Заліў Ботані


Ботані
англ.: Botany Bay
Від з вышыні птушынага палёту
Каардынаты: 33°58′00″ пд. ш. 151°10′00″ у. д. / 33.966667° пд. ш. 151.166667° у. д. (G) (O) (Я)-33.966667, 151.16666733°58′00″ пд. ш. 151°10′00″ у. д. / 33.966667° пд. ш. 151.166667° у. д. (G) (O) (Я)
Вышэйстаячая акваторыя Тасманава мора
Краіна  Аўстралія
Тып заліў
Плошча 39,6 км²
Аб'ём 440 815,8 км³
Найбольшая глыбіня 31 м
Сярэдняя глыбіня 18 м
Плошча вадазбору 54,9 км²

Заліў Ботані або Батанічны заліў (англ.: Botany Bay, часам Botanist Bay) — заліў Тасманава мора ля ўсходняга берага Аўстраліі, у 8 км на поўдзень ад цэнтра Сіднея, адкрыты Джэймсам Кукам 29 красавіка 1770 года. Дж.Кук даў назву заліва ў гонар сваіх сяброў — даследчыкаў і напарнікаў па першым кругасветным падарожжы на караблі Індэвар. Гэта батанікі Джозеф Банкс (англ.: Joseph Banks) і Даніэль Соландэр (англ.: Daniеl Solander), якія вывучылі і апісалі мноства незнаёмых еўрапейцам раслін на берагах бухты. Таксама яны апісалі і жывёл, у першую чаргу сумчатых.

Заліў Ботані вядомы тым, што туды 18-20 студзеня 1788 года прыйшоў Першы флот з Вялікабрытаніі з будучымі пасяленцамі Аўстраліі, які затым 26 студзеня 1788 года перайшоў у заліў Порт-Джэксан, размешчаны па моры ў 12 км на поўнач, дзе было заснавана першае еўрапейскае пасяленне ў Аўстраліі — Сідней.

У цяперашні час горад Сідней разросся да заліва Ботані. На паўночным беразе заліва ў прыватнасці размешчаны аэрапорт Сіднея, прычым узлётна-пасадачныя палосы аэрапорта выходзяць у заліў (яны часткова намытыя).

Шырыня заліва ля ўваходу 2,2 км, глыбіня 18-31 м. У Батанічны заліў упадаюць рэкі Кук і Джорджэс. Прылівы паўсутачныя да 2,3 м.

У заліве знаходзіцца порт Ботані. Насельніцтва ў раёне заліва каля 35 тыс. чалавек.



Заліў Ботані інфармацыя аб

Заліў Ботані

Заліў Ботані
Заліў Ботані
Заліў Ботані Вы чытаеце гэтую тэму.
Заліў Ботані якія, Заліў Ботані хто, Заліў Ботані апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video