Егіпет


Егі́пет (араб. مصر‎‎), Ара́бская Рэспу́бліка Егі́пет (араб. جمهورية مصر العربية‎‎) — краіна на паўночным усходзе Афрыкі. Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палесціны (сектарам Газы), Суданам і Лівіяй. На поўначы амываецца водамі Міжземнага мора, на ўсходзе — Чырвонага мора. Па тэрыторыі Егіпта праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях з Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.

Егіпет з'яўляецца адной з самых густанаселеных краін Афрыкі і Блізкага Усходу. У пераважнай большасці сваёй больш за 81 мільёнаў чалавек[2] жывуць каля берагоў ракі Ніл, у вобласці каля 40 тысяч км², дзе толькі знаходзіцца ворныя землі. Вялікія плошчы пустыні Сахары з'яўляюцца маланаселенымі. Каля паловы жыхароў Егіпта жывуць у гарадскіх раёнах, найбольш густанаселенымі цэнтрамі з'яўляюцца гарады Каір і Александрыя, а таксама іншыя гарады ў дэльце Ніла.

Помнікі Егіпту, як піраміды Гізы і Вялікі Сфінкс былі пабудаваны ў гады панавання старажытнай цывілізацыі Старажытнага Егіпта. Яго старажытныя руіны, як, напрыклад, Мемфіс, Фівы, Карнак і Даліна цароў за межамі Луксора, з'яўляюцца важнымі цэнтрамі археалагічных даследаванняў. У індустрыі турызму занята каля 12 % працоўнай сілы Егіпта. Эканоміка Егіпта з'яўляецца адной з найбольш разнастайных на Блізкім Усходзе, дзе такія сектары, як турызм, сельская гаспадарка, прамысловасць і сфера паслуг, знаходзяцца амаль на роўных узроўнях.

У пачатку 2011 года ў Егіпце прайшла рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння прэзідэнта Хосні Мубарака са сваёй пасады, якую ён займаў амаль 30 гадоў. Новыя прэзідэнцкія выбары прызначаны на май 2012 года.

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Дадынастычны перыяд
      • 1.1.1 Раннедынастычны перыяд
    • 1.2 Старажытнае царства
    • 1.3 Сярэдняе царства
    • 1.4 Новае царства
  • 2 Геаграфія
    • 2.1 Клімат
  • 3 Дзяржаўны лад
  • 4 Адміністрацыйны падзел
  • 5 Палітыка
    • 5.1 Унутраная палітыка
    • 5.2 Знешняя палітыка
  • 6 Эканоміка
    • 6.1 Сельская гаспадарка
    • 6.2 Прамысловасць
    • 6.3 Фінансы
  • 7 СМІ
  • 8 Дэмаграфія
  • 9 Рэлігія
    • 9.1 Іслам
    • 9.2 Хрысціянства
  • 10 Некаторыя гарады
  • 11 Гл. таксама
  • 12 Зноскі
  • 13 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Егіпта

Тэрыторыя Егіпта заселеная з глыбокай старажытнасці. Тут археалагічна фіксуюцца першыя ў гісторыі чалавецтва дзяржавы (каля 4 тысячагоддзя да н.э.).

Цывілізацыя ўзнікае рана. Рачная цывілізацыя ў даліне ракі Ніл. У сувязі з неабходнасцю стварэння ірыгацыйных сістэм была вялікая патрэба ў арганізацыі. Гэта прывяло да з'яўлення ранняй дзяржавы. Спачатку гэта былі номы. Цар номы (намарх) часта быў жрэц. Неабходнасць стварэння ірыгацыйнай сістэмы, а таксама аб'яднанье даліны з дэльтаю патрабавала стварэння адзінай цэнтралізаванай дзяржавы. Дэльта мела больш прагрэсіўны характар. Там развіваліся зносіны з цывілізацыямі Міжземнамор'я. Даліна развівала зносіны з Нубіяй (Егіпет атрымліваў лес, золата, каштоўныя каменні збольшага захопам). Пераходныя перыяды азначаюць распад дзяржавы. Уся гісторыя Егіпта ў суадносінах з стварэннем цэнтралізаванай дзяржавы і яе распаду.

