Sat . Sat Jul 2018

Дзяржаўны гістарычны музей, Масква


Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й у Маскве — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі Расіі ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў СССР.

Заснаваны ў 1872 па ініцыятыве А. А. Зялёнага (кіраўнік музея ў 1872—80), А. С. Уварава (кіраўнік у 1881—84) і інш. Адкрыты ў 1883, меў 11 залаў, больш за 3 тыс. экспанатаў. У 1992 больш за 4 млн экспанатаў.

Збор музея

Мае калекцыі: археалагічную (каля 1 млн адзінак), нумізматычную (каля 1,5 млн адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; захоўвае сусветна вядомыя зборы рукапісаў, старадрукаў, старажытнага жывапісу, графікі і картаграфіі.

Ёсць экспанаты з Беларусі: матэрыялы археалагічных раскопак Е. Р. Раманава і братоў Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў (працавалі на Віцебшчыне, Лагойшчыне, вывучалі курганы Палесся і Падняпроўя); скарб сярэбраных рэчаў 11—12 ст. з Полацка; калекцыя слуцкіх паясоў; збор беларускіх рукапісаў 16—17 ст. (Слуцкі і Баркулабаўскі летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага), першадрукаваных кніг Ф. Скарыны (84 экз.), С. Буднага і інш., дакументы па гісторыі Беларусі 19 ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева і інш.

Літаратура

  • Гістарычны музей у Маскве // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. С. 271.
  • Кириченко Е. И. Исторический музей. М., 1984.
  • Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны гістарычны музей, Масква
  • Афіцыйны сайт Гістарычнага музея (руск.) 


Дзяржаўны гістарычны музей, Масква інфармацыя аб

Дзяржаўны гістарычны музей, Масква

Дзяржаўны гістарычны музей, Масква
Дзяржаўны гістарычны музей, Масква

Дзяржаўны гістарычны музей, Масква аб відэа


Дзяржаўны гістарычны музей, Масква Вы чытаеце гэтую тэму.
Дзяржаўны гістарычны музей, Масква якія, Дзяржаўны гістарычны музей, Масква хто, Дзяржаўны гістарычны музей, Масква апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя артыкула

Альхесірас

Альхесірас

Альхесі́рас (ісп.: Algeciras (España)) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцы...
Мова Нанова Мінск. Другі сезон

Мова Нанова Мінск. Другі сезон

Другі сезон курсаў распачаўся 8 верасня 2014 года. Апошнія заняткі сезона прайшлі 1 чэрвеня. Зм...
Кадам

Кадам

Кадам1 руск: Ка́дом — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Кадамскага раёна Разанскай...
Слаўнае

Слаўнае

Назву Сла́ўнае маюць: Населеныя пункты Беларусь Брэсцкая вобласць Слаўнае — вёска ў Кобрынскім раё...