TR | RU | UK | KK | EN |

Дом інвалідаў


Дом інвалідаў, або Дзяржаўны Дом інвалідаў (фр.:L'hôtel national des Invalides) або проста Інваліды (Les Invalides) у Парыжы — архітэктурны помнік, будаўніцтва якога было пачата па загаду Людовіка XIV ад 24 лютага 1670 года як дом догляду заслужаных вайсковых ветэранаў («інвалідаў вайны»). Гэта быў адзін з першых (калі не першы) інвалідны дом у Еўропе. Сёння ён па-ранейшаму прымае інвалідаў, а таксама ў ім размяшчаюцца некалькі музеяў і некропаль вайскоўцаў.

Гісторыя

У 1670 г. кароль Францыі Людовік XIV прыняў рашэнне пабудаваць багадзельню для знявечаных і састарэлых салдат. Кіраўніцтва работамі ў парыжскім прыгарадзе Грэнель (Grenelle) было даручана прыдворнаму архітэктару Лібералю Бруану, які спраектаваў пяць двароў, з якіх самы вялікі ў цэнтры - каралеўскі. Работы вяліся з сакавіка 1671 па люты 1677, што даволі хутка, а першыя пенсіянеры засяліліся ў кастрычніку 1674 года. Першапачаткова ў Доме інвалідаў меркавалася размясціць 6000 ветэранаў, але пасля перапланіроўкі іх колькасць зменшылася да 4000.

Царква, першапачаткова спраектаваная Бруанам, верагодна, не спадабалася манарху, і яе будаўніцтва з сакавіка 1676 года было даручана Жулю Ардуэн-Мансару, які працаваў таксама над уваходнымі павільёнамі і шпітальнымі памяшканнямі. Будаўніцтва сабора цягнулася амаль трыццаць гадоў і было скончана толькі 28 жніўня 1706 года, у дзень уручэння каралю-сонцу ключоў. Будынак фактычна падвойны, хоць у архітэктурным плане складае адзінае цэлае:у нефе знаходзіцца салдацкая царква, а частка з купалам стала купальнай царквой. У 1873 годзе будынак быў канчаткова падзелены папалам вялікай шкляной перагародкай.

Калі ў 1710 годзе Дом інвалідаў утрымліваў 1500 жыхароў, то ў канцы XVIII стагоддзя Дом інвалідаў ператварыўся ў горад у мініяцюры, жыццё ў якім працякала ў строгім падначаленні збору царкоўных правіл і ваеннаму рэгламенту, - яго засялялі каля 4000 ветэранаў, аб'яднаныя ў роты пад камандаваннем афіцэраў і працавалі ў шавецкай і габеленай майстэрнях, а таксама ў майстэрні па размалёўцы гравюр.

Музеі Дому інвалідаў

Парадны двор музея Арміі
  • Музей планаў і рэльефаў абгрунтаваўся ў Доме інвалідаў у 1777 годзе, пераехаўшы з палаца Цюільры. Калекцыя, пачатая ў 1668 годзе міністрам ваенных спраў пры Людовіку XIV, праз 30 гадоў налічвала ўжо 144 макета. Да нашых дзён захавалася каля ста.
  • Музей арміі (створаны ў 1905 годзе) аб'яднаў Музей артылерыі (існаваў з 1872 года, шматлікія яго экспанаты выстаўлены ва ўнутраным двары) і Музей гісторыі арміі (1896 год).
  • Музей Ордэна вызвалення
  • Музей сучаснай гісторыі

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом інвалідаў у Парыжы
  • Афіцыйны сайт Дому інвалідаў


Дом інвалідаў Інфармацыю Аб

Дом інвалідаў


  • user icon

    Дом інвалідаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Дом інвалідаў
Дом інвалідаў
Дом інвалідаў Вы праглядаеце суб'ект
Дом інвалідаў што, Дом інвалідаў хто, Дом інвалідаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск:Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння:10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння:в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць:Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...