Дадынастычны перыяд

Дадынастычны перыяд (40 номаў) — вядзецца барацьба за яднанне Верхняга і Ніжняга Егіпта. Верхні яднаецца хутчэй. У 3000 годзе фараон Верхняга Егіпта Нармен, стаў аб'яднальнікам Егіпта са сталіцай у Мемфісе.

Раннедынастычны перыяд

Фараон Міна лічыцца заснавальнікам дынастыі. Будуюцца піраміды (мастабы).

Старажытнае царства

Піраміды Гізы

Старажытнае царства — гэта гісторыя класічнага Егіпта. Аснова эканомікі-палацавая эканоміка. Тып улады — усходняя дыспатыя (неабмежаваная ўлада, сакралізацыя, апора на разгалінаваны бюракратычны апарат). Ланцуг улады: фараон — родавая знаць — чыноўнікі (служылая знаць) — сяляне, рамеснікі — рабы (рабоў было мала, рабства мела патрыярхальны характар). Эпоха будавання пірамід (Хеопса, Хефрэна, Мікерына). Прычыны распаду — вялікія затраты на будаванне пірамід.

Сярэдняе царства

Сярэдняе царства — гэта ўзнаўленне цэнтралізаванай дзяржавы, адраджэнне эканомікі. Будуецца заўпакойны храм Ментухатэпа (Лабірынт). Заняпад дзяржавы звязаны з гексасамі. Але дзякуючы ім у Егіпце з'явілася бронза і калясніцы, коні.

Новае царства

1600—1100 г. да н.э. — новая дзяржава, сталіца Фівы. Гэта першая імперыя. У часы антычнасці Егіпет аказваў вялікі культурны ўплыў на краіны Міжземнамор'я, у прыватнасці на старажытных грэкаў, праз якіх у еўрапейскую культуру трапілі многія егіпецкія навуковыя здабыткі.

Пасля надыходу жалезнага веку Егіпет хутка губляе свой уплыў і трапляе ў залежнасць ад Асірыі VII ст. да н.э., затым (525 г. да н.э.) — ад Персіі. У 332 г. да н.э. Егіпет быў канчаткова захоплены Аляксандрам Македонскім.

Геаграфія

Здымак тэрыторыі Егіпта з спадарожніка

Егіпет размяшчаецца на 1 млн км²[3] і такім чынам з'яўляецца 30-й паводле плошчы краін свету. Тэрыторыя краіны адпавядае прыкладна памеру ўсёй Цэнтральнай Амерыкі[4], у два разы большая за тэрыторыю Іспаніі[5], і ў чатыры разы большая за тэрыторыю Вялікабрытаніі[6], а таксама мае агульны памер амерыканскіх штатаў Тэхас і Каліфорнія[7]. Егіпет размешчаны паміж 22 ° і 32 ° з.ш. і 24 ° і 36 ° у.д.

Тым не менш, з-за засушлівага клімату Егіпта, населеныя пункты сканцэнтраваны ўздоўж вузкай даліны Ніла і ў яго дэльце, а гэта азначае, што каля 99 % насельніцтва выкарыстоўвае толькі каля 5,5 % ад агульнай плошчы зямель[8]. Егіпет мяжуе з Лівіяй на захадзе, Суданам на поўдні, і мае мяжу з сектарам Газа і Ізраілем на ўсходзе. Важная роля Егіпта ў геапалітыцы вынікае з яго стратэгічнага становішча, з'яўляючыся транскантынентальнай нацыяй, якая валодае суднаходным водным шляхам Суэцкім каналам, які злучае Міжземнае мора з Індыйскім акіянам шляхам Чырвонага мора.

