Давыд Львовіч Глінскі


Давыд Львовіч Глінскі 26 чэрвеня 1857, Гродна — пасля 1916 — беларускі ваенны ўрач, падарожнік і аўтар медыцынскіх і мемуарных твораў Доктар медыцыны 1893[1]

Змест

  • 1 Біяграфія
    • 11 Дзяцінства і адукацыя
    • 12 Ваенная служба
  • 2 Грамадская дзейнасць
  • 3 Навуковая дзейнасць
    • 31 Навуковыя творы
  • 4 Пісьменніцкая дзейнасць
    • 41 Асобныя творы
  • 5 Узнагароды
  • 6 Адрасы
  • 7 Спадчына
  • 8 Зноскі
  • 9 Літаратура

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і святара Месцам яго нараджэння лічыцца Гродна, але сам ён лічыў сябе ўраджэнцам Валынскай губерні[2] Пасля заканчэння Валынскай духоўнай семінарыі ў 1877 годзе паступіў у Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію, якую паспяхова скончыў у 1882 годзе на казённы кошт і быў накіраваны на ваенную службу[2]

Ваенная служба

У 1882 годзе быў прызначаны малодшым урачом лятучых артылерыйскіх паркаўруск бел Варшаўскай акругі[2] У 1886 годзе па ўласнай ініцыятыве дамогся пераводу ў Елізаветградскі лазарэт на пасаду малодшага ўрача У 1889 годзе быщ прыкамандзіраваны ў Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію для падрыхтоўкі па ваенна-палявой хірургіі Адначасова з вучобай яму ўдалося падрыхтавацца да экзаменаў і ў 1890 годзе сдаць на ступень доктара медыцыны[2]

Па запрашэнні І П Паўлава ў студзені 1891 года Д Глінскі быў прыкамандзіраваны да Інстытута эксперыментальнай медыцыныруск бел, дзе ствараўся аддзел фізіялогіі[2] За кароткі час ён здолеў падрыхтаваць і паспяхова абараніць дысертацыю «Да фізіялогіі кішак»[2]

У 1891 годзе Ваенным міністэрствам пераведзены для працягу службы ў Гродна[2], дзе яго прызначылі на пасаду малодшага ўрача Д Глінскі стаў займацца хірургіяй, але не пакінуў цікавасці да фізіялогіі стрававання У 1892 годзе быў павышаны ў пасадзе і прызначаны старшым урачом 103-га Петразаводскага пяхотнага палкаруск бел[2]

У 1892 годзе ў складзе групы афіцэраў Гродзенскага гусарскага палка ажыццявіў коннае падарожжа ў Індыю[1]

У 1895 годзе Д Глінскі на правах прыкамандзіраванага апынуўся ў Маскве ў Лабараторыі І П Паўлава, дзе здолеў распрацаваць мадыфікаваную фістулу і аперацыю па яе накладванні на слінныя залозы Такім чынам ён першым у свеце здолеў прапанаваць арыгінальную методыку атрымання чыстай, не змяшанай з ежай сліны З-за неабходнасці вяртання ў Гродна і занятасці службай Д Глінскі не здолеў апублікаваць вынікі, атрыманыя пад кіраўніцтвам І Паўлава, але 13 мая 1895 года на чарговым паседжанні Таварыства рускіх урачоў Пецярбургаруск бел ён выступіў з дакладам «Пра вопыт доктара Глінскага над работай слінных залоз», пазней яго даклад быў апублікаваны ў «Трудах общества…»[2] Дзякуючы гэтаму фістулы «па Глінскім» атрымалі вядомасць і шырокае прымяненне не толькі ў Расіі, але і за мяжой[2]

Падчас італа-эфіопскай вайны 1895-1896 гадоўруск бел у 1896-97 гадах дабраахвотна, як хірург атрада Расійскага Чырвонага Крыжа[2], удзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі Абісініі[1]

У 1900 годзе яму прысвоены чын стацкага саветніка, і ён прызначаны начальнікам адзела Пецярбургскага завода ваенна-ўрачэбных нарыхтовак[2]

