TR | RU | UK | KK | EN |

Драўляне


Драўля́не † — славянскае сярэдневяковае аб'яднанне на правабярэжжы Прыпяці ў VIII — XII стст.

Змест

  • 1 Паходжанне
  • 2 Гісторыя
  • 3 Культура
  • 4 Літаратура

Паходжанне

У «Аповесці мінулых часоў» назва драўлян тлумачыцца тым, што яны жылі ў лясістай мясцовасці, мелі адзінае паходжанне з прыдняпроўскімі палянамі. Як вядома ў наш час, падобныя назвы сустракаліся і ў славян іншых рэгіёнаў Еўропы (гл. Дрэване), а таму могуць паказваць на даўнейшую племянную сувязь.

Археолагі атаясамліваюць драўлян з носьбітамі Лука-Райкавецкай культуры. В. В. Сядоў лічыў драўлян аўтахтонамі ўкраінскага Палесся, прамымі нашчадкамі дулебаў (у гэтую групу ён таксама ўключаў дрыгавічоў, валынян і палян). Аднак некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што драўляне перасяліліся на землі дулебаў толькі ў VII ст. Гэта часткова падцвярджаецца летапіснымі звесткамі, у якіх драўляне і дулебы пералічваюцца як сучаснікі.

Гісторыя

У VIII — X стст. драўляне насялялі тэрыторыю на поўдзень ад Прыпяці, вакол Гарыні. На захадзе межавалі з валынянамі і бужанамі, на ўсходзе — з прыдняпроўскімі палянамі, на поўначы былі аддзелены балотамі шырынёй 50 — 60 км ад дрыгавічоў.

Згодна летапісным звесткам, у драўлян з самага пачатку была свая княжая ўлада, яны нават прыціскалі палян. Галоўныя племянныя цэнтры — Іскарасцень, Оўруч. У 883 г. Алег заваяваў іх і прымусіў плаціць даніну па адной куніцы. «Аповесць мінулых часоў» называе драўлян сярод плямён, якія быццам бы ўдзельнічалі ў 907 г. у паходзе на Візантыю.

Пасля смерці Алега драўляне адмовіліся падпарадкоўвацца новаму кіеўскаму князю Ігару. Таму ў 914 г. Ігар арганізаваў супраць іх ваенную кампанію і запатрабаваў нават большую даніну, чым папярэдняя. У 945 г. ён пад ціскам дружыннікаў зноў напаў на драўлян і ўзяў даніны звыш нормы. Але і гэтага Ігару падалося мала. Ён адпусціў частку дружыны з сабранай данінай у Кіеў, а сам вярнуўся за дадатковымі паборамі. Драўляне на чале свайго князя Мала вырашылі супраціўляцца, напалі на яго малы атрад каля свайго галоўнага цэнтра Іскарасценя і забілі.

Драўляне адправілі пасольства з 20 лепшых мужоў на ладдзях да Вольгі, удавы Ігара, з прапановай заключыць шлюб з Малам. Аднак кіеўская княгіня пакарала паслоў, засыпаўшы іх зямлёй. Другое пасольства драўлян было спалена. Пад выглядам, што збіраецца весці далейшыя перагаворы, Вольга разам з дружынай напала на драўлянскія землі і забіла яшчэ 5000 чалавек. Варагі абвясцілі новым князем яе малога сына Святаслава, і такім чынам канчаткова спынілі спробы драўлян заключыць шлюб на сваю карысць.

У 946 г. Вольга арганізавала аблогу Іскарасценя. Паколькі драўляне ўстойліва трымалі абарону, яна падманам падпаліла горад і атрымала перамогу. Канфлікт з драўлянамі з-за даніны вымусіў княгіню правесці рэформу і ўвесці адзіны збор падатку — палюддзе.

Апошні раз драўляне ўпамінаюцца ў летапісе пад 1136 г., калі князь Яраполк падараваў іх землі царкве.

Культура

Кіеўскія летапісцы даволі прадузята апісвалі культуру драўлян — абвінавачвалі іх у тым, што «жылі звярыным звычаем», не мелі шлюбаў, елі нячыстае, забівалі адзін аднаго, лаяліся пры старэйшых сваяках.

Археолагі выявілі, што драўляне жылі пераважна ў неўмацаваных паселішчах (хаця знойдзена каля 20 гарадзішчаў), будавалі паўзямлянкавыя заглыбленныя жытлы, займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, мелі рамеснікаў. Хавалі нябожчыкаў у курганах. Найстаражытнейшыя пахаванні ў форме спалення. З канца X ст. з'явіліся трупапалажэнні (часам у труне, галавой на захад). У магільнях знойдзены скроневыя пярсцёнкі, бронзавыя гузікі, жалезныя нажы і абручы (для драўляных вёдзер).

Літаратура

  • Штыхаў Г. Драўляне. / Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі. Т. 3 — Мн, 1996. — С. 277
  • Повесть Временных лет
  • И. П. Русанова, Б. А. Тимощук. Древнерусское Поднестровье


Драўляне Інфармацыю Аб

Драўляне


  • user icon

    Драўляне beatiful post thanks!

    29.10.2014


Драўляне
Драўляне
Драўляне Вы праглядаеце суб'ект
Драўляне што, Драўляне хто, Драўляне апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...