TR | RU | UK | KK | EN |

Другая балканская вайна

другая балканская вайна бесконечности, другая балканская вайна 1941
29 чэрвеня — 29 ліпеня 1913

Места

Балканскі паўвостраў

Прычына

Імкненне краін-удзельніц Першай балканскай вайны перадзяліць набытыя тэрыторыі

Вынік

Паражэнне Балгарыі і раздзел яе тэрыторыі

Змены

Частка Македоніі адышла Сербіі, іншая — Грэцыі. Асманская імперыя вярнула невялікую частку сваіх былых еўрапейскіх уладанняў. Да Румыніі адышла Паўднёвая Дабруджа

Праціўнікі
 Балгарыя  Сербія
 Грэцыя
 Каралеўства Румынія
 Асманская імперыя
 Чарнагорыя
Камандуючыя
Міхаіл Саваў
Нікола Іванаў
Васіль Кутынчаў
Радка-Дзмітрыеў
Аляксандр I
Радамір Путнік
Канстанцін I
Аляксандр Аверэску
Ізет-паша
Сілы бакоў
500 000 220 000
150 000
450 000
255 000
12 000
Страты
20 000 забітымі 19 000 забітымі
6000 забітымі
4 000 памерлымі ад хвароб
6000 памерлымі ад хвароб
240 забітымі 961 параненымі

Шаблон:Балканскія войныШаблон:Другая Балканская вайна

Тэрытарыяльныя змяненні па дзвюх балканскіх войнах.

Другая балканская вайна — вайна, якую вялі між сабой Балгарыя і — супольна — Сербія, Чарнагорыя, Грэцыя, Румынія, Турцыя з 29 чэрвеня па 10 жніўня 1913 года. Балгарыя фактычна пачала гэту вайну і панесла паражэнне.

Галоўнай прычынай вайны быў канфлікт Сербіі і Балгарыі з-за падзелу тэрыторый, адабраных у Турцыі падчас Першай балканскай вайны. Балгарскія кіроўныя колы спадзяваліся нечаканым нападам на сербаў дасягнуць Скопле і Велеса, і атрымаць, такім чынам, моцную пазіцыю на наступных перамовах па статусе Македоніі. Удзел Румыніі і Турцыі быў выкліканы тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Румыніі і імкненнем Турцыі да рэваншу за паражэнне ў папярэдняй вайне.

Змест

  • 1 Сілы бакоў
    • 1.1 Сербія
    • 1.2 Чарнагорыя
    • 1.3 Грэцыя
    • 1.4 Румынія
    • 1.5 Турцыя
    • 1.6 Балгарыя
  • 2 Падзеі
    • 2.1 Баявыя дзеянні між балгарамі і сербамі
    • 2.2 Баявыя дзеянні між балгарамі і грэкамі
    • 2.3 Уступленне ў вайну Румыніі і Турцыі
  • 3 Пасля падзей
  • 4 Галерэя
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Сілы бакоў

Сербія

Тры арміі, два асобныя атрады.

Чарнагорыя

Адна дывізія ўвайшла ў склад серб. 1А, адна дывізія з паловай засталася ў Скопле (галоўная кватэра сербскага камандавання) як рэзерв.

Грэцыя

Каля 90—100 тыс. ч. (7 дывізій).

Румынія

350 тыс. ч. пасля мабілізацыі.

Турцыя

200—250 тыс. ч.

Балгарыя

Пяць армій. Супраць сербаў — 4А (ген. Ковачаў, 5 дывізій), 1А, 3А, 5А. Супраць грэкаў — 2А (ген. Іванаў, ~32—35 тыс. штыкоў).

Падзеі

У канцы чэрвеня 1913 праціўнікі завершылі канцэнтрацыю сваіх войскаў. 29.6.1913 балгарскі галоўнакамандуючы ген. Саваў раптоўна даў загад балг. войскам наступаць, як запэўніваў потым — паводле асабістага загаду цара Фердынанда.

