TR | RU | UK | KK | EN |

Жыгімонт II Аўгуст


Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1572, Кнышын) — вялікі князь літоўскі (1544-1572), кароль польскі (1548-1572). Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца.

Змест

  • 1 Біяграфія
    • 1.1 Знешняя палітыка
    • 1.2 Унутраная палітыка
    • 1.3 Смерць
  • 2 Галерэя
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Літаратура

Біяграфія

У 1522 сойм ВКЛ даў гарантыю Жыгімонту Старому, што пасля яго смерці Жыгімонт Аўгуст будзе абраны вялікім князем. У 1526 пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць Мазавецкае княства Жыгімонту Аўгусту, але яно было далучана проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у кастрычніку 1529 года Жыгімонт Аўгуст абраны вялікім князем пры жыцці бацькі, а 18 снежня на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання сына польскім каралём. Каранаваны ў Кракаве 20 лютага 1530, але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.

У 1543 годзе быў арганізаваны шлюб Жыгімонта Аўгуста з дачкой спадчанніка Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда — эрцгерцагіняй Елізаветай.

У 1544 Жыгімонт Аўгуст пачаў рэальная кіраванне ў ВКЛ, але Жыгімонт Стары захоўваў правы кантролю над выдаткамі велікакняжацкага скарбу.

Смерць Барбары Радзівіл. Карціна Юзафа Зімлера, 1860

У 1547 Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны занялі пануючае становішча ў ВКЛ, і пэўны час Жыгімонт Аўгуст быў пад іх уплывам. Жыгімонт Стары і Бона Сфорца былі супраць гэтага шлюбу, як і значная частка польскіх магнатаў.

Пасля смерці бацькі (1548) Жыгімонт Аўгуст стаў поўнаўладным каралём і вялікім князем. Заключыў тайны дагавор аб узаемнай дапамозе з каралём Чэхіі і Венгрыі Фердынандам I Габсбургам. Гэты саюз быў замацаваны, калі пасля смерці Барбары Радзівіл (1551) Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з эрцгерцагіняй Екацярынай, сястрой сваёй першай жонкі. Пазней адмовіўся ад саюзу з Габсбургамі.

Знешняя палітыка

Знешняя палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на захаванне мірных стасункаў з суседнімі дзяржавамі. Герцагства Прусія заставалася васалам Польшчы. Стасункі з Швецыяй палепшыліся, калі ў 1568 сталец там заняў Юхан III, швагр Жыгімонта Аўгуста. Але адносіны з Маскоўскай дзяржавай былі кепскія, Іван IV пачаў Лівонскую вайну (1558—1582), якая падштурхнула ВКЛ да заключэння Люблінскай уніі (1569).

Унутраная палітыка

Унутраная палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на паляпшэнне становішча і павялічэнне ўплыву сярэдняй шляхты. На сойме 1562—1563 гг. падтрымаў рэформу скарбу, судоў і войска. Вяртаў сабе землі раздадзеныя магнатам з 1504. У выніку рэформ былі павялічаны прыбыткі дзяржаўнага скарбу. Садзейнічаў правядзенню Валочнай памеры ў ВКЛ. Пачаў стварэнне ваенна-марскога флоту Польшчы, стварыў Марскую камісію. Падчас яго праўлення пашырылася рэфармацыя розных плыняў. Праводзіў палітыку талерантнасці ў адносінах да ўсіх канфесій. Віленскім прывілеем (1563) пацвердзіў роўнасць правоў праваслаўнага і каталіцкага баярства ВКЛ. Зацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага (1566). У апошнія гады свайго ўладарання пад ціскам каталіцкай царквы дазволіў дзейнасць езуітаў у Польшчы (з 1564) і ў ВКЛ (з 1569), што стала пачаткам контррэфармацыі. Быў мецэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкантаў, акцёраў. Яго ўладарста было перыядам росквіту Адраджэння ў ВКЛ.

Смерць

Памёр не пакінуўшы нашчадкаў, на ім скончылася мужчынская галіна дынастыі Ягелонаў. У сваім палітычным тастаменце раіў шляхце прытрымлівацца саюзу з Францыяй і абраць на прастол караля і вялікага князя французскага прынца. Гэта была ажыццяўлёна на элекцыйным сойме (1573) — быў абраны Генрык Валезы.

Галерэя

Гл. таксама

  • Навела пра ажэнства караля Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл

Літаратура

  • Асветнікі зямлі беларускай:Х — пачатак ХХ ст. :энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 168.
  • Беларусь:энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 312.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 461.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 230.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі:энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 78.
  • Вялікае княства Літоўскае:Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1:Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск:Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.:іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2:Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.:БелЭн, 1994. — 537 с.,к.:іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Žyhimont II Aŭhust // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London:Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.


Жыгімонт II Аўгуст Інфармацыю Аб

Жыгімонт II Аўгуст


  • user icon

    Жыгімонт II Аўгуст beatiful post thanks!

    29.10.2014


Жыгімонт II Аўгуст
Жыгімонт II Аўгуст
Жыгімонт II Аўгуст Вы праглядаеце суб'ект
Жыгімонт II Аўгуст што, Жыгімонт II Аўгуст хто, Жыгімонт II Аўгуст апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць:Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць:Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі:नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...