Акрамя даліны Ніла, большасцю частку Егіпта займае пустыня. Вятры ствараюць пладавітыя пясковыя выдмы, якія дасягаюць часам велічыню большую за 30 метраў у вышыню. Егіпет уключае ў сябе часткі пустыні Сахара і Лівійскай пустыні. Гэтыя пустыні, якія абаранялі Царства фараонаў ад заходняй пагрозы былі прылічаны да «чырвонай зямлі» ў Старажытным Егіпце.

Клімат

Большая частка дажджоў у Егіпце прыпадае на зімовыя месяцы[9]. На поўдзень ад Каіра, ападкі ў сярэднім складаюць каля 2 да 5 мм у год, якія праходзяць з інтэрвалам у некалькі гадоў. На вельмі тонкай паласе паўночнага ўзбярэжжа колькасць ападкаў можа дасягаць 410 мм[10], галоўным чынам у перыяд паміж кастрычнікам і сакавіком. Снег выпадае ў горах Сіная і некаторых паўночных прыбярэжных гарадах. Мароз таксама можа назірацца ў на Сінайскім паўвостраве.

Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 27 °C да 32 °C летам і да 43 °C на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Зімовыя тэмпературы ў сярэднім складаюць ад 13 °C да 21 °C. Устойлівы вецер з паўночнага захаду дапамагае знізіць тэмпературу ля ўзбярэжжа Міжземнага мора. Да будаўніцтва Асуанскай плаціны, Ніл сваімі разлівамі штогод папаўняў глебы Егіпта. Гэта давала краіне мець добры ўраджай на працягу многіх гадоў.

Дзяржаўны лад

Егіпет — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які адначасова з'яўляецца і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр. Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны Нацыянальны сход. Егіпецкі парламент складаецца з 454 месцаў. У цяперашні час 311 дэпутатаў выбраны ад кіруючай Нацыянал-дэмакратычнай партыі, 10 дэпутатаў прызначаюцца прэзідэнтам, 112 беспартыйных дэпутатаў, 9 дэпутатаў ад трох іншых партый, 12 месцаў не занята.

Адміністрацыйны падзел

Егіпет падзяляецца на 29 губернатарстваў (мухафаз), якія, у сваю чаргу, раздзяляюцца на раёны (марказы), а тыя — далей, на гарады і вёскі.

Палітыка

Унутраная палітыка

У аснове ўнутранай палітыкі ўрада Егіпту ляжыць курс на стварэнне шматпартыйнай дэмакратычнай сістэмы і падтрыманне стабільнасці ў краіне. У сакавіку 2003 года парламент Егіпту падоўжыў на тры гады надзвычайнае становішча (уведзена ў 1981 годзе пасля забойства прэзідэнта Анвара Садата), разам з тым у краіне, асабліва апазіцыяй, актыўна абмяркоўваецца магчымасць яго адмены.

Шматпартыйная сістэма ў Егіпце зацвердзілася ў 1977 годзе. У цяперашні час у краіне легальна дзейнічаюць 17 палітычных партый, першым чынам кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя (НДП) (узнікла ў 1978 годзе). Старшыня НДП — прэзідэнт М. Х. Мубарак. 7 верасня 2005 года ў Егіпце прайшлі прэзідэнцкія выбары, у выніку якіх М. Х. Мубарак быў абраны Главой дзяржавы на чарговы, ужо пяты, тэрмін (тэрмін прэзідэнцкага мандата — 6 гадоў). На парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў тры тура (9 і 20 лістапада, 1 снежня 2005 года), пераканаўчую перамогу атрымала кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя, набраўшы каля 70 % галасоў выбаршчыкаў.

