Жывапіс


Жы́вапіс — від выяўленчага мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай фарбаў, што наносяцца на якую-небудзь паверхню. Займае галоўнае месца ў трыядзе выяўленчых мастацтваў (разам з графікай і скульптурай). Падзяляецца на станковы жывапіс (асновай служыць палатно, дошка, кардон) і манументальны жывапіс (творы размяшчаюцца на трывалай архітэктурнай аснове). Сярод жанраў жывапісу — партрэт, пейзаж, нацюрморт, гістарычны, міфалагічны, батальны, анімалістычны і інш. Асобымі відамі жывапісу з'яўляюцца іканапіс, мініяцюра, дыярама, панарама, а таксама дэкарацыйны жывапіс (тэатральныя і кінадэкарацыі). Важнейшыя сродкі выразнасці — кампазіцыя, малюнак і колер (каларыт).

Гісторыя

Гісторыя жывапісу бярэ пачатак ад наскальных роспісаў часоў палеаліту. У старажытным Егіпце дасягнуў высокага ўзроўню развіцця манументальны жывапіс. У антычнасці жывапіс вызначаўся пластычнай яснасцю форм, шырокім, свабодным пісьмом, жыццева дакладным адлюстраваннем прадметаў. Выдатным узорам антычнага станковага жывапісу з'яўляюцца фаюмскія партрэты. У эпоху Сярэднявечча ў Еўропе дамінаваў рэлігійны жывапіс, асноўнымі відамі якога былі фрэска, іканапіс, мініяцюра. У краінах Далёкага Усходу (Кітай, Карэя, Японія) паспяхова развіваўся жывапіс акварэллю, тушшу і гуашшу на скрутках з шоўку і паперы. У эпоху Адраджэння заходнееўрапейскі жывапіс сцвярджаў гуманістычныя ідэалы і каштоўнасці (творчасць Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля, А. Дзюрэра і інш.) У 17-18 ст. пачалі складвацца нацыянальныя школы жывапісу ў Францыі (Н. Пусен, А Вато, Ж. Л. Давід), Італіі (М. Караваджа, Дж. Цьепала), Іспаніі (Эль Грэка, Д. Веласкес, Ф. Гойя), Нідэрланды (Ф. Халс, Рэмбрант) і інш. Сфарміраваліся розныя жывапісныя сістэмы з агульнымі стылявымі прыкметамі (жывапіс барока, класіцызму, ракако). У канцы 19 ст. у барацьбе з традыцыямі позняга класіцызму, акадэмізму і натуралізму склаўся жывапіс рамантызму (Т. Жэрыко, Э. Дэлакруа і інш.) і рэалізму (Г. Курбэ, Дж. Канстэбл, К. Каро). Актыўныя пошукі новых выяўленчых сродкаў былі характэрны прадстаўнікам імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму. У канцы 19-20 ст. ва ўсім свеце развіццё жывапісу стала надзвычай складаным і супярэчлівым: адначасова суіснавалі і ўзаемаўплывалі розныя рэалістычныя і авангардысцкія, мадэрнісцкія плыні (фавізм, футурызм, абстракцыянізм, кубізм, экспрэсіянізм, сюррэалізм і інш.). З другой паловы 20 ст. жывапіс актыўна развіваецца ў напрамках поп-арта, кінетычнага мастацтва, гіперрэалізму і інш., а таксама ў рэалістычным кірунку.

Гл. таксама

  • Глізаль
  • Кракелюр

Крыніцы

Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6


Жывапіс Інфармацыю Аб

Жывапіс


  • user icon

    Жывапіс beatiful post thanks!

    29.10.2014


Жывапіс
Жывапіс
Жывапіс Вы праглядаеце суб'ект
Жывапіс што, Жывапіс хто, Жывапіс апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

NGC 3277

NGC 3277

Уільям Гершэль Дата адкрыцця 11 красавіка 1785 Абазначэнні NGC 3277, UGC 5731, MCG 5-25-22, ...
Мсціслаў Раманавіч Стары

Мсціслаў Раманавіч Стары

Мсціслаў (у хрышчэнні Барыс) Раманавіч Стары (— 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародс...
Клемансі

Клемансі

Клемансі (люксемб. Kéinzeg, фр. Clemency) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Люксембург. ...
702

702

гады 700 701 702 703 704 дзесяцігоддзі 680-я 690-я 700-я 710-я 720-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...