TR | RU | UK | KK | EN |

Еўропа


Еўропа
Еўропа на карце паўшар'я
Тэрыторыя 10 180 000 км²
Насельніцтва 739 165 030 чал.
Шчыльнасць 72,5 чал./км²
Этнахаронім еўрапейцы,
еўрапеец, еўрапейка
Уключае 50 (спіс) дзяржаў
Мовы Мовы Еўропы
Часавыя паясы UTC UTC+6
Інтэрнэт-дамены .eu (Еўрасаюз)
Еўропа на Вікісховішчы 

Еўропа (грэч.: Európē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар'і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора.

Змест

  • 1 Назва
  • 2 Геаграфія
    • 2.1 Рэгіёны
  • 3 Дэмаграфія
  • 4 Часткі Еўропы
  • 5 Эканоміка
  • 6 Палітыка
  • 7 Цікавыя факты
  • 8 Гл. таксама
  • 9 Зноскі

Назва

Еўропа Еўропа Еўропа, 1000.

Мацярык названы па імені гераіні грэчаскай міфалогіі, фінікійскай царэўны Еўропы beru, якую выкраў Зеўс у абліччы быка. Ён завёз яе на Крыт, дзе яна нарадзіла трох сыноў. Аднак, міф не тлумачыць, чаму кантынент названы ў яе гонар.

Паходжанне самога імені «Еўропа» няяснае. Паводле аднаго з меркаванняў, слова Еўропа паходзіць ад семіцкага слова «ерэб», якое азначае «захад». У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем, старажытныя народы лічылі Еўропай землі на захад ад Эгейскага мора (там дзе хаваецца сонца). Аднак М. Уэст beru ацэньвае гэту этымалогію як вельмі спрэчную.

Упершыню слова «Еўропа» (стар.-грэч.: Εὐρώπη), як геаграфічная назва, сустракаецца ў 6-м стагоддзі да н.э. ў працах грэчаскіх географаў Анаксімандра і Гекатэя Мілецкага.

Назва Еўропа першапачаткова адносілася да мацерыковай Грэцыі, гэта значыць — Балканы, а пазней да ўсіх зямель на поўнач ад Міжземнага мора.

Геаграфія

Еўропа. Здымак з праграммы Celestia

З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду — Атлантычным акіянам, з поўдня — Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.

Клімат Еўропы ў асноўным умераны (на захадзе — марскі, на ўсходзе — кантынентальны). На поўдні — міжземнаморскі. На паўночных астравах — арктычны і субарктычны.

Плошча Еўропы каля 10,4 млн кв. км. Еўропа — 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (меншая толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў — каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:

  • Новая Зямля
  • Сіцылія
  • Сардзінія
  • Крыт
  • Кіпр
  • Ісландыя
  • Брытанскія астравы

Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:

  • Пірэнейскі
  • Апенінскі
  • Балканскі
  • Скандынаўскі

Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17 % плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы — прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:

  • Альпы
  • Пірэнеі
  • Апеніны
  • Карпаты
  • Скандынаўскія горы

Найвышэйшы пункт — гара Манблан (4808 м).

Рэгіёны

Еўропа традыцыйна падзяляецца на пяць геа-культурных рэгіёнаў:

  • Балканы
  • Заходняя Еўропа
  • Скандынавія
  • Усходняя Еўропа
  • Цэнтральная Еўропа

Дэмаграфія

Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11 % ад сусветнага насельніцтва.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 94 чал/км2. Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая — у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.

Часткі Еўропы

Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.

  Заходняя Еўропа

  Цэнтральная Еўропа

  Усходняя Еўропа

  Паўночная Еўропа

  Паўднёвая Еўропа

  Азіяцкія часткі краін

Асноўны артыкул: Заходняя Еўропа

Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюкса (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.

Асноўны артыкул: Цэнтральная Еўропа

Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Еўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.

Асноўны артыкул: Усходняя Еўропа

Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).

Асноўны артыкул: Паўночная Еўропа

Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязей Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.

Асноўны артыкул: Паўднёвая Еўропа

Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.

Эканоміка

Палітыка

Асноўны артыкул: Спіс дзяржаў і залежных тэрыторый Еўропы

У Еўропе знаходзіцца 48 краін:

27 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

Цікавыя факты

  • Назва «Еўропа» носіць таксама востраў, размешчаны ў праліве паміж узбярэжжам Афрыкі і Мадагаскарам, названы ў гонар брытанскага карабля «Еўропа», які ў куццю 1774 г. упершыню правільна вызначыў каардынаты вострава.
  • Абедзве сусветныя вайны пачыналіся менавіта ў Еўропе.
  • Назву «Еўропа» таксама носіць адзін са спадарожнікаў Юпітэра, названы па імені персанажа антычнай міфалогіі.

Гл. таксама

  • Блакітны банан
  • Пан-еўрапеізм

Зноскі

  1. ↑ National Geographic Atlas of the World (7th ed.). Washington, DC: National Geographic. 1999. ISBN 0-7922-7528-4.  «Europe» (pp. 68-9); «Asia» (pp. 90-1): «A commonly accepted division between Asia and Europe … is formed by the Ural Mountains, Ural River, Caspian Sea, Caucasus Mountains, and the Black Sea with its outlets, the Bosporus and Dardanelles.»
  2. ↑ Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
  3. ↑ "Europe". Online Etymology Dictionary.
  4. ↑ Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
  5. ↑ «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
Рэгіёны свету
Амерыка Еўропа Азія Афрыка Акіянія
Палярныя вобласці Акіяны


Еўропа Інфармацыю Аб

Еўропа


  • user icon

    Еўропа beatiful post thanks!

    29.10.2014


Еўропа
Еўропа
Еўропа Вы праглядаеце суб'ект
Еўропа што, Еўропа хто, Еўропа апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...