Баявыя дзеянні між балгарамі і сербамі

30.6.1913 балг. 4А нечакана ўдарыла па пазіцыях сербскіх войскаў у кірунку Іштыба і Крывалака. Ужо ў першы дзень балг. наступу серб. 1А з істотнай падтрымкай артылерыі дала моцны адпор, затрымала балг. сілы каля Оўча-Поля і пасля зацятай бітвы (2.7—10.7.1913) адкінула балгараў да Царава-Сяла, і вымусіла агульнае адступленне балг. войск.

Балг. 1А, 3А, 5А дзейнічалі супраць сербаў (пачынаючы з 2.7—3.7.1913) малаактыўна і хутка адступілі ў балгарскія межы.

Баявыя дзеянні між балгарамі і грэкамі

Балг. 2А перайшла дэмаркацыйную лінію 30.6.1913, але тэмп яе наступу запаволіўся ўжо 1.7.1913. Грэкі перайшлі ў наступ асноўнымі сіламі (7 дывізій) 2.7.1913. 3—4.7.1913 адбыліся зацятыя баі пад Кількішам (Кукушам), балг. войскі былі адкінуты, пачалі адступаць у кірунку старой балг. мяжы. Грэч. войскі ўзялі Белашыцкую пазіцыю (6—7.7.1913), Струміцу (8.7.1913), Ветрынскую пазіцыю (10.7.1913), канчаткова выбілі балг. войскі з заходняга берагу р. Струмы. Грэч. флот заняў Кавалу (11.7.1913), грэч. войскі — Серэс (11.7.1913), Драму (14.7.1913).

Уступленне ў вайну Румыніі і Турцыі

Скарыстаўшы цяжкае становішча балг. войск пасля паразы ад сербаў і практычную адсутнасць войска ў межах Балгарыі па-за Македонскім ТВД (з выняткам 4 тыс. ч. ген. Вельчэва ў Адрыянопалі), у вайну супраць Балгарыі ўступілі Румынія і Турцыя.

Румынія завершыла мабілізацыю 10.7.1913, і ў сяр. ліпеня 1913 румынскія войскі (4 корпусы, 2 кав. дыв.) перайшлі балг. мяжу і рушылі да Сафіі, дасягнуўшы без баёў лініі Вратца—Архан'е—Злаціца.

Турэцкі галоўнакамандуючы Ізет-паша загадаў войскам перайсці новую мяжу 12.7.1913. Арміі рушылі наперад 21—22.7.1913, 23.7.1913 без бою занялі Адрыянопаль, да 31.7.1913 занялі, таксама без баёў, практычна ўсю Усходнюю Фракію.

Перамір'е было абвешчана 31.7.1913, Бухарэсцкі мірны дагавор быў падпісаны 10.8.1913.

Пасля падзей

Балгарыя страціла амаль усе тэрытарыяльныя набыткі 1-й балканскай вайны. Сербія атрымала амаль усю Македонію, Румынія далучыла Сілістрыю. Турцыя вярнула сабе значную частку сваіх еўрапейскіх земляў па стане да 1912. Параза Балгарыі пакінула ў яе кіроўных колах імкненне да рэваншу і ў значнай ступені прадвызначыла ўдзел Балгарыі ў 1-й сусв. вайне на баку Цэнтральных дзяржаў (гл. таксама: наступствы 1-й балканскай вайны).

Галерэя

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Secondary Wars and Atrocities of the Twentieth Century (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 21 снежня 2008.

Спасылкі

  • Jacob Gould Schurman «The Balkan Wars 1912 to 1913» на Google Books(англ.) 
  • Leften Stavros Stavrianos «The Balkans Since 1453»(англ.) 
  • Бухарэсцкі мірны дагавор(англ.) 
  • Храналогія Балканскіх войн(англ.) 

другая балканская вайна 1941, другая балканская вайна бесконечности, другая балканская вайна миров, другая балканская вайнахи


Другая балканская вайна Інфармацыю Аб

Другая балканская вайна


  • user icon

    Другая балканская вайна beatiful post thanks!

    29.10.2014


Другая балканская вайна
Другая балканская вайна
Другая балканская вайна Вы праглядаеце суб'ект
Другая балканская вайна што, Другая балканская вайна хто, Другая балканская вайна апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...