Fri . Fri Jul 2018

Готарпскае пытанне


Готарпскае пытанне — пытанне аб прыналежнасці Даніі часткі Шлезвіг-Гольштэйна.

Пытанне бярэ пачатак у 1544 годзе, калі Шлезвіг-Гольштэйн быў падзелены на 3 часткі:

  • Сёдэрбаргскую, якая адышла да Даніі;
  • Готарпскую, якая кіравалася герцагамі з дынастыі Гольштэйн-Готарпаў (Готарпамі);
  • Хадэрслеўскую.

Канфлікт паміж Даніяй і Готарпамі з-за так званай «готарпскай спадчыны» пачаўся пасля падзелу паміж імі ў 1581 годзе Хадэрслеўскай часткі. Барацьба асабліва абвастралася ва 2-й палове XVII стагоддзя і падчас Паўночнай вайны 1700—21 гадоў. У барацьбе з Даніяй готарпскія герцагі абапіраліся на падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі, падданымі якой з'яўляліся.

Пасля таго, як гольштэйн-готарпскі герцаг Карл Петэр Ульрых стаў у 1761 годзе расійскім імператарам Пятром III, сітуацыя для Даніі стала пагрозлівай. Аднак імператрыца Кацярына II у 1767 годзе заключыла з Даніяй дагавор аб саюзе, пацверджаны трактатам 1773 года (так званы Царскасельскі трактат), які цалкам урэгуляваў «готарпскае пытанне».

Паводле заключанага трактата, спадчыннік расійскага прастола Павел (I), які быў адначасова гольштэйн-готарпскім герцагам, адмаўляўся на карысць Даніі ад готарпскай спадчыны ў абмен на графствы Ольдэнбург і Дэльменгорст у Паўночнай Германіі, кіраўніком якіх стаў Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі. У выніку такога рашэння ўвесь Шлезвіг-Гольштэйн увайшоў у склад Даніі.

Размен паміж Готарпскім домам і Даніяй па Царскасельскім трактаце 1773 года стаў адным з буйных абменаў тэрыторыямі ў Еўропе ў XVIII стагоддзі.



Готарпскае пытанне інфармацыя аб

Готарпскае пытанне

Готарпскае пытанне
Готарпскае пытанне
Готарпскае пытанне Вы чытаеце гэтую тэму.
Готарпскае пытанне якія, Готарпскае пытанне хто, Готарпскае пытанне апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя артыкула

Прыватызацыя

Прыватызацыя

Прыватызацыя — форма пераўтварэння уласнасці, якая ўяўляе сабой працэс перадачы дзяржаўнай (камуналь...
Тэадор Кёрнер

Тэадор Кёрнер

Тэадор Кёрнер, эдлер (дваранскі тытул) фон Зігрынген (ням.: Theodor Körner Edler von Siegringen, 23 ...
Маладзечанскі павет

Маладзечанскі павет

Польская Рэспубліка Статус павет Уваходзіць у Віленскае ваяводства Уключае 8 гмін Адм...
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1500—1503

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1500—1503

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў — другая вайна Маскоўска...