TR | RU | UK | KK | EN |

Жэрвінью


* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 26 студзеня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 26 студзеня 2016.

Жэрвэ́ Яо́ Куасі́ (фр.: Gervais Yao Kouassi), больш вядомы як Жэрві́нью (парт.: Gervinho; 27 мая 1987, Аньяма, Кот-д'Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Хэбэй Чайна Форчун» і нацыянальнай зборнай Кот-д'Івуара. Сваю мянушку атрымаў ад аднаго бразільскага трэнера, яшчэ выступаючы на радзіме.

Змест

  • 1 Кар'ера
    • 1.1 Клубная
    • 1.2 Міжнародная
  • 2 Дасягненні
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Кар'ера

Клубная

Жэрвінью распачаў кар'еру ў юнацкай камандзе абіджанскага клуба «АСЕК Мімозас», дзе правёў пяць гадоў. Менавіта ў гэтым клубе ад бразільскага трэнера атрымаў мянушку «Жэрвінью». Неўзабаве футбаліст перайшоў у клуб другога івуарыйскага дывізіёна «Тумадзі», дзе некаторы час гуляў разам з братамі Яя, Кало і Ібраімам Турэ.

Праз два гады Куасі перайшоў у бельгійскі чэмпіянат, дзе да 2007 года гуляў у складзе «Беверэна». У сезоне 2007/08 выступаў у французскім чэмпіянаце ў клубе «Ле-Ман» разам са сваім суайчыннікам Рамарыкам. Пасля добрага сезону ў «Ле-Мане» футбалістам зацікавіліся скаўты некалькіх клубаў, як «Манака», «Пары Сен-Жэрмен», «Алімпік» Марсель і «Арсенал». Але ў выніку 21 ліпеня 2009 года Жэрвінью падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Ліль».

18 ліпеня 2011 года перайшоў у лонданскі «Арсенал», падпісаўшы з клубам доўгатэрміновы кантракт. У сваім дэбютным матчы ў Прэм'ер-Лізе супраць «Ньюкасл Юнайтэд» ігрок быў ​​выдалены з поля на 76-й хвіліне пасля сваркі з Джоі Бартанам. 19 жніўня 2013 года футбаліст падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 года. 25 жніўня 2013 года дэбютаваў за «Рому» у матчы 1-га тура чэмпіянату Італіі 2013/14 у гасцях супраць «Ліворна».

У студзені 2016 года перабраўся ў Кітай, папоўніўшы склад дэбютанта мясцовай Суперлігі — клуба «Хэбэй Чайна Форчун».

Міжнародная

У лістападзе 2007 года Жэрвінью быў выкліканы ў галоўную зборную краіны на таварыскія матчы супраць зборных Анголы і Катара, а пазней запрошаны ў склад зборнай на Кубак афрыканскіх нацый 2008. 15 чэрвеня 2010 года Жэрвінью згуляў свой ​​першы матч на чэмпіянаце свету 2010. Ён адгуляў 82 хвіліны супраць зборнай Партугаліі і быў названы найлепшым іграком матчу паводле версіі гледачоў ITV1.

Дасягненні

«Ліль»:

  • Чэмпіён Францыі: 2011
  • Уладальнік Кубка Францыі: 2011

Зноскі

  1. ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  2. ↑ Венгер подтвердил переход Жервиньо в Арсенал». Чемпионат.com
  3. ↑ Gervinho completes transfer to Roma. Arsenal FC
  4. ↑ Livorno - Roma 0:2, De Rossi fa felice Garcia. La Repubblica
  5. ↑ Жервиньо перешел из «Ромы» в китайский клуб «Хэбэй Чжунцзи». by.tribuna.com

Спасылкі

  • Профіль на Ligue 1
  • Профіль на ESPN
  • Статыстыка на Soccerbase


Жэрвінью Інфармацыю Аб

Жэрвінью


  • user icon

    Жэрвінью beatiful post thanks!

    29.10.2014


Жэрвінью
Жэрвінью
Жэрвінью Вы праглядаеце суб'ект
Жэрвінью што, Жэрвінью хто, Жэрвінью апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...