Знешняя палітыка

Егіпет з'яўляецца адным з асноўных рэгіянальных удзельнікаў дыпламатычных высілкаў, накіраваных на пераадоленне крызіснага этапу блізкаўсходняга ўрэгулявання і аднаўленне мірнага працэсу ў рэгіёне. У гэтым кантэксце Егіпет шчыльна ўзаемадзейнічае з ЗША, Расіяй і Еўрасаюзам, падкрэслівае неабходнасць актывізацыі адпаведных высілкаў усіх зацікаўленых бакоў, асабліва шчыльна і дынамічна працуе з Палесцінай. Каір выступаў супраць ужывання сілавых метадаў рашэння іракскай праблемы, быў ініцыятарам правядзення шэрагу міжарабскіх нарад па гэтым пытанні.

Егіпет — член Лігі арабскіх дзяржаў (штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Каіры), Афрыканскага Саюза, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя (АІК) і Руху недалучэння. З 1993 Егіпет мае статус «адмысловага госця» у рамках АБСЕ. У чэрвені 2001 падпісаў у Люксембургу дагавор аб эканамічным партнёрстве з ЕС (уступіла ў сілу 1 чэрвеня 2004), удзельнічае ў дыялогу НАТА з краінамі Паўднёвага Міжземнамор'я.

Эканоміка

Егіпет — адна з найбольш эканамічна развітых краін Блізкага Усходу і Афрыкі. Прырост ВУП у 2005 годзе склаў 4,9 % супраць 4,1 % у 2004 годзе — да 96,2 млрд долараў ЗША. Эканамічна актыўнае насельніцтва — 22,3 млн чалалавек. Узровень беспрацоўя, па афіцыйных дадзеных, складае 11,2 % (10,7 % у 2005 годзе).

У структуры ВУП на вытворчыя галіны прыпадае 52 % (у тым ліку сельская гаспадарка — 14 %, здабываючая і пераапрацоўваючая прамысловасці — 33 %, будаўніцтва — 5 %), сферу фінансаў і паслуг — 48 % (у тым ліку турызм — 12 %, сацыяльныя паслугі — 16 %). Вага прыватнага сектару ў ВУП складае каля 75 %.

Эканоміка Егіпта шмат у чым залежыць ад замежнай дапамогі, аб'ём якой склаў у 2005 годзе 3 млрд долараў ЗША. Галоўны донар — ЗША (1,835 млрд долараў ЗША). Назапашаны аб'ём прамых замежных інвестыцый (без нафты) — 6,3 млрд долараў ЗША, у нафтагазавы сектар за перыяд з 1981—2005 гады — 16 млрд долараў.

Значную долю валютных паступленняў у краіну дае збор за праход караблёў па Суэцкім канале.

Сельская гаспадарка

Плошча апрацоўваемых зямель — 4 млн га. Кліматычныя ўмовы дазваляюць збіраць па два ўраджаі на год. Прыдатныя для сельскагаспадарчай апрацоўкі землі не перавышаюць 4 % тэрыторыі Егіпту, амаль усе яны знаходзяцца ў прыватным валоданні. Уласнай вытворчасцю Егіпет задавальняе не больш 40 % патрэбнасцей у харчаванні (тыповая сітуацыя для краін «трэцяга свету»).

Прамысловасць

Галоўнымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца нафтагазаздабыўная, перапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, металургічная і некаторыя галіны машынабудавання.

Запасы нафты — каля 530 млн т., здабыча — 29 млн т. (32 млн т. у 2004 годзе). Экспарт 17 млн т. нафты і нафтапрадуктаў прынёс краіне ў 2005 годзе 5,3 млрд долараў ЗША (у 2004 годзе — 4,2 млрд долараў ЗША). Выведаныя запасы газу — 1,98 трлн куб. м. (15-е месца ў свеце), здабыча ў 2005 годзе — 37 млрд куб. м. (у 2004 годзе — 34 млрд куб. м.).

Актыўна развіваецца турызм — у 2005 годзе Егіпет, па афіцыйных дадзеных, наведала 8,6 млн замежных турыстаў (у 2004 годзе — 7 млн.). Гэта прынесла Егіпту 6,4 млрд долараў ЗША (у 2004 годзе — 6 млрд.). Гасцінічны фонд — 155 тыс. нумароў.

