TR | RU | UK | KK | EN |

Грэнада


Каардынаты: 12°07′00″ пн. ш. 61°40′00″ з. д. / 12.116667° пн. ш. 61.666667° з. д. (G) (O) (Я)12.116667, -61.666667

Дэвіз: «Заўсёды ўсведамляючы Бога, мы імкнёмся наперад, будуем і развіваемся як адзіны народ (англ.: Ever conscious of God we aspire, build and advance as one people)» Гімн: «Hail Grenada» Дата незалежнасці 7 лютага 1974 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская Сталіца Сент-Джорджэс Найбуйнейшы горад Сент-Джорджэс Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Сэсіл Ла Грэнад
Цілман Томас Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 217-я ў свеце
344 км²
1,6 Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
• Шчыльнасць
89 502 чал. (197-я)
672 чал./км² ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва
$823 млн.  (178-ы)
$9000 Валюта Усходне-карыбскі долар Інтэрнэт-дамен .gd Тэлефонны код +1-473 Часавы пояс −4 Карта Грэнады

Грэна́да (англ.: Grenada) — дзяржава на аднайменным востраве паўднёвай часткі астравоў Грэнадзіны ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі — 344 кв. км. Колькасць насельніцтва — каля 90 тыс. (ліп. 2007); больш 90 % — негры і мулаты. Сталіца — Сент-Джорджэс (каля 35 тыс.; ліп. 2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 7 акруг. Дзяржаўная мова — англійская. Большасць вернікаў — каталікі. Нацыянальнае свята — 7 лютага (1974) — Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Унутраная палітыка
  • 4 Знешняя палітыка
  • 5 Эканоміка

Геаграфія

Грэнада месціцца на востраве Грэнада і частцы астравоў Грэнадзіны.

Гісторыя

Востраў адкрыты Х. Калумбам у 1498. У 1762 Грэнада стала англійскай калоніяй. У 1967 Грэнада атрымала статус асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы. Незалежнасць абвешчана 7 лютага 1974 года.

Унутраная палітыка

Паводле Канстытуцыі 1984 года, кіраўніком дзяржавы з'яўляецца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая на востраве генерал-губернатарам (Д. Ч. Уільямс).

Вышэйшы орган заканадаўчай улады — двухпалатны парламент, які складаецца з Сената (13 прызначаных губернатарам членаў) і Палаты прадстаўнікоў (15 дэпутатаў).

Выканаўчая ўлада належыць ураду, які ўзначальвае прэм'ер-міністр, якім з 1995 з'яўляецца К. Мітчэл.

Асноўныя палітычныя партыі — Новая нацыянальная партыя Грэнады (створана ў 1984 г., кіруючая з 1995 г., мае 15 месцаў у Палаце прадстаўнікоў), Нацыянальны дэмакратычны кангрэс (заснаваны ў 1987 г.), Аб'яднаны лейбарысцкі фронт Грэнады.

Знешняя палітыка

Дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Грэнадай былі ўстаноўленыя ў 1979 годзе. У 1983 генерал-губернатар Грэнады ў аднабаковым парадку абвясціў пра іх скасаванне.

Эканоміка

Асноўная галіна эканомікі — сельская гаспадарка, якое дае 20 % ВУП. Вырошчваюцца бананы, какава бабы, какосавы арэх, мушкатовы арэх (2-е месца ў свеце), бавоўнік, цытрусавыя, цукровых трыснёг. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі. Пачаў развівацца замежны турызм. Асноўныя артыкулы экспарту — мушкатовы арэх, какава бабы, бананы, імпарту — прадукты харчавання, паліва, машыны і абсталяванне, мінеральныя ўгнаенні, адзежа. Асноўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, краіны Еўрасаюза, Карыбскай супольнасці, Канада.

Знешняя запазычанасць складае каля 300 млн долараў.

Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Каралеўствы Садружнасці

Антыгуа і Барбуда | Аўстралія | Багамы | Барбадас | Беліз | Вялікабрытанія | Грэнада | Канада | Новая Зеландыя | Папуа — Новая Гвінея | Саламонавы Астравы | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Тувалу | Ямайка

  Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  


Грэнада Інфармацыю Аб

Грэнада


  • user icon

    Грэнада beatiful post thanks!

    29.10.2014


Грэнада
Грэнада
Грэнада Вы праглядаеце суб'ект
Грэнада што, Грэнада хто, Грэнада апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...