TR | RU | UK | KK | EN |

Замак

замак с башнями, замакът в равадиново
За́мак (лац.:castellum, «форт», здрабн. ад лац.:castra «лагер, табар»; фр.:château, cheitel; усходнесл. град, двор):замкнутае абарончае збудаванне і адначасова ўмацаванае жытло або галоўная сядзіба феадала ў часы Сярэднявечча (Гл. таксама:навуковая класіфікацыя).

Замкі распаўсюдзіліся ў Заходняй Еўропе ў 9—14 ст., на землях Русі — не пазней за 12 ст.

Звычайна замкі будаваліся на цяжкадаступных месцах:на востравах, залуках рэк, высокіх пагорках або ў гарах і пад. Пачаткова замкі складаліся з драўлянай вежы, абгароджанай тынам і абведзенай валам і/або ровам. Замак, у адрозненне ад умацаванняў горада, не меў задачы абараняць штосьці па-за ім самым, і мог размяшчацца на мясцовасці, зважаючы выключна на абароназдольнасць. Фактычна, само існаванне мясцовасці, добра прыдатнай да абароны, магло быць выключнай прычынай пабудовы замка. Пры слаба развітай тэхніцы аблогі ранняга сярэднявечча замак мог стацца практычна нездабыўным і даць свайму гаспадару фактычную незалежнасць ад параўнальна слабой тады цэнтральнай улады.

Гл. таксама:плесі, данжон, бергфрыд, вежа валынскага тыпу, шэл-кіп, мотэ.

З цягам часу замкі ператварыліся ў складаныя комплексы абарончых каменных збудаванняў. Па ўмацаванні цэнтралізаванай феадальнай улады ў краінах Еўропы ў пазнейшым сярэднявеччы, але асабліва — з развіццём артылерыі ў 15—16 ст. замкі паступова страцілі сваё ваеннае значэнне.

Змест

  • 1 Тэрмін
  • 2 Архітэктура
  • 3 Гл. таксама
  • 4 У Сеціве
  • 5 Зноскі

Тэрмін

Спецыялізаваныя погляды на класіфікацыю і прыналежнасць збудаванняў да ліку замкаў дадаткова звяртаюцца таксама да такіх мерак, як наяўнасць у складзе пэўнага паселішча элементаў сістэмы ўмацаванняў, жытла, культавых і гаспадарчых (архітэктанічны), або форма і памеры паверхні, спецыфіка жылога і гаспадарчага будаўніцтва, магутнасць культурных напластаванняў, наяўнасць спецыфічных прадметаў і інш. (археалагічны), або выкананне збудаваннем ролі адміністрацыйнага, гаспадарчага, вайсковага і культурнага цэнтра феадальных уладанняў (гістарычна-сацыялагічны). Але ўзаемна гэтыя погляды не выключаюцца, а дапаўняюцца.

Тэрмін «замак» гістарычна ўжываецца таксама ў дачыненні да старажытных земляных умацаванняў (замкі Холінберы і Ма́йдан), да цытадэляў у некаторых крэпасцях (замкі Бадахас і Бургас).

На землях Русі ў складзе ВКЛ тэрмін «замак» з'яўляецца ў дакументах замест ранейшых «град» і «двор» з 14 ст..

Архітэктура

Замак — умацаванае жытло феадала — не меў у мінулым тыпалагічных прыкладаў, і быў вынікам афармлення феадальнага ладу. У аснове будовы замку ляжалі не тыя ці іншыя кампазіцыйныя прынцыпы, а схемы, вымушаныя стратэгічнымі патрабаваннямі часу і рэгіёну. Фактычным прататыпам сярэднявечнага замка лічацца бургі германцаў, у якіх схема забудаванага франкскага двара спалучана з вежай, абкружанай равамі і палісадамі. Такія вежы будавалі рымляне, а потым франкі (рэшткі захаваліся, напрыклад, у Ніжняй Саксоніі — Дрыбург, Пірмант і інш.).

Эвалюцыя сярэднявечнай крапасной архітэктуры кепска паддаецца звычайнай перыядызацыі з падзелам на раманскую і гатычную. Крапасныя пабудовы сістэматычна перабудоўваліся ў адпаведнасці з наяўнымі патрэбамі, і элементы пэўнага стылю маглі з'яўляцца ў пабудове значна пазней за ўсталяванне стылю ў грамадзянскім і царкоўным будаўніцтве. Гэта значна ўскладняе як датаванне крапасных пабудоваў паводле марфалагічных прыкмет, так і аналіз геаграфічнай і храналагічнай паслядоўнасці развіцця будаўнічай думкі ў абарончым дойлідстве.

З гэтай прычыны, напрыклад, да раманскай эпохі абарончыя збудаванні адносяцца не паводле кампазіцыйных, а паводле тыпалагічных і канструкцыйных прыкмет, накінутых сукупнасцю сацыялагічных, стратэгічных і тэхнічных умоваў, што панавалі ў 11—12 ст. Гарадскія ўмацаванні і развітыя феадальныя замкі адносяцца, пераважна, да гатычнай эпохі (з 13 ст.).

Гл. таксама

  • Вядомыя замкі і крэпасці
  • Кастэль
  • Прадзамча

У Сеціве

  • Замкі ВКЛ на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Фота, сучасны стан, архіўныя здымкі

Зноскі

  1. ↑ Быццё збудавання ў прыватнай уласнасці і выкарыстанне збудавання як жытла з'яўляюцца прынцыповымі адметнасцямі замку ў параўнанні з усімі іншымі падобнымі адменамі абарончых збудаванняў, як да, так і пасля эпохі замкаў. Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера . — М.:ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5. С.54,55.
  2. ↑ Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. :30 л. ил.. С.264.
  3. ↑ 3,0 3,1 Генадзь Семянчук. Да праблемы генезісу і функцыянальнага прызначэння раннесярэднявечных умацаваных паселішчаў-замкаў на тэрыторыі Беларусі // Castrum, urbis et bellum:Зборнік навуковых прац, 2002421 с.
  4. ↑ Castle // Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.
  5. ↑ Усеагульная гісторыя…, С.50.
  6. ↑ Усеагульная гісторыя архітэктуры, С.101.
Літ.:
  • Всеобщая история архитектуры Т.4. — Л.-М., 1966. — 693 с.

замак алмурол, замак дракулы, замак иф, замак с башнями, замак такеши takeshi's castle, замак фото, замак хаула, замака на хоуп, замака равадиново, замакът в равадиново


Замак Інфармацыю Аб

Замак


  • user icon

    Замак beatiful post thanks!

    29.10.2014


Замак
Замак
Замак Вы праглядаеце суб'ект
Замак што, Замак хто, Замак апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF :у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.:Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...