TR | RU | UK | KK | EN |

Група Кармэ

група кармэн, група кармэло
Група Кармэ — група рэтраградных нерэгулярных спадарожнікаў Юпітэра, якія маюць аднолькавыя арбіты і, магчыма, агульнае паходжанне. Назва групы паходзіць па назве найбуйнейшага аб'екта ў групе.

Іх вялікія паўвосі (адлегласці ад Юпітэра) маюць дыяпазон паміж 22,9 і 24,1 Гм, іх нахіленні арбіты — паміж 164,9° і 165,5°, эксцэнтрысітэт іх арбіты — паміж 0,23 і 0,27 (з адным выключэннем).

Асноўныя члены групы ўключаюць (ад самых вялікіх да найменшых):

  • Кармэ (самы вялікі ў групе)
  • Тайгетэ
  • Эўкеладэ
  • S/2003 J 5
  • Халдэнэ
  • Ісаноэ
  • Каліке (істотна чырваней, чым іншыя)
  • Эрыномэ
  • Этнэ
  • Кале
  • Пазіфеэ
  • S/2003 J 9
  • S/2003 J 10

Міжнародны астранамічны саюз (IAU) зарэзерваваў імёны з канчаткам -e для ўсіх спадарожнікаў з зваротным (рэтраградным) кручэннем, уключаючы гэту групу.

Паходжанне

Вельмі нізкая дысперсія сярэдніх арбітальных элементаў сярод асноўных членаў групы (падзелена менш чым 700000 км у вялікай паўвосі і меней 0,7° у нахіленні) паказвае, што першапачаткова для групы Кармэ, магчыма, было адно цела, якое было падзелена на часткі ад удару. Дысперсія можа быць растлумачаная вельмі малой хуткасцю імпульсу (5 <δV <50 м/с). Бацькоўскае цела, імаверна, мела памер Кармэ, 46 км у дыяметры; 99% масы групы застаецца размешчанай у Кармэ.

Іншыя пацверджанні аднаго паходжання цела вынікаюць з колеру спадарожнікаў: усе (за выключэннем істотна больш чырвонага Каліке) спадарожнікі маюць светла-чырвоны колер, з паказчыкам колеру BB-V=0,76 и V-R=0,47 і інфрачырвоным электрамагнітным спектрам, які супадае са спектрам астэроідаў класа D.. Гэтыя дадзеныя адпавядаюць з прабацькам ад сямейства Хільды або траянскіх астэроідаў Юпітэра.

Зноскі

  1. ↑ Scott S. Sheppard, David C. Jewitt, Carolyn Porco Jupiter’s outer satellites and Trojans, In: Jupiter. The planet, satellites and magnetosphere. Edited by Fran Bagenal, Timothy E. Dowling, William B. McKinnon. Cambridge planetary science, Vol. 1, Cambridge, UK: Cambridge University Press, ISBN 0-521-81808-7, 2004, p. 263—280 Full text(pdf).
  2. ↑ David Nesvorný, Cristian Beaugé, and Luke Dones Collisional Origin of Families of Irregular Satellites, The Astronomical Journal, 127 (2004), pp. 1768—1783 Full text.
  3. ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Listed by Nesvorny 2004 as a possible member, not listed by Sheppard 2004; the orbital elements confirmed by Jacobson 2004
  4. ↑ David Nesvornў, Jose L. A. Alvarellos, Luke Dones, and Harold F. Levison Orbital and Collisional Evolution of the Irregular Satellites, The Astronomical Journal,126 (2003), pages 398—429. (pdf)
  5. ↑ Sheppard, Scott S.; Jewitt, David C. (May 5, 2003). "An abundant population of small irregular satellites around Jupiter". Nature 423 (6937): 261—263. doi:10.1038/nature01584. PMID 12748634. 
  6. ↑ Grav, Tommy; Holman, Matthew J.; Gladman, Brett J.; Aksnes, Kaare Photometric survey of the irregular satellites, Icarus, 166,(2003), pp. 33—45. Preprint
  7. ↑ Tommy Grav and Matthew J. Holman Near-Infrared Photometry of the Irregular Satellites of Jupiter and Saturn,The Astrophysical Journal, 605, (2004), pp. L141—L144 Preprint

група кармэло, група кармэн


Група Кармэ Інфармацыю Аб

Група Кармэ


  • user icon

    Група Кармэ beatiful post thanks!

    29.10.2014


Група Кармэ
Група Кармэ
Група Кармэ Вы праглядаеце суб'ект
Група Кармэ што, Група Кармэ хто, Група Кармэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...