Фінансы

Егіпет валодае развітой банкаўскай сістэмай. У краіне функцыянуюць 43 банкі. У 2005 годзе дазволена адчыненне прамых аддзяленняў замежных банкаў з статутным капіталам не менш за 50 млн долараў ЗША. Забяспечаная ўнутраная канвертавальнасць егіпецкага фунту, у лютым 2003 года абвешчаны яго вольны курс у дачыненні долара ЗША. Абменны курс у 2005 годзе — каля 5,75 фунтаў за долар. Узровень інфляцыі ў 2005 годзе склаў 10,2 %. Дэфіцыт дзяржбюджэту — 10,2 млрд долараў (4,7 млрд долараў — 2004 год). Золатавалютныя рэзервы — 22 млрд долараў ЗША (у 2004 годзе — 15 млрд.). Асноўныя крыніцы паступлення валюты ў 2005 годзе: прыбыткі ад турызму — 6,4 млрд долараў, экспарт вуглевадароднай сыравіны — 5,3 млрд долараў, паступленні ад Суэцкага канала — 3,5 млрд долараў, грашовыя пераводы егіпцян якія працуюць за мяжой — 3 млрд долараў.

Аб'ём знешнегандлёвага абарачэння ў 2005 годзе дасягнуў 38 млрд долараў, экспарт — 13,8 млрд, імпарт — 24,2 млрд, дэфіцыт — 10,4 млрд. Пакрыццё імпарту экспартам — 57 %. Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры — ЗША, Германія, Францыя, Італія. У 1995 годзе парламент Егіпта ратыфікаваў членства Егіпта ў СГА.

У дакладзе ААН па праблемах «чалавечага развіцця» за 2004 год Егіпет па зводнаму паказчыку «узроўню і якасці жыцця» застаўся на 120 месцы сярод 177 абследаваных дзяржаў, апынуўшыся ў пераліку «крытычных краін» з пункта гледжання маёмаснага расслаення грамадства.

СМІ

Егіпецкія сродкі масавай інфармацыі — надзвычай уплывовыя, як у самім Егіпце, так і ва ўсім арабскім свеце. У краіне выдаецца звыш 500 друкаваных СМІ, большасць з якіх належыць альбо дзяржаве, альбо апазіцыі, альбо іншым палітычным сілам.

У краіне парадку 100 тэлеканалаў, 2 з якіх — дзяржаўныя. Пан-арабскія каналы, такія як Al-Jazeera таксама вельмі папулярныя сярод егіпецкіх тэлегледачоў. Егіпет быў першай арабскай краінай, якая абзавялася ўласным спадарожнікам для трансляцыі тэлерадыёпраграм — Nilesat 101.

Дэмаграфія

Насельніцтва — 77,5 млн чалавек. З іх 3 — 3,5 млн чал. стала працуюць за мяжой. Тэмпы прыросту насельніцтва — да 2,5 % у год. Этнічны склад аднастайны — 98 % насельніцтва — арабы (з іх 90 % — мусульмане-суніты), каля 10 % — хрысціяне, пераважна копты (нашчадкі карэнных жыхароў краіны — старажытных егіпцян). Шчыльнасць у населеных раёнах — 1,5 — 2 тыс. чал. на 1 кв. км. Сталіца — Каір (каля 18 млн чал.). Тэрыторыя — звыш 1 млн км² (у т.л. Сінай — 130 тыс. км²). Фактычна заселена і засвоена 5,9 % тэрыторыі, астатняе — пустыня.

