Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк


1824 - 1918

Краіна

Расія

Дыслакацыя

Варшава

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лейб-гвардыі гусарскі полк. Уніформа Гродзенскага гусарскага лейб-гвардыі палка, 1895

Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк, вайсковае падраздзяленне Расійскай імперыі. Створаны на правах маладой гвардыі ў 1824 годзе з палякаў, якія служылі ў 1-й, 2-й і 3-й гусарскіх і Літоўскай уланскай дывізіі.

Ніжнія чыны палка камплектаваліся з брунетаў з невялікімі бародкамі. Агульная палкавая масць коняў - каракавая (у трубачоў без метак). Масці адрозніваліся па эскадронах: 1-й эскадрон - чыста каракавыя, 2-й эскадрон - каракавыя беланогія, 3-й эскадрон - каракавыя са зорачкай, 4-й эскадрон - тыя, якія не падыходзілі ў іншыя эскадроны, 5-й эскадрон - светла-каракавыя, 6-й эскадрон - каракавыя беланогія з зорачкай і меткамі.

Ківер ніжніх чыноў Гродзенскага лейб-гвардыі гусарскага палку (1824-1825)[1]

За адметнасць у польскім паходзе 1831 года палку нададзены правы старай гвардыі. З 1864 меў дыслакацыю ў Варшаве. У 1910 пераіменаваны ў лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі Імператрыцы Германскай і Каралевы Прускай Аўгусты-Вікторыі полк, у 1914 годзе, пасля пачатку вайны, вернутая папярэдняя назва. У 1915 годзе пераіменаваны ў лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі Яго Імператарскай Вялікасці Вялікага Князя Паўла Аляксандравіча полк, у 1917 годзе пераіменаваны зноў у лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк. У 1918 годзе расфарміраваны.

Полк мае наступныя ўзнагароды:

  1. георгіеўскі штандарт з надпісам "За адметнасць у турэцкую вайны 1877-78 гг."
  2. срэбныя трубы з надпісам "Л.-гв. гродзенскі гусарскі полк у 1830 г.".

Літаратура

  • История лейб-гвардии Гродненского гусарского полка. В 2-х тт. / Сост. Ю.Л. Елец. – Репринтное издание 1896 года. – Санкт-Петербург: Альфарет, 2007.
  1. ↑ http://www.svaboda.org/content/article/25155772.html


Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк інфармацыя аб

Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк

Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк
Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк
Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк Вы чытаеце гэтую тэму.
Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк якія, Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк хто, Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video