Дысідэнт


Дысідэнт іншадумца, лац: dissidens — нязгодны — чалавек, які адстойвае погляды, што радыкальна разыходзяцца з агульнапрынятымі Часта гэты канфлікт асабістых перакананняў з паноўнай дактрынай прыводзіць да ганенняў, пераследу і рэпрэсій з боку афіцыйных уладаў

Змест

  • 1 Гісторыя тэрміна
    • 11 У рэлігійным значэнні
    • 12 У палітычным значэнні
      • 121 У СССР і Усходняй Еўропе
      • 122 У БССР
      • 123 У сучаснай Беларусі
  • 2 Зноскі
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Гісторыя тэрмінаправіць | правіць зыходнік

У рэлігійным значэнніправіць | правіць зыходнік

У Англіі XVI—XVII стагоддзяў тэрмін «дысідэнты» ці «дысентэры» англ: dissenters прымяняўся да членаў пратэстанцкіх груп, якія супрацьстаялі афіцыйнай Англіканскай царкве — пурытанам, квакерам і да т п Таксама яны называліся нонканфармістамі

У Рэчы Паспалітай пасля пачатку Рэфармацыі дысідэнтамі сталі называць спачатку паслядоўнікаў усіх хрысціянскіх вераспавяданняў — так, вялікі каронны маршалак Фірлей прапаноўваў усталяваць мір паміж тымі, хто розніцца ў рэлігіі pax inter dissidentes de religione, што і было ажыццёўлена на канвакацыйным сейме 1573 г у акце Варшаўскай канферэнцыі1

Пазней слова «дысідэнты» стала азначаць толькі некаталікоў Пасля Берасцейскай уніі 1596 года праваслаўных, якія не прынялі яе, сталі называць «дызунітамі» dyzunity, і назва «дысідэнты» засталася толькі за пратэстантамі, хаця па-за межамі Рэчы Паспалітай у прыватнасці, у Масковіі праваслаўных Рэчы Паспалітай працягвалі іменаваць дысідэнтамі Невырашанасць дысідэнцкага пытання была адной з нагод для ўмяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі

У палітычным значэнніправіць | правіць зыходнік

У СССР і Усходняй Еўропеправіць | правіць зыходнік

Юлія Вішнеўская, Людміла Аляксеева, Дзіна Камінская і Кранід Любарскі Мюнхен, 1978

У 1960-я гады дысідэнтамі сталі называць прадстаўнікоў апазіцыйнага руху ў СССР і краінах Усходняй Еўропы, які у супрацьлегласць да антыбальшавіцкіх і антыкамуністычных рухаў ранейшага перыяду не спрабаваў змагацца гвалтоўнымі сродкамі супраць дзяржаўнага ладу і марксісцка-ленінскай ідэалогіі, а апеляваў да законаў СССР гл Праваабарончы рух у СССР і афіцыйна абвешчаных каштоўнасцяў23 Тэрмін спачатку стаў прымяняцца на Захадзе, а потым і самі іншадумцы пачалі яго выкарыстоўваць

З таго часу дысідэнтамі часта называюць галоўным чынам людзей, якія супрацьстаяць аўтарытарным рэжымам, хаця гэтае слова сустракаецца і ў больш шырокім кантэксце, напрыклад для пазначэння людзей, якія супрацьстаяць ладу думак, што пануе ў іх групе Дысідэнтамі у адрозненне ад рэвалюцыянераў, як правіла, называюць тых, хто не прымяняе і не заклікае прымяняць гвалтоўныя метады барацьбы Часам слова «дысідэнт» недакладна выкарыстоўваецца ў дачыненні да людзей, якія не выступаюць супраць палітычнага рэжыма непасрэдна, але ставяцца да яго крытычна і свядома ухіляюцца ад любых форм «супрацоўніцтва», у тым ліку ад кар'еры, высокіх пасадаў і да т п; больш трапна такіх людзей называюць «унутранымі эмігрантамі»

Большасць жыхароў СССР не мела інфармацыі пра дзейнасць дысідэнтаў, якіх не друкавалі ў афіцыйных СМІ, і не імкнулася атрымліваць такую інфармацыю Параўнальна нешматлікі самвыдат быў амаль незаўважны на фоне мільённых накладаў афіцыйных выданняў Сярод тых, хто такую інфармацыю меў, стаўленне да дысідэнтаў было розным і не заўжды ўхвальным Якаў Кротаў так апісваў стаўленне часткі прыхаджан Аляксандра Меня да дысідэнтаў:4

«…адмова ад удзелу ў палітычнай апазіцыі ў многіх прыхаджан перарастала ў агрэсіўнае, пыхлівае, пагардлівае стаўленне да „дысідэнтаў“ Пачынаў хадзіць міф пра тое, што яны — бездухоўныя, што апазіцыйнасць вядзе да аслаблення маральных асноваў і да т п»

