TR | RU | UK | KK | EN |

Грузія

грузія відпочинок, грузія фото
Каардынаты: 41°41′00″ пн. ш. 43°44′00″ у. д. / 41.683333° пн. ш. 43.733333° у. д. (G) (O) (Я)41.683333, 43.733333

Дэвіз: «Сіла ў адзінстве
груз. ძალა ერთობაშია» Гімн: «Свабода» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 26 мая 1918
(ад ЗДФР)
9 красавіка 1991 (ад СССР.) Афіцыйная мова грузінская Сталіца Тбілісі, Кутаісі Найбуйнейшыя гарады Кутаісі, Батумі, Руставі, Зугдзідзі, Горы, Поці, Сухумі, Цхінвалі Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Спікер Парламента
Георгій Маргвелашвілі
Бідзіна Іванішвілі
Давід Усупашвілі Плошча
• Усяго 118-я ў свеце
69 700 км² км² Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Шчыльнасць
▲4 497 600 чал.
68 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва
$23,934 млрд (МВФ)  (109-ы)
$5,491 $ (МВФ) Валюта Лары Інтэрнэт-дамен .ge Код ISO GEO Тэлефонны код +995 Часавы пояс +4

Гру́зія (груз. საქართველო) — краіна на Каўказе. Мяжуе з Расіяй, Азербайджанам, Арменіяй, Турцыяй. Мае выйсце да Чорнага мора.

На тэрыторыі Грузіі існуюць самаабвешчаныя рэспублікі: Абхазія і Паўднёвая Асеція.

Змест

  • 1 Геаграфія
    • 1.1 Рэльеф, карысныя выкапні
    • 1.2 Клімат
    • 1.3 Унутраныя воды
    • 1.4 Глебы
    • 1.5 Расліннасць
    • 1.6 Жывёльны свет
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Каментарыі
  • 4 Заўвагі
  • 5 Спасылкі

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Грузіі

Рэльеф, карысныя выкапні

Рэльеф Грузіі

Большая частка Грузіі занята гарамі. На поўначы працягваецца горная сістэма Вялікага Каўказа з вышынямі да 4500-5000 м над у.м. Найвышэйшы пункт Грузіі — гара Шхара (5068 м). У верхніх частках хрыбтоў Вялікага Каўказа шмат леднікоў. Да восевай водападзельнай часткі гор прымеркаваныя вядомыя горныя перавалы.

Хрыбты паўднёвага схілу Вялікага Каўказа падзяляюцца глыбокімі рачнымі далінамі. Тут ва ўмовах цёплага і вільготнага клімату ў карбанатных пародах развіты карст. Толькі на нізкіх хрыбтах (ніжэй 1000 м над у.м.) налічаецца больш 470 карстоавых пячор, уключаючы самую вялікую Новоафонскую (даўжынёй 3,3 км). На паўднёвым схіле Вялікага Каўказа знаходзяцца буйныя радовішчы марганцу, срэбна-свінцовых і цынкавых руд, барыту, каменнага вугалю, мармуру.

Паміж Вялікім і Малым Каўказам размешчаная субшыротная зона міжгорных катлавін, дзе засяроджаныя найбольш урадлівыя глебы Грузіі. На захадзе вылучаецца моцна забалочаная Калхідская нізіна, на ўсходзе — раўніны, на якіх здаўна склаліся гістарычныя правінцыі Імярэтыя, Картлі і Кахетыя. З усходу Калхідскую нізіну замыкае Ліхскі (Сурамскі) хрыбет, які з'яўляецца прыроднай мяжой, што аддзяляе заходнія раёны Грузіі ад усходніх.

Горы Малога Каўказа на поўдні краіны маюць сярэднія вышыні 2000-3000 м. У межах Паўднёва-Грузінскага (Джавахетскага) нагор'я сустракаюцца лававыя плато і азёры вулканічнага паходжання.

У шматлікіх раёнах Грузіі маюцца выхады мінеральных крыніц, якія выкарыстоўваюцца ў бальнеялогіі (Баржомі, Цхалтуба і інш.).

Тэрыторыя Грузіі адрозніваецца падвышанай сейсмічнасцю, у некаторых раёнах адбываюцца землетрасенні сілай да 5-7 балаў (асабліва ва ўсходніх раёнах).

