржаўны лад

Паводле Канстытуцыі, прынятай у 1996 годзе, Замбія — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнту належыць уся паўната вышэйшай заканадаўчай і выканаўчай улады. Выбіраецца усеагульным і прамым галасаваннем тэрмінам на пяць гадоў. Прэзідэнт ўзначальвае ўрад — кабінет міністраў, і з'яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны. Заканадаўчая ўлада ў Замбіі ажыццяўляецца прэзідэнтам і аднапалатным парламентам — Нацыянальнай асамблеяй (150 дэпутатаў, абраных шляхам усеагульных выбараў на пяць гадоў).

Геаграфія

вадаспад Вікторыя

Амаль усю краіну займае хвалістае пласкагор'е (вышыня 1000—1500 м), складзенае з дакембрыйскіх гранітаў, гнейсаў, крышталічных сланцаў. На ўсходзе хрыбет Мучынга (вышыня да 1893 м, гара Мумпу). Замбія мае запасы медзі сусветнага значэння на мяжы з ДРК, кобальт, поліметалы, ванадый, уран, золата, жалеза, каменны вугаль. Клімат субэкватарыяльны з трыма сезонамі — дажджлівым і цёплым (лістапад-красавік), сухім і халаднаватым (май-ліпень), сухім і гарачым (жнівень-кастрычнік). Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (кастрычнік) каля 20-25 °C, самага халоднага (ліпень) каля 15-20 °C. Ападкаў 750—1500 мм за год. Бываюць засухі. Рачная сетка густая: рака Замбезі, з прытокамі Кафуэ, Луангва і іншыя (рака Чамбешы), вытокі Конга з азёрамі Бангвеулу і Мверу, паўднёвая частка возера Танганьіка. На Замбезі вадасховішча Карыба, ёсць парогі і вадаспады, у т.л. вадаспад Вікторыя. Агульныя запасы гідраэнергіі больш за 50 млн кВт. Пераважае саванная расліннасць на чырвона-карычневых глебах. Жывёльны свет разнастайны: ёсць буйныя траваедныя — сланы, насарогі, буйвалы, зебры, антылопы; драпежнікі — ільвы, леапарды, гіены. Нацыянальныя паркі: Кафуэ, Сіёма-Нгвезі, Паўночная і Паўднёвая Луангва і іншыя.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Замбіі

Гэта адно з настаражэйшых месцаў апрацоўкі жалеза. Бушменаў, якія прыйшлі сюды, верагодна ў 1-м тысячагоддзі да н.э., з 6 ст.н.э пачалі выцясняць на поўдні плямёны банту. У 17-19 стагоддзях тут фарміраваліся раннефеадальныя дзяржавы плямён лунда, баротсэ, бемба, нгоні. Першыя еўрапейцы (партугальцы) на тэрыторыі Замбіі з'явіліся ў канцы 18 стагоддзя. У 1880-я гады на тэрыторыі дзяржавы баротсэ праніклі прадстаўнікі Брытанскай паўднёва-афрыканскай кампаніі, заснаванай Сесілем Родсам. У 1890 годзе кампанія атрымала ад уладара баротсэ Леванікі I выключнае права на эксплуатацыю прыродных багаццяў. У 1891 годзе англічане стварылі пратэктарат дзяржаве баротсэ, потым лунда. У 1895 годзе гэтыя тэрыторыі атрымалі афіцыйную назву Радэзіі (ад прозвішча Родса).

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Замбіі Каталіцкі храм у горадзе Манса

99 % насельніцтва складаюць афрыканцы моўнай сям'і банту, у т.л. народы групы цэнтральнай банту — бемба (жывуць на поўначы і ў цэнтральнай частцы, 34 %) і тонга (поўдзень, 16 %), групы ўсходняй банту — малаві (усход, 18 %), іншых груп — балунда (паўночны захад), балозі (паўднёвы захад), нгоні (усход), чэва (усход). Жывуць таксама англічане і выхадцы з Індыі. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне, у т.л. пратэстанты (35 %), каталікі (27 %), ёсць невялікія групы прыхільнікаў ісламу і традыцыйных вераванняў. Сярэднегадавы прырост насельніцтва каля 3 %. Найбольш заселены «Медны пояс» і раёны на поўдзень ад яго да Лусакі. У гарадах жыве каля паловы насельніцтва. Набольшыя гарады: Лусака, Ндола, Кітвэ-Нкана, Кабвэ, Чынгола, Муфуліра, Луанш'я.

Дзіцячая смяротнасць у 2008 годзе — 100 на 1.000 родаў, мацярынская смяротнасць — 830 на 100.000 нараджэнняў. Працягласць жыцця для жанчын 37 год, мужчын 38 год.

Беларуска-замбійскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны Беларусь з Замбіяй ўстанавіла 13 кастрычніка 1993 года. Пасольства Замбіі ў Расійскай Федэрацыі прадстаўляе інтарэсы гэтай краіны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. Візіты на вышэйшым і высокім узроўнях не ажыццяўляліся. Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін не сфарміравана. На разглядзе замбійскага боку знаходзіцца праект Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Замбія. Гандлёвыя адносіны практычна адсутнічаюць.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Зноскі

  1. ↑ Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations. Праверана 12 сакавіка 2009.
  2. ↑ Länderdatenbank der Deutschen Stiftung Weltbevölkerung
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замбія
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена  

замбія, квартет нігеря-замбія


Замбія Інфармацыю Аб

Замбія


  • user icon

    Замбія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Замбія
Замбія
Замбія Вы праглядаеце суб'ект
Замбія што, Замбія хто, Замбія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...