Дамінік Аніська


Дамінік АНІСЬКА (7 студзеня 1888, в. Слойнікі Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча28 снежня 1971, Лондан, Вялікабрытанія) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст.

Паходзіў з сялянскай сям'і. Скончыў рускую пачатковую школу ў в. Яноўшчына (Сакольcкі пав.), у 1906 - гарадскую школу ў Саколцы. У 1907-1909 служыў у расійскай арміі.

Аўтар віленскай газеты «Беларус». Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе расійскай арміі. Вярнуўшыся ў родныя мясціны ў 1918, быў мабілізаваны ў польскае войска. З 1923 афіцэр запасу. Браў удзел у беларускім рэлігійным і грамадскім руху, быў аўтарам беларускага каталіцкага часопіса «Хрысціянская думка». Выдаў некалькі брашур: «Да беларускага народу», «Усё у міласці». Адзін з відных беларускіх рэлігійных публіцыстаў 1-й паловы ХХ ст.

У 1939 мабілізаваны ў польскае войска. Да 1940 знаходзіўся ў Літве. Быў арыштаваны органамі савецкай дзярбяспекі, спачатку знаходзіўся ў лагеры ў Казельску, пасля - у Валагодскай вобласці (турма ў г. Гразовец). У 1942 уступіў у армію генерала Андэрса, разам з ёю выйшаў у Іран, а адтуль у Палестыну. З 1949 жыў у Вялікабрытаніі, у Беларускім Доме ў Лондане. Быў аўтарам беларускага рэлігійнага часопіса «Божым шляхам» (Парыж-Лондан).

Зноскі

  1. ↑ Ю. Гарбінскі (1999)
  2. ↑ 2,0 2,1 Календарыюм...

Літаратура

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
  • Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006
  • Дамінік Аніська: Некралог // Беларус (Нью-Ёрк). 1972, № 178.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9


Дамінік Аніська Інфармацыю Аб

Дамінік Аніська


  • user icon

    Дамінік Аніська beatiful post thanks!

    29.10.2014


Дамінік Аніська
Дамінік Аніська
Дамінік Аніська Вы праглядаеце суб'ект
Дамінік Аніська што, Дамінік Аніська хто, Дамінік Аніська апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вал (Барысаўскі раён)

Вал (Барысаўскі раён)

Вал1 трансліт: Val, руск: Вал — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Уваходзіць у склад З...
Хутар Дзяргова

Хутар Дзяргова

Дзярго́ва[1] (трансліт.: Dziarhova, руск.: Дергово) — хутар у Браслаўскім раёне Віцебскай вобла...
Вёска Яцкава-Падрэззе

Вёска Яцкава-Падрэззе

Я́цкава-Падрэ́ззе[1] (трансліт.: Jackava-Padrezzie, руск.: Яцково-Подрезье) — вёска ў Валожынск...
NGC 5568

NGC 5568

27 мая 1886 Абазначэнні NGC 5568, MCG 6-31-98, ZWG 19177, PGC 51168 Наглядальныя даныя Эпоха ...