Клімат

У заходніх раёнах, якія знаходзяцца пад уздзеяннем Чорнага мора, лета — вільготнае і цёплае, з сярэднімі тэмпературамі ліпеня 22-24 °C. Зімы мяккія, сярэднія тэмпературы студзеня 4-7 °C. Выпадае вялікая колькасць ападкаў (1000—2000 мм у год) з максімумам у Аджарыі (да 3200 мм). Пераважная частка ападкаў прыходзіцца на вясну.

Ліхскі хрыбет перахапляе вільгаць паветраных мас, якія рухаюцца з захаду на ўсход. Ва ўсходніх раёнах Грузіі клімат фарміруецца пад уплывам кантынентальных паветраных мас. На раўнінах лета больш працяглае і гарачае, з сярэднімі тэмпературамі ліпеня 23-25 °C. Зімы прахалодныя, з сярэдняй тэмпературай студзеня ад +1 да -2 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 400—600 мм, максімум прыходзіцца на канец вясны і пачатак лета.

На схілах гор Грузіі сярэднія тэмпературы ліпеня паніжаюцца да 4-6 °C, у высакагор'ях сярэднія тэмпературы студзеня могуць дасягаць -10 -16 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 1600—2800 мм на захадзе да 1000—1800 мм на ўсходзе Вялікага Каўказа і да 600—700 мм на Паўднёва-Грузінскім нагор'і. Надвор'е ў горах хутка змяняецца. Раптоўныя пахаладанні суправаджаюцца моцнымі снегападамі, ліўнямі, градам і фёнамі (моцнымі, цёплымі вятрамі, якія дзьмуць з гор у даліны).

Унутраныя воды

Рака Рыёні

У Грузіі ёсць шматлікія рэкі, многія з іх выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі і як крыніцы арашэння. Яны жывяцца галоўным чынам за кошт талых снежных і ледніковых вод і атмасферных ападкаў. У предгорных раёнах, складзеных карбанатнымі пародамі, значную ролю ў сілкаванні рэк маюць падземныя воды. Рэкі Заходняй Грузіі мнагаводныя на працягу ўсяго года, а на ўсходзе ўзімку і ўлетку рачны сцёк скарачаецца.

Бoльшая частка рэк (Рыёні, Інгуры, Бзыб, Кеда і інш.) належыць вадазборнаму басейну Чорнага мора, меншая — Каспійскага мора (Кура з прытокамі Алазані, Іоры і інш.). Самая доўгая і многоводная рака Заходняй Грузіі — Рыёні (327 км) берэ пачатак на Вялікім Каўказе і ўпадае ў Чорнае мора каля Поці. Рака Кура (па-грузінску Мтквары) пачынаецца ў гарах на поўначы Турцыі, перасякае паўднёвую і ўсходнюю Грузію і на тэрыторыі Азербайджана ўпадае ў Каспійскае мора.

Азёры ў Грузіі нешматлікія. Самыя буйныя з іх — Паравані (37,5 кв. км) і Табацкуры (14,2 кв. км) на Джавахетскім нагор'і і Палеастомі (18,2 кв. км) на чарнаморскім узбярэжжы, у вусці р. Рыёні.

Глебы

У Грузіі выдзяляюць тры асноўныя глебава-геаграфічныя вобласці: заходнюю, усходнюю і паўднёвую. Для нізін заходняй вобласці (паміж Ліхскім хрыбтом і Чорным морам) характэрныя тарфяныя глебы, прыдатныя для вырошчвання кукурузы; у перадгор'ях распаўсюджаны субтрапічныя чырвоныя і жоўтыя глебы, якія ідэальна падыходзяць для вінаграду, гарбаты і тытуню; у больш высокіх мясцовасцях Мегреліі, Абхазіі і Сванетыі — карычневыя або карбанатныя лясныя і горныя глебы. Ва ўсходняй вобласці пераважаюць старажытныя алювіяльныя глебы. На Ніжнекартлійскай раўніне распаўсюджаны каштанавыя глебы, прыдатныя для вырошчвання гародніны, пладовых і збожжавых культур. Чарназёмы і карычневыя глебы Кахетынскай раўніны выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых культур і вінаграднікі. Паўднёвая вобласць прымеркаваная да перадгор'яў і паўднёвых схілаў Малога Каўказа і Паўднёва-Грузінскага нагор'я. Для яе характэрна спалучэнне карычневых і горана-лугавых глеб.