Рэлігія

Іслам

Старажытная мячэць у Каіры

Егіпет з'яўляецца пераважна мусульмска-суніцкай краінай з ісламам у якасці дзяржаўнай рэлігіі. Доля прыхільнікаў розных рэлігій з'яўляецца спрэчнай тэмай у Егіпце паводле розных крыніц. Каля 90 % насельніцтва вызначаюць іслам[11][12]. Значная колькасць мусульманскіх егіпцян таксама прытрымліваюцца суфійскіх ордэнаў[13], а таксама маецца шыіцкая меншасць. Іслам адыгрывае важную ролю ў жыцці большасці егіпецкіх мусульман. Ісламскі заклік да малітвы гучыць пяць разоў на дзень, і мае нефармальны эфект на рэгуляванне тэмпаў усяго, ад бізнесу да сродкаў масавай інфармацыі і забаў. Каір славіцца сваімі шматлікімі мінарэтамі і мае неафіцыйную назву «горад 1000 мінарэтаў»[14]. Каір таксама ўключае ў сябе значную колькасць царкоўных вежаў.

Іслам з'яўвіўся ў Егіпце ў VII стагоддзі, а Егіпет ператварыўся ў цэнтр палітыкі і культуры ў мусульманскім свеце. У часы панавання Анвара Садата іслам стаў афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят асноўнай крыніцай права[15].

Хрысціянства

Мільёны егіпцян прытрымліваюцца хрысціянскай веры, як члены копцкай праваслаўнай царквы Александрыі.

Існуе значная хрысціянская меншасць у Егіпце, якія складаюць ад 5 % да 10 % насельніцтва[16][17]. Больш за 90 % егіпецкіх хрысціян належаць да копцкай праваслаўнай царквы ў Александрыі[18]. Іншыя егіпецкія хрысціяне з'яўляюцца прыхільнікамі копцкай каталіцкай царквы, евангеліцкай царквы Егіпта і шэрагу іншых пратэстанцкіх дэнамінацый. Хрысціянскія абшчыны размешчаны ў асноўным у гарадскіх раёнах Каіра і Александрыі.

Копцкія хрысціяне сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на розных узроўнях дзяржаўнай улады, пачынаючы ад непрапарцыйнага прадстаўніцтва ў міністэрствах, і сканчаючы законамі, якія абмяжоўваюць іх магчымасці на будаўніцтва або рамонт царквы[19]. Камісія ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе паставіла Егіпет у кантрольны спіс маніторынгу рэлігійнай свабоды, што патрабуе ўважлівага назірання за характарам і ступенню парушэнняў супраць свабоды веравызнання, якія папушчае ўрад[20].

Копцкія хрысціяне мінімальна прадстаўлены ў праваахоўных органах, органах дзяржаўнай бяспекі і дзяржаўнай службе, а таксама падвяргаюцца дыскрымінацыі на рынку працы на аснове іх рэлігіі[19]. Копцкія абшчыны, а таксама некалькі актывістаў па абароне правоў чалавека і інтэлігенцыі, сцвярджаюць, што колькасць хрысціян на пасадах ва ўрадзе не прапарцыйна колькасці храсціянскіх вернікаў. Яны таксама з'яўляюцца ахвярамі дыскрымінацыйных рэлігійных законаў, антыхрысціянскіх суддзяў. Гэтак напрыклад егіпецкі суд можа даць адмову мусульманскім егіпцянам на зварот у хрысціянства[19].

Паводле словаў Магда Халіль, з пачатку прэзідэнцтва Хосні Мубарака з 1981 года копты падвяргаліся за 1500 нападаў і страцілі мільёны долараў уласнасці[21]. Пасля выгнання Мубарака, гвалт працягваецца. Часопіс The Weekly Standard адзначыў шэсць выпадкаў антыхрысціянскіх гвалтаў з боку экстрэмісцкіх груп салафітаў, некаторыя з якіх засталіся беспакаранымі[22].

