TR | RU | UK | KK | EN |

Джодзі Уільямс


Джодзі УІ́ЛЬЯМС (анг. Jody Williams, нар. 9 кастрычніка 1950, Братлебаро, штат Вермонт, ЗША) — амерыканская грамадская дзяячка і выкладчык; заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супрацьпяхотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1997 года.

Біяграфія

У 1972 годзе атрымала ступень бакалаўра мастацтваў у Універсітэце Вермонта, у 1974 — ступень магістра ў галіне выкладання іспанскай мовы і англійскай ў якасці другой мовы (анг.:English as a Second Language) у вермантскай Школе міжнароднага навучання. У 1984 годзе Школай міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса ёй была прысвоена ступень магістра мастацтваў у галіне міжнародных адносін.

Пасля працы выкладчыкам у Мексіцы, Вялікабрытаніі і Вашынгтоне пачала весці гуманітарную дзейнасць у краінах, якія развіваюцца. 3 1984 адна з каардынатараў Адукацыйнага праекта ў Нікарагуа і Гандурасе. У 1986 заняла пасаду намесніка дырэктара лос-анджэлескай дабрачыннай арганізацыі па аказанні медыцынскай дапамогі ў Сальвадоры.

У 1992 ўзначаліла Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін (International Campaign to Ban Landmines), каардынатар Сусветнай кампаніі за забарону супрацьпяхотных мін. У межах апошняй кампаніі наведала шмат краін, дзе сустракалася з прадстаўнікамі ўрадаў і грамадскасці, арганізоўвала лекцыі і семінары (на пач. 1990-х г. у раёнах узброеных канфліктаў засталося больш за 110 млн. неабясшкоджаных мін). Вынікам яе намаганняў у 1997 годзе была падпісана Канвенцыя аб забароне вытворчасці і выкарыстання супрацьпяхотных мін (аднак некаторыя краіны, у прыватнасці ЗША, Расія і Кітай, адмовіліся ад падпісання пагаднення). За дзейнасць, накіраваную на забарону і ліквідацыю супрацьпехотных мін, Уільямс і ўзначальвае ёю рух сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру (1997).

У 2003 годзе Уільямс выступіла заўзятым праціўнікам амерыканскай ваеннай кампаніі ў Іраку, за што нават была падвергнутая арышту.



Джодзі Уільямс Інфармацыю Аб

Джодзі Уільямс


  • user icon

    Джодзі Уільямс beatiful post thanks!

    29.10.2014


Джодзі Уільямс
Джодзі Уільямс
Джодзі Уільямс Вы праглядаеце суб'ект
Джодзі Уільямс што, Джодзі Уільямс хто, Джодзі Уільямс апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.:presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...