Расліннасць

Горы ў Сванеціі

Флора Грузіі вельмі разнастайная: толькі кветкавых тут сустракаецца больш 5000 відаў. У залежнасці ад кліматычных асаблівасцей і абсалютнай вышыні мясцовасці вылучаюцца некалькі зон і вертыкальных паясоў расліннасці (ад стэпавага да альпійскага).

Лясы распаўсюджаныя пераважна ў гарах і займаюць прыкладна трэцюю частку краіны. На захадзе Грузіі яны спускаюцца да самога мора, а на ўсходзе іх ніжняя мяжа знаходзіцца на вышынях ад 600 да 800 м. Асабліва багатыя і разнастайныя лясы Заходняй Грузіі. У іх ніжнім поясе (да 1000—1200 м) пануюць шыракалістыя пароды (дуб, граб, каштан, клён, бук і інш.) з вечназялёным падлескам. Для гэтага тыпу лесу, званага калхідскім, характэрна багацце ліян — месцамі ён становіцца непраходным. У забалочаных лясах Калхідскай нізіны пераважае алешына. На некаторых участках узбярэжжа Абхазіі сустракаюцца эндэмічныя віды, напрыклад хвоя піцундская. На працягу апошніх тысячагоддзяў у далінах распаўсюджваўся вінаград і пладовыя культуры. У Заходняй Грузіі да верхняй мяжы лесу (1700—1800 м) распаўсюджаныя змяшаныя лясы, у якіх спалучаюцца букавыя і ялова-піхтавыя, радзей хваёвыя пароды.

Лясы Усходняй Грузіі фларыстычна менш багатыя. У верхнім поясе гор (да 2300—2400 м) распаўсюджаны елка і піхта, а ў больш усходніх раёнах — толькі хваёвыя і хваёва-бярозавыя лясы. Ніжэй хвойныя лясы саступаюць месца букавым, а затым дубова-грабавым. На крайнім усходзе краіны сустракаюцца невялікія ўчасткі сухіх стэпаў і ксерафітных рэдкалессяў з такімі відамі, як фісташка, гранат і інш. Яшчэ больш абмежаванае распаўсюджванне маюць паўпустыні. У далінах Куры, Алазані і іншых рэк захаваліся поймавыя тугайныя лясы з асіны, вярбы, серабрыстай таполі, дуба, кізіла.

Субальпійскія і альпійскія лугі на захадзе Грузіі падымаюцца да 2800-3000 м, на ўсходзе — да 3600 м над у.м. Для субальпійскіх лугоў Заходняй Грузіі тыпова пышнае высокатраўе з вялікім удзелам парасонавых і бабовых. Нізкатраўныя альпійскія лугі распаўсюджаны фрагментарна, чаргуючыся з каменнымі россыпамі, выхадамі скал і леднікамі.

Жывёльны свет

Жывёльны свет Грузіі прадстаўлены больш як 100 відамі млекакормячых, 330 — птушак і 160 — рыб. Шматлікія прадстаўнікі фаўны з'яўляюцца эндемікамі, напрыклад, тур кубанскі (рогі якога ў Грузіі выкарыстоўваюцца як пасудзіны для віна).

Вельмі своеасаблівая фаўна стэпаў Усходняй Грузіі. Да нядаўняга часу там сустракаўся джэйран, які захаваўся толькі ў асобных мясцовасцях. Часам сустракаецца паласатая гіена. З іншых драпежнікаў варта адзначыць лісіцу, шакала, камышевого ката. У жывёлагадоўчых раёнах распаўсюджаныя ваўкі. Для стэпаў тыповыя грызуны: тушканчыкі, палёўкі, хамякі. Сярод птушак звычайныя палявы верабей, шэрая курапатка, перапёлка, стэпавы арол. Характэрна багацце яшчарак і чарапах, а таксама змей.

Найбольш багаты жывёльны свет лясоў. У шматлікіх раёнах распаўсюджаныя каўказскі алень, казуля, дзік, заяц-русак, вавёрка, а з драпежнікаў — буры мядзведзь, воўк, шакал, рысь, лясны кот і лісіца. Лясы Грузіі славяцца багаццем і разнастайнасцю птушак. Звычайныя тут берасцянка, вялікая сініца, зелянушка, чорны дрозд і інш. З драпежных відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Грузіі, сустракаюцца барадач, беркут, белагаловы сіп, чорны грыф і інш. У некаторых мясцовасцях Калхіды і Кахетыі яшчэ можна ўбачыць фазана. З паўзуноў у лясах Грузіі найбольш шматлікія яшчаркі, балотныя чарапахі і змеі.