У 1907 годзе прыняты на службу ў Галоўнае ваенна-медыцынскае ўпраўленне ваеннага міністэрства, дзе займаў кіруючыя пасады За дасягнутыя поспехі атрымаў чыны сапраўднага стацкага саветніка, потым тайнага саветніка З 1913 года складаўся дарадчым членам ваенна-санітарнага вучонага камітэту[2]

Пасля 1916 года лёс невядомы[2]

Грамадская дзейнасць

Быў актыўным членам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні, часта выступаў на паседжаннях з дакладамі Па яго ініцыятыве праведзена абследванне стану зроку вучняў школ Гродна[2]

У Вільні і Гродне выступаў з публічнымі лекцыямі пра Эфіопію[3]

Навуковая дзейнасць

Дысертацыя прысвечана вывучэнню ўплыву псіхічнага раздражнення на выдзяленне страўнікавага соку ў сабак[2] Пры гэтым Д Глінскі распрацоўваў і шырока прымяняў поліфістульныя методыкі[2]

Навуковыя творы

  • К физиологии кишек : дисертация на степень доктора медицины Д Л Глинского ― Санкт-Петербург, 1891 В51364

Пісьменніцкая дзейнасць

Аўтар успамінаў пра італа-эфіопскую вайну[1]

Асобныя творы

  • Харрар и его обитатели /  — Гродна : Губ тип, 1897 — , 36 с
  • Жизнь русского санитарного отряда в Харраре : Из воспоминаний об Абиссинии /  — Гродна : Губ тип, 1899 — 38 с; 19

Узнагароды

За аказанне медыцынскай дапамогі падчас эпідэміі сыпнога тыфуруск бел[3] атрымаў:

  • Эфіопскую зорку 2-й ступені
  • памятны знак Абісінскага Чырвонага Крыжа

За арганізацыю ваенна-медыцынскай дапамогі атрымаў:

  • Ордэн Святой Ганны
  • Ордэн Святога Станіслава 2-й і 3-й ступені

Адрасы

У Санкт-Пецярбургу жыў па наступных адрасах[4]:

  • на 1900—1901 годы — Архіерэйскаяруск бел, 5
  • на 1904—1905 годы — Апцекарская набярэжнаяруск бел, 8
  • на 1907—1909 годы — Шамшаваруск бел, 9
  • на 1910 год — Шырокая, 25
  • на 1911—1913 годы — 9-я лініяруск бел, 26
  • на 1914—1916 годы — набярэжная р Карпаўкіруск бел, 19

Спадчына

У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтваруск бел захоўваюцца лісты Глінскага Давыда Львовіча да Панцялеева Лангіна Фёдаравіча Крайнія даты: 1 студзеня 1813-12 сакавіка 1917 Колькасць лістоў: 3 Шыфр: ф 1691 воп 1 адз зах 154[4]

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Глинский, Давид Львович 1857— после 1916 руск 
  2. ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 ФИСТУЛЫ СЛЮННЫХ ЖЕЛЕЗ «ПО ГЛИНСКОМУ» руск 
  3. ↑ 3,0 3,1 Здоровье всегда и для всех К 70-летию основания ВОЗ руск 
  4. ↑ 4,0 4,1 Игнатович Ф И канд мед наук Гродно Беларусь руск 

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя У 18 т Т 5 — Мінск, 1997
  • Наследники Гиппократа : Белорусы в истории мировой медицины / Валерий Ермоленко // Новая Немига литературная — 2009 — № 3 — С 125—142


Давыд Львовіч Глінскі Інфармацыю Аб

Давыд Львовіч Глінскі


  • user icon

    Давыд Львовіч Глінскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Давыд Львовіч Глінскі
Давыд Львовіч Глінскі
Давыд Львовіч Глінскі Вы праглядаеце суб'ект
Давыд Львовіч Глінскі што, Давыд Львовіч Глінскі хто, Давыд Львовіч Глінскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...