Некаторыя гарады

  • Луксор
  • Танта
  • Эль-Мансура

Гл. таксама

  • Мухамед Саід
  • Ум Кульсум
  • Захі Хавас
  • Хваляванні ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, 2010—2011
  • Ях'я Антыяхійскі
  • Вадзі-аль-Хітан
  • Ум эль-Кааб

Зноскі

  1. ↑ World Gazetteer: Die wichtigsten Orte mit Statistiken zu ihrer Bevölkerung
  2. ↑ «Population Clock». Central Agency for Public Mobilization and Statistics. 16 April 2011.
  3. ↑ «World Factbook area rank order». Cia.gov.
  4. ↑ «More changes ahead for Egypt». Findarticles.com.
  5. ↑ E. A. Pearce, Charles Gordon Smith, «The Times Books World Weather Guide», (Times Books/Random House: 1990), p.40
  6. ↑ «Sun, sand and searing heat». Bbc.co.uk.
  7. ↑ Robert Pateman, Salwa El-Hamamsy, «Egypt», (Marshall Cavendish: 2003), p.7
  8. ↑ «Land use and Coastal Management in the Third Countries: Egypt as a case» (PDF).
  9. ↑ Soliman, KH. «Rainfall over Egypt.» Quarterly Journal of the Royal Meteorological Society, vol. 80, issue 343, p. 104.
  10. ↑ «Marsa Matruh, Egypt». Weatherbase.com.
  11. ↑ «Background Note: Egypt». United States Department of State Bureau of Near Eastern Affairs. 10 November 2010.
  12. ↑ «Mapping The Global Muslim Population» (PDF).
  13. ↑ Hoffman, Valerie J. «Sufism, Mystics, and Saints in Modern Egypt». University of South Carolina Press, 1995.
  14. ↑ Robin Barton (19 February 2001). «Cairo: Welcome to the city of 1,000 minarets». London: The Independent.
  15. ↑ «Egypt». Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs.
  16. ↑ «Egypt from „The World Factbook“». American Central Intelligence Agency (CIA).
  17. ↑ «Egypt from „Foreign and Commonwealth Office“». Foreign and Commonwealth Office -UK Ministry of Foreign Affairs. 15 August 2008.
  18. ↑ «Who are the Christians in the Middle East?». Betty Jane Bailey.
  19. ↑ 19,0 19,1 19,2 «Christianity's Modern-Day Martyrs: Victims of Radical Islam — Rising Islamic Extremism Is Putting Pressure on Christians in Muslim Nations». Abcnews.go.com.
  20. ↑ «USCIRF Watch List — USCIRF». Uscirf.gov.
  21. ↑ Magdi Khalil (26 February 2010). «How the Mubarak Regime Enables the Persecution of Egypt's Copts :: Middle East Forum». Meforum.org.
  22. ↑ «Egypt's Other Extremists». The Weekly Standard.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Егіпет
  • Інфармацыйны партал Егіпта
  • Егіпет на The World Factbook
  • Турыстычны сайт Егіпта
  • Егіпет на Партале падарожжаў Traveling.by
  • Напалеонаўскі Егіпет
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай (уключаючы Ганконг і Макаа) | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Рэспубліка Кітай

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Краіны ля Міжземнага мора

ГрэцыяГібралтар (Вялікабрытанія) • ІспаніяІталіяМальтаМанака • Францыя
ІзраільКіпрЛіван • Палесціна • Сірыя • Турцыя
АлжырЕгіпетЛівіяМарокаТуніс • Паўночны Кіпр

  Краіны ля Чырвонага мора

Джыбуці • Егіпет • Емен • ІзраільСаудаўская Аравія • Судан • Эрытрэя

  Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Ліга арабскіх дзяржаў

ААЭ • Алжыр • Аман • Бахрэйн • Джыбуці • Егіпет • Емен • Іарданія • Ірак • Каморы • Катар • Кувейт • ЛіванЛівіяМарокаМаўрытанія • Палесціна • Самалі • Саудаўская АравіяСірыя • Судан • Туніс

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння   Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 

Егіпет інфармацыя аб

Егіпет

Егіпет
Егіпет

Егіпет аб відэа


Егіпет Вы чытаеце гэтую тэму.
Егіпет якія, Егіпет хто, Егіпет апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video