TR | RU | UK | KK | EN |

Жыгімонт Ваза

жыгімонт ваза с, жыгімонт ваза своими
Ганна Марыя Ваза
Катажына Ваза
Уладзіслаў IV Ваза
Кшыштаф Ваза
Кшыштаф Ваза

ад другога шлюбу:

Ян Казімір Ваза
Ян II Казімір Ваза
Ян Альберт Ваза
Караль Фердынанд Ваза
Аляксандр Караль Ваза
Ганна Канстанцыя Ваза
Ганна Катажына Канстанцыя

  Аўтограф: Жыгімонт III Ваза на ВікіСховішчы

Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 156630 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592 — 1599). Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.

Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.

Змест

  • 1 Унутраная палітыка
  • 2 Замежная палітыка
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Літаратура

Унутраная палітыка

Намагаўся аднавіць пазіцыі каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, але гэта не дало жаданых вынікаў. Падтрымаў Берасцейскую унію 1596 года. Аднак, вымушаны быў спрыяць прыняццю пастаноў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гадоў, якія гарантавалі правы праваслаўных. Збліжэнне Жыгімонта Вазы з Габсбургамі выклікала ў Польшчы незадавальненне большасці шляхты. Кароль акружыў сябе езуітамі, іншаземцамі і вузкім колам магнатаў. Намаганні Жыгімонта Вазы ўвесці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, спадчыннасць трона, зменшыць ролю соймавых паслоў выклікалі незадавальненне шляхты. Пасля рокашу 1606 года Сойм зацвердзіў шляхецкія вольнасці, непарушнасць абрання караля і пастаянную прысутнасць сенатараў дзеля кантролю за яго дзеяннямі.

Замежная палітыка

Арыентаваўся на Габсбургаў і Свяшчэнную Рымскую імперыю, што было замацавана дзвюма шлюбамі з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй. У 1592 годзе пасля смерці Юхана III заняў шведскі трон. Палітыка аднаўлення пазіцый каталіцкай царквы ў Швецыі цалкам правалілася. У 1599 годзе шведская пратэстанцкая групоўка скінула яго з трона і абрала рэгентам, а з 1604 года і каралём, яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе шведскую карону, уцягнуў Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швецыяй. Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыццяўленні аб'яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка федэрацыі разам з Польшчай і ВКЛ. Падтрымаў Ілжэдзмітрыя I, Ілжэдзмітрыя II, даваў ім дапамогу і дазволіў вербаваць войска ў ВКЛ і Польшчы. У 1600 годзе пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў. Войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605, аднак скарыстаць з поспеху з-за нешматлікасці не здолела, і вайна працягвалася. Пасля запрашэння царом Васілём Шуйскім у Маскоўскае княства шведскага корпуса дзеля барацьбы з войскамі Ілжэдзмітрыя II пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гг.. У выніку паражэння маскоўскага войска каля Клушына ў 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты з трона, маскоўскія баяры і гараджане абвясцілі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава.

Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць Чэхіі і Трансільваніі, што выклікала пастаянныя напады на Украіну і поўдзень Польшчы саюзнікаў Трансільваніі — крымскіх татараў і туркаў. У 1620 годзе польскае войска было разбіта туркамі ля Цацоры. Але ў Хоцінскай бітве 1621 года войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над імі, якая аднак не была выкарыстана.

Замежныя і ўнутраныя палітычныя планы Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

  • Калона Жыгімонта III Вазы

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.

жыгімонт ваза карандашом, жыгімонт ваза рисунок, жыгімонт ваза с, жыгімонт ваза своими


Жыгімонт Ваза Інфармацыю Аб

Жыгімонт Ваза


  • user icon

    Жыгімонт Ваза beatiful post thanks!

    29.10.2014


Жыгімонт Ваза
Жыгімонт Ваза
Жыгімонт Ваза Вы праглядаеце суб'ект
Жыгімонт Ваза што, Жыгімонт Ваза хто, Жыгімонт Ваза апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...