Высакагорная фаўна лепш захавалася ў межах Галоўнага Каўказскага хрыбта. У яго заходняй частцы водзіцца кубанскі тур, ва ўсходняй — дагестанскі. Абодва віды на зіму спускаюцца ў лясны пояс. Амаль паўсюдна распаўсюджаная сарна, а на ўсходзе сустракаецца безааровы казёл. З характэрных птушак высакагор'яў можна адзначыць каўказскага цецерука, кекліка, барадача.

У горных рэках і азёрах водзяцца стронга, вусач, сазан і інш.

Гл. таксама

  • Саурмаг
  • Ніно Катамадзэ
  • Дашгын Гюльмамедаў
  • Ламара Барысаўна Бейдзіна

Каментарыі

  1. 9 красавіка 1991 года лічыцца ў Грузіі днём аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці, а як дзень незалежнасці святкуецца дата абвяшчэння Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі 26 мая 1918. Грузінская ССР, якая ўваходзіла з 1922 па 1936 год у склад ЗСФСР, а з 1936 па 1991 год у склад СССР, таксама часта лічыцца правапераемнікам Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што, аднак, разыходзіцца з афіцыйнай пазіцыяй Грузіі (гл. раздзел Пытанне пераемнасці)
  2. ↑ Гэты населены пункт размешчаны ў Абхазіі. Паводле канстытуцыі Грузіі, Абхазія ўваходзіць у склад Грузіі як аўтаномная рэспубліка. Фактычна Абхазія з'яўляецца часткова прызнанай дзяржавай, тэрыторыя якога Грузіяй не кантралюецца.
  3. ↑ Гэты населены пункт размешчаны ў Паўднёвай Асеціі. Паводле канстытуцыі Грузіі, Паўднёвая Асеція ўваходзіць у склад Грузіі. Фактычна Паўднёвая Асеція з'яўляецца часткова прызнанай дзяржавай, тэрыторыя якога Грузіяй не кантралюецца.
  4. ↑ Артыкул 69 Канстытуцыі Грузіі, прынятай у 1995 годзе, усталёўвае, што нягледзячы на наяўнасць пасады прэм'ер-міністра главой выканаўчай улады краіны з'яўляецца прэзідэнт. Аднак пасля інаўгурацыі новага прэзідэнта, прызначанай на восень 2013 года, набудуць моц асноўныя палажэнні новай канстытуцыі, паводле якіх фарміраванне кабінета міністраў стане выключнай прэрагатывай парламента. Такім чынам, зменіцца форма кіравання дзяржавы.
  5. ↑ З іх Абхазія — 8600 км², Паўднёвая Асеція — 3900 км², Аджарыя — 3400 км²

Заўвагі

  1. Канстытуцыя Грузіі
  2. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named RG-2010-10-15
  3. ↑ Калатозишвили Г. Грузия, трансформирующаяся в парламентскую республику. Вестник Кавказа (vestikavkaza.ru) (2012-08-23). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 14 студзеня 2013.
  4. ↑ The World Factbook. Country profile: Georgia. (англ.) . ЦРУ ЗША (2012). Праверана 6 верасня 2012.
  5. ↑ Jacques Leclerc Georgie (фр.) . Універсітэт Лаваля (29 sept. 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 6 верасня 2012.
  6. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named .D0.9D.D0.B0.D1.86.D1.81.D1.82.D0.B0.D1.822012
  7. ↑ 7,0 7,1 Georgia. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 снежня 2011.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузія
  • Full information about (country) Georgia
  • Georgia TVNews (english, german, russian, georgian)
  • Friends of Georgia (Friends of Georgia International Foundation. Information on Culture, History, Gastronomy, etc).
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Краіны вакол Чорнага мора

БалгарыяГрузіяРасіяРумыніяТурцыя • Украіна

 


грузія 2011 саакашвили, грузія батуми, грузія відпочинок, грузія вікіпедія, грузія з украіна, грузія карта, грузія курорт, грузія презентація, грузія схід сонця у горах, грузія фото


Грузія Інфармацыю Аб

Грузія


  • user icon

    Грузія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Грузія
Грузія
Грузія Вы праглядаеце суб'ект
Грузія што, Грузія хто, Грузія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...