У БССРправіць | правіць зыходнік

Да найбольш вядомых дысідэнтаў, якія дзейнічалі ў БССР, належаць рабочы Міхась Кукабака, уніяцкі святар Віктар Данілаў, філосаф Алег Бембель, мастак Цфанія Кіпніс ды іншыя Розныя групы дысідэнтаў і асобныя дысідэнты ў БССР заставаліся разрозненымі, рэдка і мала кантактавалі паміжсобку, часта наогул не ведалі пра існаванне іншых груп і асоб Дысідэнты БССР стварылі мала самвыдавецкіх тэкстаў у параўнанні з дысідэнтамі суседніх краін Расіі, Украіны, Літвы, практычна не выпускалі перыядычных выданняў рэдкі вынятак - «Гутаркі» Міколы Ермаловіча Такім чынам, у выпадку БССР можна казаць пра наяўнасць груп дысідэнтаў, але не дысідэнцкага руху

Нягледзячы на разрозненасць і невядомасць шырокай публіцы, дысідэнтаў БССР можна было налічыць дзясяткі, а разам з рэлігійнымі дысідэнтамі пераважна пратэстантамі - сотні Дысідэнты Беларусі не толькі распаўсюджвалі самвыдат як, напрыклад, Навум Нім Некаторыя з іх удзельнічалі ў спробах стварыць у СССР незалежныя прафсаюзы Лідзія Валенда Даволі шмат было актывістаў руху за права выезду з СССР напрыклад, Лідзія Драздова У вялікай ступені гэты рух быў рухам яўрэяў за права выезду ў Ізраіль Найбольш вядомымі прадстаўнікамі апошняга сталі палкоўнікі Леў Аўсішчар і Яфім Давідовіч ды падпалкоўнік Навум Альшанскі, пазбаўленыя за сваю дзейнасць воінскіх званняў

Сродкі падаўлення дысідэнцкай дзейнасці, якія прымянялі ўлады, былі разнастайнымі: гэта і турэмнае зняволенне Міхась Кукабака, Яўген Бузіннікаў, Навум Нім ды многія іншыя, і карная псіхіятрыя Міхась Кукабака, Іван Мірончык ды іншыя, і так званая "прафілактыка" шырокі комплекс мер ад гутарак з супрацоўнікамі КДБ да шальмавання ў друку, і фізічныя расправы Лявон Баразна

У сучаснай Беларусіправіць | правіць зыходнік

Наконт карэктнасці прымянення тэрміна «дысідэнт» у сучаснай Беларусі існуе рознагалоссе Часам дысідэнтамі называюць сучасных беларускіх палітыкаў, грамадзянскіх актывістаў ці культурных дзеячаў5 6

Зноскі

  1. ↑ Диссиденты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах 82 т и 4 доп — СПб, 1890—1907
  2. ↑ История советских диссидентов на сайте «Мемориал»
  3. ↑ «Диссидент» из рукописи книги Сергея Ковалёва
  4. ↑ Яков Кротов: «Алик в стране чудес»
  5. ↑ Тарас Тарналицкий «Поколение 90-х хотело жить лучше, а их дети снова требуют свободу»: Интервью с Мишелем Ельчаниновым Белорусский журнал, 14072016
  6. ↑ «Эксперты и политики: принципы совместной игры» Наше мнение, 26112007

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Диссиденты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах 82 т и 4 доп — СПб, 1890—1907
  • Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі 1971—1990 г Каталёг / Складальнікі: Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік — Менск: БГАКЦ, 1998 — 172 с
  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991 Пэрсанажы і кантэкст / Пад рэд А Дзярновіча — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999 — 186 с
  • Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985 Даведнік / Пад рэд А Дзярновіча — Мінск: Athenaeum, 2004 — 251 с
  • Гавэл, Вацлаў Сіла бяссільных // Гавэл, Вацлаў Жыццё ў праўдзе Эсэ і прамовы / Пер з чэшскай С Сматрычэнка, Ю Сматрычэнка Вільня: Логвінаў, 2014 С 59-174

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • Гавел, В Сила бессильных 1978 // Мораль в политике: Хрестоматия / сост И Шаболовская, Л Вихрева — Москва: 2004
  • Выдающиеся диссиденты всего мира
  • Тюрин, И Русская диссидентская поэзия XIX—XX веков
  • Революционеры, диссиденты и демократы: круговорот протеста в России 2007-11-14 / Дмитрий Ефимович Фурман — доктор исторических наук, профессор, главный научный сотрудник Института Европы РАН
  • Новые старые диссиденты России «The Washington Post», США
  • Передача радыёстанцыі «Свабода» расійскай рэдакцыі «Возвращение понятий „диссидентство“ и „застой“ в современной России»


Дысідэнт Інфармацыю Аб

Дысідэнт


  • user icon

    Дысідэнт beatiful post thanks!

    29.10.2014


Дысідэнт
Дысідэнт
Дысідэнт Вы праглядаеце суб'ект
Дысідэнт што, Дысідэнт хто, Дысідэнт апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...