Жаночая рыфма


Жаночая рыфма — разнавіднасць рыфмы, пры якой націск падае на перадапошні склад зрыфмаваных словаў. Гэтая рыфма надзвычай частая ў беларускай народнай паэзіі. У выніку ўплыву на беларускую вершатворчасць народнай паэзіі, а таксама польскай паэзіі і польскай мовы з яе пастаянным націскам на перадапошнім складзе жаночая рыфма стала ледзь не выключным відам рыфмы ў беларускім сілабічным вершы:

А хто бяды не зна́е, Хай у мяне спыта́е. Я з бядою начава́ла, Дык я бяду распазна́ла.

Жаночая рыфма шырока распаўсюджаная ў сучаснай беларускай паэзіі. Гэтай рыфмай напісаная амаль уся паэма Я. Коласа «Новая зямля».

Гл. таксама

  • Мужчынская рыфма

Літаратура

  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.




Жаночая рыфма інфармацыя аб

Жаночая рыфма

Жаночая рыфма
Жаночая рыфма
Жаночая рыфма Вы чытаеце гэтую тэму.
Жаночая рыфма якія, Жаночая рыфма хто, Жаночая рыфма апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video