TR | RU | UK | KK | EN |

Дамініка


Каардынаты: 15°25′24″ пн. ш. 61°20′18″ з. д. / 15.423333° пн. ш. 61.338333° з. д. (G) (O) (Я)15.423333, -61.338333

Дэвіз: «Après le Bondie, C'est la Ter (патуа, Пасля Бога любім Зямлю)» Гімн: «Isle of Beauty, Isle of Splendour
(Востраў прыгажосці, востраў пышнасці)» Дата незалежнасці 3 лістапада 1978 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова Англійская Сталіца Разо Найбуйнейшыя гарады Разо Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Накалас Ліверпуль
Рузвельт Скерыт Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 172-я ў свеце
754 км²
1,6 Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
• Шчыльнасць
72 512 чал. (184-я)
93 чал./км² Валюта Усходнекарыбскі долар Інтэрнэт-дамен .dm Тэлефонны код +1-767 Часавы пояс -4 Карта

Даміні́ка (англ.: Dominica), Садру́жнасць Даміні́кі (англ.: Commonwealth of Dominica) — дзяржава на аднайменным востраве з групы Малых Антыльскіх астравоў у Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі — 750 км². Колькасць насельніцтва — каля 70 тыс., у асноўным негры і мулаты (каля 90 %). Захаваліся рэшткі (каля 3 тыс. чал.) плямёнаў карыбаў. Сталіца — Разо (каля 22 тыс.).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 10 акруг. Дзяржаўная мова — англійская, распаўсюджаны таксама мясцовы крэольскі дыялект на аснове французскай (г.зв. патуа). Большасць вернікаў — каталікі. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 3 лістапада (1978). Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя

Дамініка адкрытая Х. Калумбам у 1493. Неўзабаве да вострава сталі часта заходзіць іспанскія судны, аднак зацяты супраціў карыбскіх індзейцаў не дазволіў іспанцам каланізаваць яго. У 1632 у французаў атрымалася заснаваць першае еўрапейскае паселішча. Барацьба паміж еўрапейскімі дзяржавамі за востраў у 17-18 ст. не прывяла, аднак, да ўсталявання кантролю над Дамінікай з боку якой-небудзь з іх. Па Венскай дамове 1815 Дамініка адышла да Вялікабрытаніі.

1 сакавіка 1967 г. краіна атрымала статус асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы з унутраным самакіраваннем. 3 лістапада 1978 г. абвешчана незалежнасць.

Унутраная палітыка

Дамініка — парламенцкая рэспубліка, уваходзіць у склад Брытанскай садружнасці. Дзейсная канстытуцыя прынятая 3 лістапада 1978 г. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (з кастрычніка 2003 г. — Н. Ліверпуль), абіраны на 5 гадоў Палатай сходу — аднапалатным парламентам, які складаецца з 21 абіранага дэпутата і 9 прызначаных прэзідэнтам сенатараў.

Кіраўнік ураду — прэм'ер-міністр, са студзеня 2004 — Р. Скерыт.

Асноўныя палітычныя партыі—Лейбарысцкая партыя (заснаваная ў 1955 г., мае 10 месцаў у парламенце, прытрымліваецца ўмерана левай арыентацыі, лідар — Р. Скеррыт, уладная ў 1978—1979 гг., а з 2000 г. — ва ўлады ў кааліцыі з Партыяй свабоды), Партыя свабоды Дамінікі (створаная ў 1968 г., 2 месцы ў парламенце, правацэнтрысцкай скіраванасці, уладная ў 1980—1995 гг.), Аб'яднаная партыя працаўнікоў (заснаваная ў 1988 г., 9 месцаў у парламенце, прытрымліваецца цэнтрысцкіх пазіцый, падтрымлівае сувязі з прафсаюзным рухам, з 1990 г. — галоўная апазіцыйная партыя, у 1995—2000 гг. была ўладнай).

Эканоміка

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, дае 20 % ВУП, у ёй працуе да 40 % працаздольнага насельніцтва. Асноўныя культуры — бананы (90 % сельскагаспадарчай вытворчасці), цытрусавыя, манга, корняплоды, какосавыя арэхі.

Галоўнай крыніцай бюджэтных паступленняў (каля 44 млн дол. у год) з'яўляецца турызм, у галіне занята 20 % працаздольнага насельніцтва. Яго развіццё стрымліваецца адсутнасцю вялікіх гаваняў для швартоўкі суднаў і міжнароднага аэрапорта.

Прамысловасць (8 % ВУП) прадстаўлена мылаварнямі, прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Вырабляюцца сокі, эфірныя алеі, ром, цыгары. Вядзецца здабыча пемзы і вапняку.

Рост ВУП у 2005 г. — 2 % (каля 300 млн дол.). Узровень інфляцыі — каля 3 % у год.

У экспарце 75 % складаюць бананы; астатнія прадукты — мыла, лаўровы алей, гародніна, грэйпфруты, апельсіны. Асноўныя імпарцёры — Вялікабрытанія, краіны Карыбскай супольнасці, Італія і ЗША. Галоўныя артыкулы імпарту — машыны і абсталяванне, прадукты харчавання, спажывецкія тавары, хімікаты. Асноўныя экспарцёры ў Дамініку — ЗША, краіны Карыбскай супольнасці, Вялікабрытанія, Канада.

Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  


Дамініка Інфармацыю Аб

Дамініка


  • user icon

    Дамініка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Дамініка
Дамініка
Дамініка Вы праглядаеце суб'ект
Дамініка што, Дамініка хто, Дамініка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...